н. пачатак чаго; w ~u dziejów — на пачатку гісторыі;
w ~u życia — на пачатку жыцця;
od ~а — з самага пачатку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГІСТАРЫ́ЗМУ ПРЫ́НЦЫП,
погляд на быццё, чалавечае грамадства і культуру як на працэсы, што змяняюцца ў часе і прасторы, маюць набор пэўных прыкмет, спецыфічных для кожнай гіст. эпохі, рэгіёна ці этнічнай супольнасці. Гістарызму прынцып несумяшчальны з архаізацыяй або мадэрнізацыяй аб’ектаў даследавання, калі яны характарызуюцца паняццямі і аксіялагічнымі крытэрыямі папярэдніх або пазнейшых ступеней гіст. развіцця. Класічная антычная культура сфарміравалася на аснове фаталістычнага светапогляду, паводле якога лічылася, што гіст. падзеі, катастрофы ў жыцці народаў і асобных людзей прадвызначаны лёсам, якому падпарадкавана людское і боскае жыццё. Пазней узнікла гіст. навука (гл.Гісторыя), у якой прагматычнае апісанне падзей і людскіх учынкаў дапаўнялася міфал. сюжэтамі. Гістарызм як спецыфічны прынцып рэтраспектыўнага ўпарадкавання пройдзеных этапаў грамадскага быцця і культуры сфарміраваўся ў стараж.-егіпецкай цывілізацыі, яскрава выявіўся ў біблейскай гісторыі. Біблія паслужыла крыніцай для правідэнцыялісцкай канцэпцыі сярэдневяковай гіст. навукі. У эпоху Адраджэння і Асветніцтва гістарызму прынцып паступова секулярызаваўся, гіст. падзеі пачалі тлумачыць натуральнымі, сац.-паліт. і псіхал. прычынамі, узніклі першыя канцэпцыі філасофіі гісторыі (тэорыя «кругаваротаў» Дж.Віка, гіст. прагрэсу І.Гердэра, інш. філосафаў Асветніцтва). Г.Гегель стварыў дыялектычную філасофію гісторыі, паводле якой сусветны гіст. працэс — гэта паэтапнае самараскрыццё лагічнага пачатку (субстанцыі) быцця; пры гэтым кожны этап выяўляецца праз рэалізацыю нац. ідэі таго ці іншага гіст. народа. К.Маркс, Ф.Энгельс, рас. марксісты Г.Пляханаў, У.Ленін і інш. на аснове інтэрпрэтацыі гегелеўскай дыялектыкі стварылі гістарычны матэрыялізм, паводле якога гіст. працэсы вызначаюцца развіццём матэрыяльнай асновы грамадскага быцця — дыялектычнай супярэчнасцю паміж прадукцыйнымі сіламі і вытв. адносінамі. У канцы 19 — пач. 20 ст. ўзнікла канцэпцыя гісторыі як паслядоўнай змены нацыянальна замкнёных культ.-гіст. тыпаў (М.Данілеўскі, К.Лявонцьеў у Расіі) і «закрытых» цывілізацый (О.Шпенглер у Германіі). Бел. навука навука 16—18 ст. захавала фрагменты характэрнага для папярэдняй летапіснай гісторыі правідэнцыялізму. Аднак паступова яны выцясняліся прагматычным метадам, паводле якога гіст. падзеі з’яўляюцца вынікам мэтанакіраваных учынкаў герояў і народаў. У пач. 20 ст. пачалося даследаванне гісторыі Беларусі, яе духоўнай культуры з пункту гледжання нац. самабытнасці. Гегелеўская філасофія гісторыі была дапоўнена дэмакр. прынцыпамі раўнацэннасці ўсіх народаў і іх культур, адкінуты імперскія міфы пра «негістарычныя» народы. Рэалізацыя гэтых ідэй адбывалася ў ходзе даследавання гісторыі і культуры Беларусі, у абагульняльных даследаваннях па гісторыі, л-ры, маст. культуры, шматлікіх энцыклапедычных выданнях («Гісторыя Беларускай ССР», т. 1—5, 1972—75; «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі», т. 1—5, 1984—87; «Янка Купала», 1986; «Францыск Скарына і яго час», 1988; «Этнаграфія Беларусі», 1989; «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі», т. 1—4, 1993—97, і інш.).
савецкі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1935 праф. Маскоўскага ун-та, з 1939 — ВПШ пры ЦККПСС, адначасова ў 1936—50 у Ін-це гісторыіАНСССР. Працы па гісторыі знешняй палітыкі, класавай барацьбы, сац.-эканам. адносін феад. Расіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСЯЛО́ЎСКІ (Сцяпан Барысавіч) (16.9.1876, Масква — 23.1.1952),
рускі і сав. гісторык. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1902). З 1907 чл.Т-вагісторыі і старажытнасцей расійскіх, інш.навук. т-ваў. З 1912 супрацоўнік Маскоўскага археал. ін-та. Праф. Маскоўскага ун-та (1917—25), Гісторыка-архіўнага ін-та (1938—41) і інш. З 1936 у Ін-це гісторыіАНСССР. З 1903 вывучаў архіўныя дакументы па сац.-эканам.гісторыі Расіі 17 ст. Выдаў кн. «Сошнае пісьмо. Даследаванне па гісторыі кадастру і пасошнага абкладання Маскоўскай дзяржавы» (т. 1—2, 1915—16) і дадатак да яе «Акты пісцовай справы» (т. 1—2, 1913—17). Займаўся паліт. гісторыяй Расіі канца 15 — пач. 17 ст., крыніцазнаўствам і інш. дапаможнымі гіст. дысцыплінамі, падрыхтоўкай да выдання актаў і інш. крыніц.
Літ.:
Кобрин В.Б., Аверьянов К.А. С.Б.Веселовский: Жизнь, деятельность, личность. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЧ (Міхаіл Восіпавіч) (н. 27.5.1937, в. Мілявічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1985). Скончыў БДУ (1958). З 1961 у Ін-це гісторыіАН Беларусі (з 1989 нам. дырэктара). Даследуе гісторыю Беларусі 19 — пач. 20 ст.: праблемы рабочага, с.-д., народніцкага і нац. руху, фарміравання паліт. партый, грамадска-паліт. барацьбы, перыяд. друку. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 2, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1, 1984), калект. манаграфій «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: са старажытных часоў да 1917 г.» (1985), «Полацк: Гіст. нарыс» (2-е выд., 1987). Аўтар дапаможнікаў і падручнікаў для сярэдняй школы.
Тв.:
Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883—1903 гг.Мн., 1973;
Рабочее движение в Белоруссии в 1861—1904 гг.Мн., 1983;
Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́ШЫНА (Кацярына Сяргееўна) (н. 10.12.1927, с. Ловаць Хвастовіцкага р-на Калужскай вобл., Расія),
бел. філосаф. Канд.філас.н. (1955). Скончыла БДУ (1950). З 1955 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах гісторыіфілас., грамадска-паліт. думкі, гісторыі рэлігіі і вальнадумства ў Беларусі. Адзін з аўтараў манаграфій «Нарысы гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі (да 1917 г.)» (1973), «З гісторыі вальнадумства і атэізму ў Беларусі» (1978), «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі» (1985). Дзярж. прэмія Беларусі 1984 і інш.
Тв.:
Пытанні атэізму ў беларускай грамадскай думцы (Другая палавіна XIX і пачатак XX стст.). Мн., 1960;
Мелетий Смотрицкий Мн., 1966;
Казимир Лыщинский Мн., 1986 (разам з В.Ф.Шалькевічам);
Старообрядчество в Беларуси Мн., 1992 (разам з Т.П.Кароткай, Г.А.Чуднікавай);
Неокульты: «новые религии» века. 3 изд. Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НТКЕ ((Bandtkie) Ежы Самуэль) (24.11.1768, г. Люблін, Польшча — 11.6.1835),
польскі гісторык, бібліёграф, мовазнавец. Д-р філасофіі (1811). Вучыўся ў Гальскім і Іенскім ун-тах (1787—90). Служыў гувернёрам, выкладаў у сярэдніх навуч. установах. З 1811 праф. бібліяграфіі Кракаўскага ун-та, дырэктар Ягелонскай б-кі, дзе ўпарадкаваў б. езуіцкія зборы (каля 15 тыс. тамоў). Аўтар прац па гісторыі Польшчы і ВКЛ, гісторыі права, нумізматыцы, слав. мовазнаўстве. У працах, прысвечаных гісторыі кнігадрукавання ў Польшчы і ВКЛ, прывёў даныя пра бел.стараж. выданні, асвятляў дзейнасць бел. першадрукароў і кнігавыдаўцоў у Вільні, Заблудаве, Супраслі, Нясвіжы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́РАЎ (Анатоль Яфімавіч) (24.2.1922, г. Гомель — 15.6.1977),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1967), праф. (1968). Скончыў ВПШ гіры ЦКВКП(б) (1946), Гомельскі пед.ін-т (1947). З 1946 сакратар Гомельскага абкома ЛКСМБ, з 1948 на пед. рабоце ў Аршанскім настаўніцкім, Мінскім пед., Бел.тэатр.-маст. ін-тах, з 1967 у БДУ, з 1972 заг. кафедры гісторыіКПССБел.політэхн. ін-та. Асн. працы па гісторыі ЛКСМБ. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970.
Тв.:
Камсамол Беларусі ў барацьбе за сацыялізм (1918—1941 гг.). Мн, 1957;
У баях народжаны: Кароткі нарыс гісторыі камсамола Беларусі. 2 выд.Мн., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЯЛО́ВІЧ (Міхаіл Восіпавіч) (2.10.1828, мяст. Кузніца, Польшча — 4.9.1891),
гісторык, этнограф, публіцыст, адзін з гал. ідэолагаў заходнерусізму. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1855). Выкладаў у Рыжскай і Пецярбургскай духоўных семінарыях. Абараняў панславісцкую канцэпцыю гісторыі Расіі. Гіст. канцэпцыю заходнерусізму сфармуляваў у прамове «Гістарычная жывучасць рускага народа і яго культурныя асаблівасці» (1883). Аўтар прац па царк. і паліт.гісторыі Беларусі: «Літоўская царкоўная унія» (т. 1—2, 1859—61), «Лекцыі па гісторыі Заходняй Расіі» (1864), «Гісторыя ўз’яднання заходнярускіх уніятаў старых часоў» (1873) і інш.
Тв.:
История русского самосознания: По историческим памятникам и научным сочинениям. 4 изд. Мн., 1997.