Звязаны з выкарыстаннем цеплавой энергіі. Тэрмічны рэжым. Тэрмічнае дзеянне току.// Заснаваны на дзеянні цеплавой энергіі. Тэрмічная апрацоўка металаў. Тэрмічнае рэле.// Прызначаны для цеплавой апрацоўкі металаў. Тэрмічны цэх.
[Ад грэч. thermos — гарачы, цёплы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарбава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фарбавання. Фарбавальны цэх.// Прызначаны для фарбавання. Фарбавальная машына.
2. Які мае ў сваім складзе фарбу, служыць для афарбоўвання. Фарбавальнае рэчыва. Фарбавальныя расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цынкагра́фія
(ад цынк + -графія)
1) палігр. выраб клішэ высокага друку, пры якім капіруюць на цынкавую (або з магніевых сплаваў) пласціну;
2) прадпрыемства або цэх па вырабу такіх клішэ.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Hállef -, -n
1) (вялі́кая) за́ла
2) хол
3) анга́р
4) цэх (памяшканне)
5) гара́ж
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАБРУ́ЙСКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ.
Створаны ў 1978 у г. Бабруйск на базе цагельнага з-да (засн. ў 1873, у час Вял.Айч. вайны разбураны, у 1949 адноўлены), цэха дрэнажных трубаў (працаваў у 1930—94, выпускаў таксама чарапіцу) і цэха сілікатнай цэглы (пушчаны ў 1977). У 1990 створаны цэх па вырабе дробных блокаў з ячэістага бетону. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Сілікат». Асн. прадукцыя (1995): камяні сілікатныя пустацелыя, дробныя сценавыя блокі, цэгла керамічная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЯЛЫ́ШЫН (Забялышына),
вёска ў Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Хоцімск—Клімавічы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на ПнЗ ад г.п. Хоцімск, 163 км ад Магілёва, 39 км ад чыг. ст. Клімавічы. 928 ж., 374 двары (1997). Спіртзавод, вінаробны цэх. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, лазнева-пральны камбінат, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква Іаана Прадцечы (1843).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ФА́БРЫКА КАЛЯРО́ВАГА ДРУ́КУ.
Засн. ў 1984 у Мінску. Адно з буйнейшых прадпрыемстваў паліграф. прам-сці Беларусі. Спецыялізуецца на друкаванні шматколернай прадукцыі на розных мовах. Асн. прадукцыя (1999): кнігі (у т. л. шматтомныя выданні, напр. Беларуская Энцыклапедыя), буклеты, каталогі, праспекты, плакаты, альбомы, запісныя кніжкі, папкі, бланкі, ярлыкі, календары, фоташпалеры. Вытв-сць фотаформ, упакоўкі з кардону, набор і вёрстка тэксту, друкаванне каштоўных папер, электронны мантаж і рэтуш, колерадзяленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ГЛЮБКА,
вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 38 км на ПнУ ад г. Ветка, 60 км ад Гомеля, 48 км ад чыг. ст. Добруш. 912 ж., 367 двароў (2000). Ткацкі цэхГомельскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Шырока вядомы цэнтр ткацкага рамяства (гл.Неглюбскі строй, Неглюбскія ручнікі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАМА́ЙСКАЯ,
вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл. Да 1954 наз. Сабакінцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 54 км на Пн ад г. Шчучын, 72 км ад Гродна, 39 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы. 456 ж., 182 двары (2000). Дрэваапр.цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Свята-Пакроўская царква, касцёл Узвышэння Крыжа. Брацкія магілы партызан і ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.