fréibekommen* аддз.

1. vt вызваля́ць

2. vi атрыма́ць во́дпуск

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

poklask, ~u

м. ухвала; прызнанне;

zyskać poklask — атрымаць прызнанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кіднэ́пінг

(англ. kidnapping, ад kid = дзіця + nap = красці)

выкраданне людзей (часцей дзяцей), каб атрымаць выкуп.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ньюс-рэ́ліс

(фр. news-relise)

тэхнічныя дадзеныя аб тавары, аб самой кампаніі, якія дазваляюць спажыўцу атрымаць шырокую інфармацыю аб прадмеце размовы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ава́нсам, прысл.

Наперад, загадзя, у лік будучага. Атрымаць авансам сто рублёў. □ Можна авансам Прапець славу Новаму году. Танк. Да якасці здымкаў ніхто з іх не прыдзіраўся, нават дзякавалі авансам. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набе́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Разм. Бегаючы, атрымаць, набыць што‑н. Пабегаць сабе прастуду.

2. За які‑н. час прабегчы пэўную колькасць кіламетраў. За тыдзень пабегаў 80 кіламетраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прары́ўка, ‑і, ДМ ‑рыўцы; Р мн. ‑рывак; ж.

Разм. Прарэджванне. [Марына Міхайлаўна:] — Праз тыдзень можна пачынаць прарыўку. Пакідайце расліну ад расліны вось на такой адлегласці, калі хочаце атрымаць нармальныя цыбуліны. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саіска́нне, ‑я, н.

Імкненне атрымаць якое‑н. званне, прэмію і пад. за навуковую працу або за мастацкі твор. Саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. Вылучэнне кнігі на саісканне прэміі ВЛКСМ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

scholarship [ˈskɒləʃɪp] n.

1. стыпе́ндыя;

win a scholarship атрыма́ць стыпе́ндыю

2. адукава́насць, вучо́насць, навуко́васць;

a teacher of great scholarship шыро́ка адукава́ны выкла́дчык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бро́нза, -ы, ж.

1. Сплаў медзі з волавам, свінцом і іншымі металамі.

2. зб. Мастацкія вырабы з такога сплаву.

Выстаўка бронзы.

3. Пра медаль, атрыманы ў спартыўных спаборніцтвах за трэцяе месца (разм.).

Атрымаць бронзу на спаборніцтвах.

|| прым. бро́нзавы, -ая, -ае.

Б. медаль.

Б. загар (цьмяна-залацісты).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)