спартыўная камандная гульня з мячом на веласіпедах. Гуляюць 2 каманды па 2 чал. Мэта — накіраваць мяч у вароты процілеглай каманды коламі веласіпеда, галавой або тулавам. Гуляюць на адкрытых і закрытых пляцоўках. Найб.пашыраны ў Чэхіі, Славакіі, Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАР’Е́РНЫ РЫФ,
града каралавых рыфаў, выцягнутая паралельна берагу мацерыка або вострава на некаторай адлегласці ад яго, часта па краі мацерыковай водмелі. Бар’ерныя рыфы адгароджваюць ад мора мелкаводныя лагуны, пашыраны пераважна ў водах Ціхага і Індыйскага акіянаў (напр., Вялікі Бар’ерны рыф каля паўн.-ўсх. берагоў Аўстраліі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАТРЫВА́ЛЫ ГАРЫЗО́НТ,
тоўшча воданепранікальных ці адносна воданепранікальных горных парод, якая перакрывае або падсцілае ваданосны гарызонт. Адрозніваюць водатрывалыя гарызонты рэгіянальныя, мясц. і лакальныя. Рэгіянальныя звычайна падзяляюць буйныя ваданосныя комплексы, мясцовыя — ваданосныя гарызонты, лакальныя пашыраны пераважна ў зоне аэрацыі, дзе спрыяюць утварэнню верхаводкі. Гл. таксама Водапранікальнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬКО́Ў (франц. alcôve),
паглыбленне або ніша ў сцяне інтэр’ера для ложка ці спальнае памяшканне без вокнаў. Узнік у архітэктуры араб. краін. Пашыраны ў палацавым дойлідстве Іспаніі, з сярэдзіны 17 ст. ў інш.еўрап. краінах, у т. л. на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІДАСТАМО́З,
інвазійная нематадозная хвароба гусей (пераважна маладняку да 4 мес), качак і інш. птушак, якая выклікаецца нематодамі амідастомамі. Пашыраны ўсюды. Пік інвазіі ў сярэдзіне лета. Птушкі заражаюцца праз корм, абнасенены яйцамі гельмінтаў. Паказанні: запаленне слізістай абалонкі страўніка, парушэнні стрававання, кволасць, страта апетыту, хісткая хада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕСТ (перс.),
у звычаёвым праве Ірана права недатыкальнасці прыстанішча на тэр. свяшчэнных месцаў. Пашыраны ў мусульм. краінах Усходу звычай даваць прыстанішча ў мячэцях, грабніцах, дамах вышэйшых духоўных асоб. З 19 ст. права бест часам мелі памяшканні замежных пасольстваў, місій і інш. устаноў, якія карысталіся экстэрытарыяльнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬВАНІ́ЧНЫЯ ПАКРЫ́ЦЦІ,
тонкія плёнкі металу, якія наносяцца на паверхню метал. вырабаў электралітычным асаджэннем. Прызначаны для аховы вырабаў ад карозіі, дэкар. апрацоўкі, узнаўлення памераў пашкоджаных вырабаў, а таксама для надання паверхні спец.фіз. і хім. уласцівасцей (гл.Гальванастэгія, Гальванатэхніка). Найб.пашыраны гальванічнае нікеліраванне і храміраванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗІЦЫ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА ЛІЧЭ́ННЯ,
сістэма лічэння, заснаваная на прынцыпе пазіцыйнага (памесцавага) значэння лічбаў (адна і тая ж лічба мае розныя значэнні ў залежнасці ад яе месцазнаходжання ў запісе лікаў). Найб.пашыраныдвайковая сістэма лічэння, дзесятковая сістэма лічэння, а таксама шасцідзесятковая (пры запісе часу і вуглоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЧО́ЛАК,
элемент страхі каркаснай канструкцыі вясковай хаты. Ствараўся за кошт таго, што франтон быў усечаны знізу схілам страхі. П. павялічваў вынас схілу страхі і лепш засцерагаў ад вільгаці тарцовую сцяну хаты. Найчасцей пашыраны ў Зах. Палессі (у Брэсцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Драгічынскім і інш. р-нах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРА́НЫ (Varanidae),
сямейства паўзуноў падатр. яшчарак. 1 сучасны род, 24 віды. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераным паясах Усх. паўшар’я (акрамя Мадагаскара). Жывуць у парослых кустамі мясцінах, многія — каля прэснаводных вадаёмаў, добра плаваюць і ныраюць. Найб. вядомы варан шэры (Varanus griseus), пашыраны ў Паўн. Афрыцы, Сярэдняй і Паўд.-Зах. Азіі.
Даўж. выкапнёвых продкаў з плейстацэну да 10 м, сучасных — ад 0,8 да 3,7 м (варан камодскі — Varanus komodoensis — самая вял. яшчарка свету масай да 150 кг). Цела падоўжанае, ногі добра развітыя, хвост у многіх відаў прыплясканы з бакоў. Галава ўкрыта дробнымі рагавымі шчыткамі. Язык доўгі, глыбока рассечаны на канцы. Драпежнікі, кормяцца яшчаркамі, змеямі, дробнымі млекакормячымі, воднымі жывёламі. Мяса варана ядомае, скура ідзе на выраб абутку. Варан камодскі ў Чырв. кнізе МСАП.