ІНТРАСКАПІ́Я (ад лац. intra унутры + ...скапія),

візуальнае назіранне аб’ектаў, з’яў і працэсаў у аптычна непразрыстых целах і асяроддзях або ва ўмовах дрэннай бачнасці. Ажыццяўляецца пераўтварэннем нябачнага вокам відарыса аб’екта (з’явы, працэсу), атрыманага ў інфрачырвоных, рэнтгенаўскіх, ультрагукавых і інш. прамянях (адбітых аб’ектам або вылучаных ім), у бачны відарыс на экране спец. прылады (інтраскопа). Метады і сродкі І., якія выкарыстоўваюцца для неразбуральнага кантролю прамысл. вырабаў і матэрыялаў, падобныя да метадаў і сродкаў дэфектаскапіі, а тэрмін «інтраскоп» — абагульненая назва групы прылад гукабачання, радыёбачання, цеплабачання.

т. 7, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРТАДЫЯГРА́МА (ад карта + дыяграма),

карга, на якой дыяграмнымі фігурамі адлюстроўваюць сумарную велічыню або структуру і дынаміку якой-н. з’явы (з’яў) у межах пэўнай тэр. адзінкі, нанесенай на карту. Дыяграмныя фігуры бываюць: лінейныя (слупкі, палоскі), плошчавыя (квадраты, кругі), аб’ёмныя (кубы, шары). Віды дыяграмных фігур выбіраюцца ў залежнасці ад колькаснай характарыстыкі картаграфаваных паказчыкаў і іх адрознення паміж крайнімі велічынямі. Выкарыстоўваюцца для характарыстыкі зямельных угоддзяў і іх структуры, насельніцтва і яго складу, валавой прадукцыі прам-сці, сельскай гаспадаркі і інш.

Р.​А.​Жмойдзяк.

т. 8, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КВАЛІФІКА́ЦЫЯ (ад лац. qualis які, якой якасці + facere рабіць),

1) характарыстыка прадмета, з’явы, аднясенне яго да якой-н. групы, катэгорыі, напр., кваліфікацыя злачынства.

2) Ступень і від прафесійнай падрыхтаванасці працоўных і служачых да выканання пэўнага віду працы. Уключае тэарэт. веды, практычныя навыкі і прафес. майстэрства. Ступень К. працоўных вызначаецца прысвоенымі ім кваліфікацыйнымі разрадамі, якія ўстанаўліваюцца з улікам складанасці, адказнасці, умоў працы на аснове тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка. Паказчыкам К. работніка таксама можа быць катэгорыя, дыплом, наяўнасць звання і вучонай ступені. Гл. таксама Тарыфная сістэма.

т. 8, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЁЛЬРОЙТЭР ((Kölreuter) Іозеф Готліб) (27.4.1733, г. Зульц, Германія — 12.11.1806),

нямецкі батанік. Скончыў Цюбінгенскі ун-т (1755). У 1756—61 у Пецярб. АН (з 1766 ганаровы чл.), у 1763—69 дырэктар бат. саду ў г. Карлсруэ (Германія). Адзін з заснавальнікаў метаду штучнай гібрыдызацыі раслін. Увёў у селекцыйную практыку метад рэцыпрокных (узаемных) скрыжаванняў, адкрыў з’явы гетэрозісу і самастэрыльнасці, апісаў апыленне з дапамогай насякомых, дыхагамію, высветліў ролю нектару, назіраў раздражняльнасць тычынак.

Тв.:

Рус. пер. — Учение о поле и гибридизации растений. М.; Л., 1940.

т. 8, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРСЕВЕРА́ЦЫЯ (ад лац. perseveratio упартасць),

настойлівае ўзнаўленне ў чалавека якога-н. псіхічнага вобраза, дзеяння, стану (рухаў вобразаў або думак). Адрозніваюць П.: рухальныя (маторныя), сенсорныя (напр., пры некаторых формах эйдэтызму), эмацыянальныя (П. афекту) або інтэлектуальныя. Назіраецца ў паўсядзённым жыцці (у выглядзе памылак дзеянняў, апісак і інш.), асабліва пры стомленасці ці стрэсах, у паталогіі — пры псіхічных захворваннях, пашкоджаннях мозга. Уласна П. як з’явы, у значнай ступені адасобленыя і выпадковыя ў агульным кантэксце псіхічнага жыцця чалавека, трэба адрозніваць ад вядомых у псіхіятрыі idee fixe (неадчэпных думак).

т. 12, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абагульня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

1. Знаходзіць агульнае ў розных думках, фактах, выказваннях і на падставе гэтага рабіць вывад. Трэба вучыць маладога аўтара абагульняць факты і рабіць з іх пэўныя філасофскіх вывады. Чорны. // Знаходзіць што‑н. вернае пераймання ў дзейнасці розных людзей, прадпрыемстваў, устаноў і рабіць гэта здабыткам усіх. Абагульняць вытворчы вопыт. // Пераносіць рысы адной з’явы на ўсе падобныя ёй. Навошта абагульняць.

2. Назіраючы за пэўнай катэгорыяй людзей, знаходзіць характэрнае і на падставе гэтага ствараць мастацкі вобраз; тыпізаваць. Пісьменніку трэба ўмець абагульняць жыццёвыя з’явы і факты ў мастацкіх вобразах і іх узаемаадносінах.

3. Аб’ядноўваць, злучаць у нешта адзінае. Абагульняць напевы адзінай мелодыяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднабако́вы, -ая, -ае.

1. Які мае што-н. толькі з аднаго боку; які мае адзін бок.

А. драп.

2. Які закранае, ахоплівае толькі адзін бок.

Аднабаковае запаленне лёгкіх.

3. Які адбываецца толькі ў адным напрамку.

А. рух транспарту.

4. Які ажыццяўляецца адным бокам, адной асобай.

Аднабаковае спыненне ваенных дзеянняў.

5. перан. Які ахоплівае толькі адзін бок з’явы, дзейнасці, вузкі, абмежаваны.

Аднабаковае выхаванне дзяцей.

|| наз. аднабако́васць, -і, ж. (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абазна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

1. Памеціць што-н., зрабіць знак на чым-н.

А. на карце горы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Акрэсліць, зрабіць выразным, бачным.

Худзізна рэзка абазначыла скулы.

3. Паказаць, абмаляваць галоўныя рысы якой-н. асобы ці з’явы.

А. рысы характару героя.

|| незак. абазнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абазна́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.).

|| наз. абазначэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарэ́шце, прысл.

1. Пасля ўсяго, напаследак.

Здагадацца н.

2. у знач. далучальнага злуч. (часта ў спалучэнні са злучнікам «і»). Ужыв. для далучэння асобнага слова або цэлага сказа.

Ехалі, ехалі, н. даехалі.

3. у знач. пабочн. сл. Паказвае на завяршэнне працэсу, дзеяння, з’явы.

Н., выйшаў з лесу на палянку.

4. у знач. пабочн. сл. Паказвае, што мера цярпення, чакання і пад. скончылася, або падкрэслівае што-н.

Сціхнеце вы, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паме́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Велічыня чаго-н. у якім-н. вымярэнні.

П. участка.

П. туфель.

2. Ступень развіцця, велічыня, маштаб якой-н. з’явы.

Здарэнне набыло шырокія памеры.

3. Колькасць і характар стоп у вершаваных радках, якія з’яўляюцца асновай рытму; таксама колькасць рытмічных адзінак у музыкальным такце (спец.).

Ямб — двухдольны п.

Вальсы пішуцца памерам у тры чвэрці.

|| прым. паме́рны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)