Сувіра́цца ’сварыцца, лаяцца’ (лаг., Гіл.), сувяра́цца ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ), сюды ж савіра́цца ’са злосці прыцішана пакрыкваць на некага’ (Варл.). Дзеясловы з прэфіксамі су‑/са‑ ад прасл. *‑virati/*‑věrati, якія звычайна ў славянскіх мовах выступаюць у прыставачных утварэннях (Варбат, ОЛА, Исследов., 1972, 230), параўн. польск. poniewierać sięдрэнна адносіцца да каго-небудзь’. Гл. яшчэ повірак, аўраць, вірутнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перавастры́ць сов., в разн. знач. переточи́ть; (карандаш и т.п. — ещё) перечини́ть;

п. усе нажы́ — переточи́ть все ножи́;

дрэ́нна заво́страны ало́вак трэ́ба п. — пло́хо отто́ченный каранда́ш на́до переточи́ть (перечини́ть);

п. бры́тву — переточи́ть бри́тву

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

mizernie

1. блага, кепска, дрэнна, мізэрна;

mizernie wyglądać — блага (кепска) выглядаць; мець благі (кепскі) выгляд;

2. убога, бедна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

аце́слівы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Пра хлеб, спечаны з дрэнна прыгатаванага цеста; не пульхны, глёўкі. Хлеб быў жоўта-шэры, ацеслівы, рэдкі, ён нават не пах хлебам, а так нечым кіслым. Арабей.

2. перан. Нясвежы, памяты. Сонны ацеслівы твар. // Прыдуркаваты, недапечаны. [Шпакоўскі:] — Маці не хоча аддаць Наташу за Высоцкага. Той характарам круты. А Наташа не хоча ісці за Саладуху. Гэты нейкі ацеслівы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палюбава́цца, ‑бу́юся, ‑бу́ешся, ‑бу́ецца; зак.

1. кім-чым і на каго-што. Любавацца некаторы час. І робіць крук [Міхал], бо як стрымацца, Каб не зайсці палюбавацца І ярыною і жытамі? Колас. Пад вечар мы пайшлі з Піліпам Тарасавічам палюбавацца на разліў рэчкі. Ермаловіч.

2. заг. палюбу́йся (палюбу́йцеся). Разм. Ужываецца ў значэнні: зірніце, як дрэнна, абуральна. [Інжынер:] — Вось палюбуйцеся: машыны пад адкрытым небам стаяць. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратуры́ць, ‑туру, ‑турыш, ‑турыць; зак., каго-што.

Разм. Выгнаць адкуль‑н. Дрэнна вучыцца Хомка. Даўно адабраў бы ў яго кніжку і пратурыў бы яго вон са школы настаўнік, каб не дзіўная натура ў Хомчынага бацькі. Гарэцкі. // Прымусіць пайсці, паехаць куды‑н. з якой‑н. мэтай. — Не думаў ехаць, — гаварыў .. [дзед], разгладжваючы бараду, — але ж жанкі пратурылі. З’ездзі і з’ездзі, праведай, як там нашы... Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хі́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Слабы, хваравіты. [Дачка:] — Калі ты ўжо нядужы і хілы, Калі ў сэрцы няма болей сілы, Дык я заўтра сама завяду Гадаванку маю ў чараду. Глебка. // Які дрэнна расце, чахлы. Такое высокае і сакавітае конскае шчаўе расло, што між яго трэба было адшукваць рэдкія і хілыя кусцікі чырвонай канюшыны. Пянкрат. // перан. Стары, трухлявы. Два хляўцы з паветкамі, хілы плот панік. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лагі́за ’гультай, абібок, прайдзісвет’, ’няскладны, непаваротлівы чалавек, жанчына’ (Некр., Шат., КЭС), ц.-палес. локіза ’неахайная, дрэнна апранутая жанчына’ (ТС), укр. лаки́за, лаки́зка (грэбл.) ’лёкай’. Запазычана з літ. lokỹs ’мядзведзь’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 17). Тое ж і антрапонімы Локіс, Лакіза, Лагеза (Бірыла, Бел. антр., 2). Сюды ж і рус. раз. лаги́за ’ласун’, лаги́зи́ть ’ласавацца’, ’смачна, салодка піць і есці’. Гл. таксама лакі́за.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сапсе́ць ’састарыцца’ (Нас., Растарг.), ’разбалавацца, дрэнна сябе паводзіць’ (Растарг.). Да псець (гл.); магчыма, з’яўляецца семантычным эквівалентам прымаўкі песі век зжыў (Нас.). З іншай прыстаўкай — запсе́ць ’састарыцца, як сабака’ (Шат., Касп.). Сінанімічна ў другім значэнні да разапсе́ць ’разбалавацца’ (Растарг.). Здзіўляе падабенства харв. дыял. spjèšati ’аслабець’, якое разам са славен. pȇhati ’стаць слабым, стаміцца’ Бязлай (3, 21) збліжае з *pьsъ (гл. пёс).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

alboż

ці; ці ж; а ці ж;

alboż ci to źle w domu? — ці ж табе дрэнна ў хаце?

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)