ПЕ́ТЭРС (Георгій Барысавіч) (27.7.1897, г. Масква — 18.5.1978),
удзельнік баёў у Беларусі ў Вял.Айч.вайну, ген.-маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскую ваенна-інж. школу (1924), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1929). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік вызвалення Беларусі ад герм. і польскіх інтэрвентаў у 1918—20. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Зах., 3-м Бел. франтах. Стралк. дывізія на чале з ген.-маёрам П. вызначылася ў чэрв.—ліп. ў час Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 пры вызваленні г. Орша і фарсіраванні Нёмана, у крас. 1945 у час штурму крэпасці Пілаў (цяпер г. Балтыйск, Расія). Да 1959 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРЫ́ШКА (Фёдар Барысавіч) (1.3.1898, г. Дубровіца Ровенскай вобл., Украіна — 1.12.1991),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1-ю сусв.вайну ў арміі, вёў рэв. прапаганду сярод салдат. З 1924 сакратар Дубровіцкага, з 1926 Баранавіцкага, Пінскага, Брэсцкага, Гродзенскага, Віленскага акр. к-таў КПЗБ. У 1928 арыштаваны і зняволены ў турму на 6 гадоў. З 1934 у СССР, вучыўся ў аспірантуры Камуніст. ун-та нац. меншасцей Захаду імя Ю.Мархлеўскага. З 1936 чл.ЦККраявога сакратарыята ЦККПЗБ. У 1938 арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў турэмнага зняволення. У Вял.Айч.вайну ў Чырв. Арміі. У 1944—56 на сав. і парт. рабоце. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУТКО́Ў (Сцяпан Дзмітрыевіч) (1.1.1911, г. Апочна Лодзінскага ваяв., Польшча — 10.4.1978),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-лейт. авіяцыі (1955). Скончыў Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў (1936), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1933. У Вял.Айч.вайну маёр П. да лютага 1943 зрабіў 43 баявыя вылеты. Знішчальная дывізія на чале з П. у чэрв.—ліп. 1944 наносіла ўдары па ворагу ў раёнах Оршы, Барысава, Мінска, Гродна; на чыг. участку Орша—Барысаў лётчыкі дывізіі паралізавалі рух у тыле праціўніка, нанеслі значныя страты ворагу ў мінскім «катле». Да 1971 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Ліда Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ (Леанід Рыгоравіч) (12.6.1902, г.п. Шчарбінаўка Данецкай вобл., Украіна — 17.8.1941),
савецкі военачальнік, ген.-лейт. (1941), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну. Сын Р.І.Пятроўскага. Скончыў Акадэмію РСЧА (1922). З 1917 у Чырв. гвардыі, у 1918—38 і з 1940 у Чырв. Арміі. У маі—снеж. 1937 камандзір корпуса ў БВА. У 1938—40 быў звольнены з Чырв. Арміі, выключаны з партыі. У Вял.Айч.вайну 63-і стралк. корпус на чале з П. правёў Рагачоўска-Жлобінскую аперацыю 1941. Пры прарыве з акружэння смяротна паранены. У в. Старая Рудня Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. на магіле П. помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІЕ́ЎСКІ (Аляксей Іванавіч) (13.8.1911, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 30.8.1979),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну, ген. арміі (1972), Герой Сав. Саюза (1978). Канд.ваен.н. (1947), праф. (1961). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1938) і Генштаба (1941). У Вял.Айч.вайну на Зах., Паўд.-Зах., 2-м Укр. і 1-м Бел. франтах. 2-я танк. армія на чале з Р. удзельнічала ў вызваленні Украіны, контрнаступленні войск Зах. фронту, у Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацыях. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі, выкладчык Ваен. акадэміі імя Фрунзе. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1958—62.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗА́НАЎ (Аляксей Канстанцінавіч) (27.2.1920, в.Вял. Качатоўка Такароўскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 1.8.1992),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч.вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1945). Ген.-маёр авіяцыі (1970). Скончыў Барысаглебскую авіяц. школу пілотаў імя В.П.Чкалава (1939), Ваен. акадэмію Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч.вайну лётчык-знішчальнік, у 1942—44 камандзір эскадрыллі, у 1944—45 нам. камандзіра авіяц. палка на Паўд.-Зах., Цэнтр., Бранскім, Сталінградскім, Паўд., Паўн.-Каўказскім, 2-м Прыбалтыйскім франтах. Зрабіў 509 баявых вылетаў, збіў асабіста 16, у групавых баях 31 самалёт праціўніка. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ДЗІН (Аляксей Рыгоравіч) (17.2.1902, с. Зуева Асташкаўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 27.5.1955),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1943), генерал-палкоўнік танк. войск (1944). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА (1937), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1953). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч.вайну на фронце з 1941. Камандуючы танк. корпусам ген.-маёр Р. вызначыўся ў 1942 у час Сталінградскай бітвы. У ходзе Беларускай аперацыі 1944 камандаваў бранятанк. і механіз. войскамі 3-га Бел. фронту. Да 1954 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГІТПО́ЕЗД,
спецыяльна абсталяваны поезд, які выкарыстоўваўся як перасоўны агітпункт. Створаны ў грамадз.вайну 1918—20 для правядзення ідэалаг. работы, збору сродкаў для фронту. Быў укамплектаваны аркестрамі, харамі, фатографамі, забяспечваўся плакатамі, лістоўкамі і паліт. літаратурай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯДА́ШАВА,
вёска ў Магілёўскім р-не. Цэнтр сельсавета. За 20 км на ПдУ ад Магілёва. 160 ж., 83 двары (2000). Сярэдняя школа, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРЧ,
горад на Украіне, у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, на беразе Керчанскага праліва. 170 тыс.ж. (1998). Марскі порт. Чыг. станцыя. Злучана чыг. паромнай пераправай са ст. Каўказ (Таманскі п-аў). Здабыча жал. руды (Камыш-Бурунскі камбінат). Прам-сць: металургічная, суднабуд. і суднарамонтная, харчасмакавая. Тэатр.Гіст.-археал. музей. Мемар. ансамбль героям абароны Аджымушкая (1982), Мелек-Чэсменскі курган (4 ст. да н.э.), склеп Дэметры (1 ст.н.э.), царква Іаана Прадцечы (10—13 ст.).
Засн. стараж. грэкамі пад назвай Пантыкапей у 1-й пал. 6 ст. да н.э. У пач. 5—4 ст. да н.э. сталіца Баспорскай дзяржавы. У 10—12 ст., магчыма, уваходзіла ў Тмутараканскае княства (пад 1068 згадваецца як Корчаў). У 13 ст. захоплена мангола-татарамі (наз. Чэркіо). З 1318 консульства (адм. адзінка), падпарадкаваная Генуі. Пасля 1475 апорны пункт Турцыі для абароны Крыма ад казакоў. У рус.-тур.вайну 1768—74 занята рас. войскамі (1771). Паводле Кючук-Кайнарджыйскага міру 1774 адышла да Расіі, з 1775 горад Азоўскай губ. З 1821 рэйдавы порт, цэнтр Керч-Енікальскага граданачальства. У 1825 засн. Музей старажытнасцей. У Крымскую вайну 1853—56 захоплена англ. дэсантам, моцна пацярпела ад пажару (выгарала трэцяя ч. горада). У канцы 19 — пач. 20 ст. адзін з буйных партоў Расіі. У 1900 К. злучана чыгункай з Джанкоем. У грамадз.вайну ў крас. 1918 акупіравана аўстра-германскімі, у канцы 1918 — англа-франц. войскамі, пазней белагвардзейцамі. У 1920 вызвалена Чырв. Арміяй. У Вял.Айч.вайну месца значных баёў. З 1944 у складзе Крымскай вобл. РСФСР, з 1954 — Украіны.