што́сьці1, чагосьці, чамусьці, штосьці, чымсьці, аб чымсьці, займ.неазначальны.
Нейкі, невядома які прадмет, нейкая з’ява і пад.; нешта. [Банадысь] нешта яшчэ кешкаўся на таку, стукаў.. па чымсьці драўляным і пустым.Чорны.Адчувалася, што Уладзіміру ёсць пра што расказаць і, відаць, штосьці яго стрымлівае.Кавалёў.
што́сьці2, прысл.
Невядома чаму, невядома з якой прычыны; чамусьці. Не ездзіцца штосьці сёння Віцю на веласіпедзе.Васілёнак.У гэты час Марына штосьці бразгала пасудаю і ўвіхалася з самаварам.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
татэ́м
(англ. totem, ад індз. totem)
1) жывёла, расліна ці з’ява, прадмет нежывой прыроды, што служыць аб’ектам пакланення ў некаторых народаў і лічыцца ахоўнікам племені;
2) герб племені з выявай такой жывёлы, расліны, прадмета.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
для, прыназ. з Р.
1. Выражае аб’ектныя адносіны:
а) ужыв. пры абазначэнні асобы ці прадмета, у адносінах да якіх мае значэнне тая ці іншая з’ява, падзея і пад.
Для яго гэта лёгкая справа.
Для свайго часу гэта было дасягненнем;
б) ужыв. пры абазначэнні неадпаведнасці, несуразмернасці якой-н. з’явы, падзеі.
Ён занадта вопытны для сваіх гадоў.
Вельмі непрыдатнае адзенне для хатняй работы;
в) ужыв. пры абазначэнні асобы ці прадмета, якім што-н. робіцца, прызначаецца.
Жыць для дачкі.
2. Выражае мэтавыя адносіны, указвае на прызначэнне або мэту чаго-н.
Падручнікі для дзяцей.
Вядро для вады.
Усё для перамогі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аб’е́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.
1. У філасофіі: тое, што існуе па-за намі і незалежна ад нашай свядомасці, навакольны свет, матэрыяльная рэчаіснасць (спец.).
2.З’ява, асоба, якія падпадаюць пад уздзеянне чыёй-н. дзейнасці.
А. навуковага даследавання.
А. назірання.
3. Прадпрыемства, будоўля, установа як адзінка гаспадарчага або абароннага значэння, а таксама ўсё тое, што з’яўляецца месцам якой-н. дзейнасці.
А. будаўніцтва.
Пускавы а.
4. У граматыцы: семантычныя катэгорыі са значэннем таго, на каго (што) накіравана дзеянне; тое, што і дапаўненне (спец.).
|| прым.аб’е́ктны, -ая, -ае (да 1 знач.) іаб’е́ктавы, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэ́дкі, -ая, -ае; радзе́йшы, -ая, -ае.
1. Недастаткова густы, вадзяністы.
Р. кісель.
Рэдкая смятана.
2. Які складаецца з далёка размешчаных адзін ад аднаго частак, не густы; не шчыльны.
Рэдкая барада.
Рэдкія зубы.
Р. невад (няшчыльна сплецены).
3. Размешчаны на вялікай адлегласці адзін ад аднаго.
Рэдкія паўстанкі.
4. Які складаецца з аддаленых адзін ад аднаго момантаў.
Рэдкія стрэлы.
Р. пульс.
5. Які паўтараецца, адбываецца, з’яўляецца праз вялікія прамежкі часу.
Рэдкая з’ява.
Р. госць.
Р. чалавек (выдатны, выключны па сваіх якасцях). Рэдка (прысл.) бачыцца.
Рэдкія металы.
|| наз.рэ́дкасць, -і, ж. (да 2—4 і ў некаторых спалучэннях да 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
міра́ж
(фр. mirage)
1) аптычная з’ява ў атмасферы, пры якой на гарызонце ўзнікаюць адлюстраванні далёкіх наземных прадметаў (назіраецца ў пустынях, стэпах, на моры);
2) перан. нешта падманлівае, уяўнае.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
прыро́даж.
1. Natúr f;
пераўтварэ́нне прыро́ды die Úmgestaltung der Natúr, Natúrumgestaltung f -;
з’я́ва прыро́ды Natúrerscheinung f -, -en;
на ўло́нні прыро́ды im Fréien, im Grünen; am Búsen der Natúr (паэт.);
2. (сутнасць) Wésen n -s;
паво́дле прыро́ды dem Wésen nach
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БРА́ТАННЕ,
сацыяльна-паліт.з’ява, якая выяўлялася ў паразуменні паміж салдатамі варагуючых армій; найб. яскрава праявілася ў гады 1-й сусв. вайны і мела антываен. накіраванасць. На рус.-герм. фронце братанне пачалося ў 1915—16, пашырылася пасля Лют. рэвалюцыі 1917. На Зах. фронце да крас. 1917 братанне адбывалася стыхійна і зводзілася пераважна да абмену лістоўкамі і рэчамі салдацкага побыту. Першае арганізаванае масавае братанне адбылося 1.5.1917 на ўчастку фронту паміж азёрамі Нарач і Вішнеўскае. Камандаванне праследавала тых, хто братаўся. У час падрыхтоўкі наступлення на фронце ў чэрв. 1917, ва ўмовах барацьбы з братаннем яно пайшло на спад. З новай сілай пашырылася пасля разгрому карнілаўшчыны. У вер.—кастр. 1917 братанне вызначалася масавасцю, арганізаванасцю, вострай паліт. і антываен. накіраванасцю. Толькі ў кастр. адбылося каля 30 выпадкаў братання. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 братанне на Зах. фронце прыняло паўсюдны характар і стала пралогам заключэння перамір’я на рус.-герм. фронце. Часовы дагавор аб перамір’і на Зах. фронце, падпісаны 4.12.1917, уключаў пункт пра братанне, у адпаведнасці з якім салдатам абодвух бакоў дазвалялася сустракацца ў дзённы час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРФЕРЭ́НЦЫЯ ХВА́ЛЬ,
з’ява ўзмацнення ў адных і аслаблення ў другіх пунктах прасторы амплітуды выніковай хвалі, атрыманай пры складанні дзвюх (ці больш) хваль. Назіраецца для хваль любой прыроды. Прыводзіць да пераразмеркавання энергіі ваганняў паміж суседнімі ўчасткамі асяроддзя, аднак у сярэднім выніковая энергія роўная суме энергій зыходных хваль.
І.х. адбываецца, калі рознасць іх фаз не мяняецца з цягам часу (гл.Кагерэнтнасць) або змяняецца настолькі павольна, што атрыманая інтэрферэнцыйная карціна за час назірання не паспявае зрушыцца на адметную велічыню; для назірання інтэрферэнцыі папярочных хваль неабходна таксама супадзенне плоскасцей іх ваганняў. Амплітуда выніковага вагання мае найб. значэнне, калі φ = 2πn, дзе п — цэлы лік, і найменшае, калі φ = 2πn+1. Размеркаванне максімумаў і мінімумаў у прасторы залежыць ад даўжыні хвалі, памераў, формы і ўзаемнага размяшчэння крыніц зыходных хваль. Асобны выпадак І.х. — інтэрферэнцыя сустрэчных хваль (напр., прамой і адбітай), што вядзе да ўтварэння стаячай хвалі. І.х. выкарыстоўваецца ў оптыцы (гл.Інтэрферэнцыя святла), астрафізіцы, акустыцы, радыётэхніцы, галаграфіі і інш.Гл. таксама Інтэрферометр.
А.І.Болсун.
Да арт.Інтэрферэнцыя хваль: 1 — інтэрферэнцыя дзвюх хваль на паверхні вады; 2 — утварэнне мінімумаў (а) і максімумаў (б).