Нітубіч ’бяссмертнік’ (ваўк., Сл. ПЗБ), ниту́ніч ’цмен пясчаны, Helichrysum arenarium’ (гродз., Кіс.), нятубіц ’пералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla’ (гродз., Кіс.). Цёмнае слова. Мяркуецца, што зыходнай была апошняя форма, якую можна разглядаць як табуізаваную назву расліны, што ўжывалася для лячэння ці чаравання: ⁺не‑ту‑быць, літаральна ’якой тут няма’, параўн. аналагічныя назвы: славац. neto бейкай расліна’, польск. nietota ’дзераза’ (Махэк₂, 397; Брукнер, 361–362: «bo roślin czarowniczych nie nazywa się po imieniu») і асабліва nieturośla ’myrosma’ (Варш. сл.). Параўн. нятупнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

артаданты́я

(ад арта- + гр. odus, odontos = зуб)

раздзел стаматалогіі, які вывучае дэфармацыю зубных радоў і прафілактыку яе лячэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

неадыкумары́н

(ад неа- + гр. dis = двойчы + кумарын)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для прафілактыкі і лячэння трамбозаў, тромбафлебітау, эмбалій.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

педыятры́я

(ад гр. pais, -idos = дзіця + -ятрыя)

раздзел медыцыны, які вывучае дзіцячыя хваробы і распрацоўвае метады іх лячэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псіхіятры́я

(ад псіха- + -ятрыя)

раздзел медыцыны, які вывучае псіхічныя захворванні, прычыны іх узнікнення і распрацоўвае метады іх лячэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэнтгенало́гія

(ад рэнтгена- + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае прымяненне рэнтгенаўскіх прамянёў з мэтай дыягностыкі і лячэння некаторых захворванняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сальварса́н

(ад лац. salvus = здаровы + арсен)

арганічнае злучэнне, якое змяшчае арсен, прэпарат для лячэння сіфілісу, малярыі, зваротнага тыфу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВАСКАБО́ЙНІКАЎ (Васіль Міхайлавіч) (н. 9.8.1923, г. Лебядзін Харкаўскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1967), праф. (1968). Скончыў Харкаўскі вет. Ін-т (1948). З 1955 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (у 1968—73 прарэктар). Навук. працы па пытаннях барацьбы з ялавасцю і бясплоднасцю, укараненні ў практыку жывёлагадоўлі штучнага асемянення. Распрацаваў метады дыягностыкі і лячэння гінекалагічных хвароб с.-г. жывёл, даследаваў пытанні фізіялогіі і паталогіі родаў.

Тв.:

Борьба с яловостью коров. Мн., 1976 (разам з К.​Дз.​Валюшкіным, А.​С.​Церашэнкавым);

Маститы коров. Мн., 1981.

т. 4, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРАБА́НАЎ (Леанід Генадзевіч) (н. 29.9.1950, г. Слуцк Мінскай вобл.),

бел. дэрматавенеролаг. Д-р мед. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1973). З 1975 у Бел. н.-д. скурнавенералагічным ін-це, з 1988 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па алергічных дэрматозах, дыягностыцы і лячэнні лімфом скуры, рэпрадуктыўнай функцыі ў хворых на ганарэю і новых антыбактэрыяльных прэпаратах для яе лячэння.

Тв.:

Справочник по профессиональным болезням кожи. Мн., 1981 (у сааўт.);

Справочник врача общей практики. Т. 2. Мн., 1995 (у сааўт.).

т. 2, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНКАЛО́ГІІ І МЕДЫЦЫ́НСКАЙ РАДЫЯЛО́ГІІ НДІ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1960 у Мінску на базе Рэсп. анкалагічнага дыспансера (з 1934) і анкалагічных аддзяленняў 1-й клінічнай бальніцы Мінска. З 1965 у пас. Лясны Мінскага р-на. Галаўны навук., лячэбна-кансультацыйны і арганізац.-метадычны цэнтр па праблемах анкалогіі і мед. радыялогіі. Асн. кірункі даследаванняў: эпідэміял. і лабараторны кантроль злаякасных новаўтварэнняў, распрацоўка і ўдасканаленне метадаў дыягностыкі і лячэння рака з выкарыстаннем хіміягармонатэрапіі, прамянёвай тэрапіі, мадыфікавальных уздзеянняў; мед. рэабілітацыя анкалагічных хворых. Аспірантура з 1962. Выдае зб. «Актуальныя праблемы анкалогіі і медыцынскай радыялогіі».

т. 1, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)