Хваляваць, непакоіць, прыводзіць да разгубленасці. Мініч вучыўся ў другой групе, але па росту ён быў самы большы ў школе, і гэта, відаць, бянтэжыла яго.Колас.Нельга сказаць, каб.. [Андрэй] раўнаваў .. [Галіну]. Для гэтага не было ніякіх падстаў, але пастаянная мужчынская кампанія жонкі бянтэжыла Андрэя і крыху злавала...Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рухаві́к, ‑а, м.
1. Машына, якая ператварае які‑н. від энергіі ў механічную энергію; машына, якая прыводзіць у рух што‑н. Паравы рухавік. Рэактыўны рухавік. Дызельны рухавік.
2.чаго. Сіла, якая пабуджае да чаго‑н., садзейнічае росту, развіццю чаго‑н.
•••
Рухавік унутранага згарання — рухавік, у якім паліва згарае ўнутры цыліндра пад поршнем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слупня́к, ‑у, м.
Вострая інфекцыйная хвароба, якая прыводзіць да сутаргі мышцаў. — А ты ведаеш, што ў зямлі могуць быць мікробы слупняку, — закрычала Клава, хуценька дастаючы з сумкі ёд і бінт.Рунец./уперан.ужыв.На Саньку напаў слупняк. Я таксама лыпаю вачамі.. — Ну добра, — схамянуўся нарэшце мой прыяцель і грозна бліснуў вачамі.Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
herbéiführenvt
1) прыво́дзіць, прыво́зіць
2) выкліка́ць (што-н.)
3) дасягну́ць (чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
régelnvt
1) рэгулява́ць
2) прыво́дзіць у пара́дак;
séine Schúlden ~ заплаці́ць свой доўг
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АНТЫРЭ́ЧЫВА,
рэчыва, якое складаецца з антычасціц. Ядры атамаў антырэчыва складаюцца з антыпратонаў і антынейтронаў, абалонкі атамаў — з пазітронаў. Сутыкненне аб’ектаў з рэчыва і антырэчыва павінна прыводзіць да анігіляцыі, у выніку якой утвараецца жорсткае γ-выпрамяненне з энергіяй ≥ 70 МэВ. У 1965 амер. вучоныя пад кіраўніцтвам Л.Ледэрмана зарэгістравалі ўтварэнне ядраў антыдэйтэрыю, у 1970 сав. вучоныя пад кіраўніцтвам Ю.Д.Пракошкіна — ядры антыгелію-3. Значных назапашванняў антырэчыва ў Сусвеце пакуль не выяўлена, але касмалагічныя мадэлі Сусвету і яго ўтварэння не здымаюць пытання аб існаванні антырэчыва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАНЖЫРО́ЎКА (франц. arranger літар.прыводзіць у парадак),
1) пералажэнне муз. твора для інш. складу выканаўцаў або для выканання на іншым, чым прадугледжана арыгіналам, інструменце (інструментах). Існуюць пералажэнні опер, сімфоній, камерных ансамбляў для фартэпіяна, радзей вакальных і інстр. твораў для аркестра.
2) Палегчанае пералажэнне муз. твора для выканання на тым самым інструменце.
3) У джазавай музыцы аранжыроўка, як правіла, элемент імправізацыі. Пад аранжыроўку для аркестра разумеюць апрацоўку муз. тэматызму, зафіксаваную ў нотным тэксце. Для невял. ансамбляў характэрна «вусная» аранжыроўка, без нотнага запісу, заснаваная на імгненнай каардынацыі намаганняў асобных выканаўцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУСТЫ́ЧНАЯ ДЭФЕКТАСКАПІ́Я,
універсальны метад неразбуральнага кантролю, заснаваны на выкарыстанні акустычных хваляў. У працэсе кантролю аналізуюцца амплітудныя, фазавыя, частотныя і інш. характарыстыкі акустычных хваляў, узбуджаных вонкавай крыніцай (актыўны метад) або матэрыялам, які кантралюецца (пасіўны метад). Парушэнне суцэльнасці (расколіны, ракавіны і інш.) або аднароднасці (вял. зярністасць і інш.) матэрыялу прыводзіць да скачкападобнай або плаўнай змены яго акустычных характарыстык (скорасці і каэфіцыента затухання гуку, хвалевага супраціўлення) і ўплывае на ўмовы распаўсюджвання пругкіх хваляў. Выкарыстоўваецца для кантролю матэрыялаў і вырабаў у машына- і прыладабудаванні, зварачнай вытв-сці, буд-ве і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭПРЭ́СІЯў біялогіі,
рэзкае паніжэнне колькасці асобін папуляцыі або віду. Можа быць выклікана зменамі клімату ці інш. абіятычнымі фактарамі, біяцэнатычнымі ўзаемаадносінамі (напр., зніжэнне колькасці ахвяр у выніку павелічэння колькасці драпежнікаў) або ўнутрыпапуляцыйнымі з’явамі (стрэс, эміграцыя і інш.). Тэрмін Д. не прынята ўжываць, калі зніжэнне колькасці асобін адбываецца ў выніку прамога ўздзеяння чалавека. Звычайна Д. мае часовы, нярэдка цыклічны характар (напр., рэгулярныя Д. колькасці лемінгаў у біяцэнозах тундры), аднак у некат. выпадках прыводзіць да поўнага вымірання папуляцыі або віду. Каб прадухіліць іх выміранне, часта патрабуюцца спец. меры аховы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́РСТКАСЦЬ ВАДЫ́,
сукупнасць уласцівасцей прыроднай вады, якія абумоўлены наяўнасцю раствораных у ёй солей кальцыю Ca і магнію Mg. Адрозніваюць карбанатную (часовую, ліквідуюць кіпячэннем) і некарбанатную (пастаянную), якія разам складаюць агульную Ж.в. (сума канцэнтрацый катыёнаў Ca2+ i Mg2+).
Карбанатная Ж.в. выклікана прысутнасцю гідракарбанатаў, некарбанатная — сульфатаў, хларыдаў, сілікатаў, нітратаў, фасфатаў кальцыю і магнію. Выкарыстанне жорсткай вады прыводзіць да ўтварэння накіпу ў паравых катлах, абагравальных прыладах, павялічвае расход мыла пры мыцці, ускладняе варку агародніны і мяса. Памяншаюць Ж.в. вапнава-содавым метадам (дабаўленне вапны і соды) ці іонаабменнымі метадамі (гл.Іаніты).