1) тракт, бальшак, шаша, упарадкаваная вял. дарога. Звычайна меў шырокую праезную частку, абмежаваную канавамі і абсаджаную абапал дрэвамі, за канавамі — сцежкі для пешаходаў. Вядомы з часоў Кіеўскай Русі, звычайна пракладаліся праз густанаселеныя раёны. У 13—14 ст. на важнейшых дарогах была наладжана служба дастаўкі карэспандэнцыі — загадаў і распараджэнняў улад, пасылак; пазней яна склалася ў рэгулярную паштовую сувязь. Работы па ўпарадкаванні і будаўніцтве гасцінца лічыліся цяжкай феад. павіннасцю. Паштовыя гасцінцы мелі рэгулярную пасаж. сувязь. Уздоўж іх у 19 ст. на адлегласці 17—22 вёрст размяшчаліся станцыі з заезным домам для гасцей, стайняй для коней, карчмой, кузняй і інш. У наш час назва «гасцінец» ужываецца пераважна для старых грунтавых дарог.
2) Устарэлая назва памяшкання для праезджых, гасцініца, карчма.
3) Падарунак, звычайна ласунак, прывезены з кірмашу ці з дарогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГО́РН,
асноўная яйцаноская парода курэй. Выведзена ў Італіі ў 19 ст. скрыжаваннем італьян. белых курэй з міноркамі, іспанскімі, байцовымі і інш. пародамі, у 1852 завезена ў ЗША, дзе палепшана. Назва ад італьян.г. Ліворна (англ. Leghorn). Разнавіднасці Л. адрозніваюцца складам цела, формаю грэбеня.
Сярэдняя маса пеўняў 2,5—2,7, курэй 1,8—2 кг. Апярэнне шчыльнае, белае. Тулава падоўжанае, спіна шырокая, хвост прыўзняты, доўгі, з моцна развітымі коскамі. Грэбень лістападобны, звіслы набок. Нясуцца з 4,5—5 мес. Яйцаноскасць да 300 і больш яец за год. Маса яйца да 62 г. Не наседжваюць На Беларусі выведзены высокапрадуктыўны 3-лінейны крос Беларусь-9. Племянная работа вядзецца на Бел. занальнай доследнай станцыі па птушкагадоўлі (г. Заслаўе, Мінскі р-н) і на племптушказаводзе «Івянецкі» (Валожынскі р-н).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПА́НІН (Іван Дзмітрыевіч) (26.11.1894, г. Севастопаль, Украіна — 30.1.1986),
расійскі палярны даследчык. Двойчы Герой Сав. Саюза (1937, 1940). Контр-адмірал (1943). Д-ргеагр.н. (1938). У 1932—35 нач. палярных станцый у бухце Ціхая на Зямлі Франца-Іосіфа і на мысе Чэлюскін. У 1937—38 нач. першай н.-д.станцыі «Паўночны полюс» на дрэйфуючай ільдзіне ў цэнтр. Арктыцы. У 1939—46 нач.Гал.паўн.-марскога шляху, у 1952—72 дырэктар Ін-та біялогіі ўнутр. вод АНСССР і адначасова (з 1951) нач. аддзела марскіх экспедыцыйных работ АНСССР. Чл. Каралеўскага геагр.т-ва Вялікабрытаніі (з 1957). Яго імем названы мыс на п-ве Таймыр, горы ў Антарктыдзе, падводная гара ў Ціхім ак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІГАЦЫ́ЙНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,
прылады для вымярэння параметраў руху судна, лятальнага апарата (ЛА), інш. рухомых аб’ектаў, для вызначэння месцазнаходжання і кіравання імі; адзін с тэхн. сродкаў навігацыі.
Бываюць: аўтаномныя (дзейнічаюць без прыёму сігналаў ад знешніх крыніц) і неаўтаномныя (устанаўліваюцца на рухомым аб’екце, вызначаюць навігацыйныя параметры па сігналах наземных, марскіх, паветр. і касм. установак); паводле прынцыпу дзеяння — гіраскапічныя, магн., гідраўл., радыётэхн., гідраакустычныя, інерцыйныя, аптычныя, інфрачырвоныя, механічныя. Да Н.п. адносяцца авіягарызонты, авіякомпасы, аўтапілоты, аўтарулявыя, аўташтурманы, вышынямеры, компасы, у т. л.гіракомпасы, курсографы, лагі, лоты, у т. л.рэхалоты, пеленгатары, секстанты, хранометры, гіравертыкалі, нахіламеры, аўтапракладчыкі, вымяральнікі скорасці ЛА, прыёмаіндыкатары радыёнавігацыйных і гідраакустычных сістэм (прызначаны для вызначэння напрамкаў на перадаючыя станцыі, вымярэння адлегласцей да іх і атрымання па гэтых даных каардынат аб’екта з дапамогай ЭВМ або табліц і спец. карт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАТО́Н»,
1) серыя сав. даследчых ШСЗ для вывучэння касм. прамянёў і ўзаемадзеяння з рэчывам касм. часціц звышвысокіх энергій. Макс. маса каля 17 т. У 1965—68 запушчана 4 «П.»: у 1965—66 — «П.-1» — «П.-3» (маса навук. апаратуры 3,5 т), у 1968 — «П.-4» (маса навук. апаратуры 12,5 т). Палёты «П.» адкрылі новы кірунак у развіцці эксперым. і тэарэт. астрафізікі, фізікі элементарных часціц.
2) Сав. (рас.) 2—4-ступеньчатыя ракеты-носьбіты. Маса карыснага грузу, які выводзіцца на каляземную арбіту, больш за 20 т. Эксплуатуюцца з 1965. Запускі з касмадрома Байканур. Выкарыстоўваліся для запуску касм. апаратаў «Алмаз», «Венера», «Гарызонт», «Зонд», «Космас», «Месяц», «Марс», «Мір», «Салют», «Пратон», модуляў «Зара» і «Зорка» для міжнар.касм.станцыі і інш. Ажыццёўлены 157 паспяховых запускаў П. (2001).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ару́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.
Разм.
1.чым. Дзейнічаць пры дапамозе якой‑н. прылады. Арудаваць сякерай, пяром, пікай. □ [Іван] закручвае на пальцы вузел і пачынае арудаваць іголкай.Лынькоў.
2. Распараджацца, кіраваць чым‑н.; гаспадарыць дзе‑н. [Зіна:] — [Муж] на «анамаліі» арудуе, а.. [Фрося] — дырэктар навукова-даследчай станцыі.Васілевіч.// Праяўляць дзейнасць (звычайна адмоўную); дзейнічаць. [Віхура:] На будаўніцтве не ўсё ў парадку. Відаць, чыясьці рука лоўка арудуе.Гурскі.Уперадзе.. [Галаўнёў] заўважыў Карпенку, які з купкай байцоў арудаваў сярод фашыстаў.Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закла́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Гарантаванне звароту пазыкі шляхам перадачы крэдытору якой‑н. каштоўнай рэчы, маёмасці. Узяць грошы пад заклад. □ Стары, які загадваў усім на лодачнай станцыі, сказаў, што лодкі выдаюцца толькі дарослым і ў заклад за іх трэба пакідаць які-небудзь дакумент.Бяганская.
2. Рэч, пакінутая таму, хто даў пазыку. Выкупіць заклад. Вярнуць заклад.
3. Рэч, грошы, на якія паспрачаліся. Выйграць заклад.
•••
Біцца аб заклад — тое, што і ісці ў заклад (гл. ісці).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Злёгку апырскаць, змачыць. [Міхалка] умомант адзеў на галаву сетку, абмакнуў венік у ваду і пакрапіў рой.Якімовіч.Пакуль Лабановіч дабег да станцыі, яго парадкам пакрапіў дождж.Колас.// Акрапіць свянцонай вадой пры выкананні некаторых царкоўных абрадаў.
2. і без дап. Крапіць некаторы час. — Трэба, трэба дождж, — казалі старыя, — бульба можа яшчэ падрасла б. Зусім зачахла. — Але ж і лета. І ты скажы, каб хоць раз пакрапіў дождж.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРЫБ (Станіслаў Іванавіч) (н. 6.8.1944, в. Савічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-селекцыянер. Акад. Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994), д-рс.-г.н. (1988), праф. (1996). Брат М.І.Грыба. Скончыў БСГА (1966), там і працаваў, з 1970 на Ганусаўскай доследна-селекцыйнай станцыі, з 1973 у Бел.НДІ земляробства і кармоў (з 1978 нам. дырэктара, кіраўнік селекцыйнага цэнтра), з 1995 віцэ-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па селекцыі, насенняводстве і тэхналогіі вырошчвання цукр. буракоў і збожжавых культур (ячмень, авёс, трыцікале, пшаніца), распрацоўцы метадаў інтэнсіфікацыі селекцыйнага працэсу з выкарыстаннем збудаванняў са штучным кліматам. Аўтар 20 раянаваных сартоў с.-г. культур, у т. л. 2 сартоў цукр. буракоў, 12 — яравога ячменю, 2 — аўса і 4 — трыцікале. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Ячменному полю — интенсивные сорта. Мн., 1992;
Семеноводство полевых культур. Мн., 1994 (у сааўт.).
расійскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1989). Герой Расіі (1992). Скончыў Ленінградскі мех.ін-т (1981). З 1985 у атрадзе касманаўтаў. 26.11.1988—27.4.1989 здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз ТМ-7» (з А.А.Волкавым, Ж.Л.Крэцьенам) і арбітальным комплексе «Мір»; 18.5.1991—25.3.1992 — палёт на КК «Саюз ТМ-12» (з А.П.Арцыбарскім, англ. Х.Шарман) і арбітальным комплексе «Мір» (вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз ТМ-13»); 3—11.2.1994 — палёт у складзе экіпажа амер.КК «Дыскаверы» (6 чалавек, камандзір Ч.Болдэн). 4—14.12.1998 здзейсніў палёт (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) у складзе экіпажа амер.КК «Індэвар» («Спейс шатл»); пасля стыкоўкі перайшоў (разам з камандзірам «Індэвара» Р.Кабана) у модуль «Зара» міжнар. арбітальнай станцыі «Альфа». Правёў у космасе 483 сут (больш за 1,5 сут у адкрытым космасе).