кірава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. кіраваць (у 1, 2 знач.). Кіраванне машынай. Кіраванне дзяржавай.
2. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады. Метады дзяржаўнага кіравання.
3. Сукупнасць прыбораў, пры дапамозе якіх кіруюць машынай, механізмам і пад. Аўтаматычнае кіраванне.
4. Сінтаксічная сувязь, якая выражаецца ў тым, што адно слова патрабуе пасля сябе дапаўнення ў пэўным склоне. Дзеяслоўнае кіраванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канстытуцыяналі́зм
(фр. constitutionnalisme, ад лац. constitutio = будова; устанаўленне)
плынь у палітыцы і юрыдычнай навуцы, якая прызнае найлепшай сістэмай кіравання канстытуцыйную манархію.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ко́рда
(фр. corde = вяроўка)
1) доўгая вяроўка, на якой ганяюць па крузе коней пры абучэнні;
2) нітка для кіравання лятаючымі мадэлямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
астаты́зм
(ад гр. astatos = няўстойлівы)
уласцівасць сістэмы аўтаматычнага кіравання даводзіць памылку рэгулявання да нуля пры пастаянным знешнім уздзеянні на дадзеную сістэму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гідрааўтама́тыка
(ад гідрааўтамат)
комплекс тэхнічных сродкаў для стварэння сістэм аўтаматычнага кіравання аб’ектамі і тэхналагічнымі працэсамі з дапамогай рабочай вадкасці пад ціскам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шкот
(гал. schoot)
снасць, якая мацуецца да вуглоў парусоў і служыць для расцягвання парусоў і кіравання імі ў час руху судна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛКААППРАЕ́КТ», Праектная арганізацыя «Белкааппраект» Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў. Засн. ў 1967 у Мінску як ін-т «Белкааппраект», з 1994 праектная арг-цыя. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне кіравання буд-вам, арганізацыя тэхналогій для аграпрамысл. комплексу (калгасы, саўгасы, фермерскія гаспадаркі і прадпрыемствы кааперацыі).
т. 3, с. 79
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́КЕЛЬСА З’Я́ВА,
змена паказчыка пераламлення святла ў крышталях, змешчаных у эл. поле, прапарцыянальная напружанасці прыкладзенага поля. Вядзе да ўзнікнення падвойнага праменепераламлення і яго змены. Выкарыстоўваецца ў сістэмах кіравання светлавымі патокамі з дапамогай эл. палёў (напр., мадуляцыя святла). Выяўлена ням. фізікам Ф.Покельсам (1894).
т. 12, с. 449
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПЕТЧАРЫЗА́ЦЫЯ (ад англ. dispatch хутка выконваць),
цэнтралізацыя (канцэнтрацыя) аператыўнага кантролю і кіравання на энергет., прамысл. і інш. прадпрыемствах, заснаваная на выкарыстанні сучасных сродкаў перадачы і апрацоўкі інфармацыі. Забяспечвае ўзгодненую работу асобных звёнаў кіруемага аб’екта з мэтай павышэння тэхніка-эканам. паказчыкаў і рацыянальнага выкарыстання вытв. магутнасцей.
т. 6, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́ГІІ ў Расіі,
цэнтральныя ўстановы ў 18 — пач. 19 ст., якія ведалі асобнымі галінамі дзярж. кіравання. Уведзены Пятром I у 1717—21 замест прыказаў. Першыя К.: Замежных спраў, Ваенная, Адміралцействаў-К., Камер-К., Юстыц-К., Рэвізіён-К. і інш. Скасаваны з утварэннем мін-ваў.
т. 7, с. 458
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)