гало́н
(англ. gallon)
мера аб’ёму (ёмістасці) вадкіх і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах (1/8 бушаля).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
портландцэме́нт
(ад англ. Portland = назва паўвострава ў Англіі + цэмент)
самы пашыраны від цэменту, які складаецца ў асноўным з сілікатаў кальцыю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фабурдо́н
(фр. faux-bourdon)
муз. від шматгалосся ў Англіі 12—13 ст., у якім галасы рухаліся паралельнымі тэрцыямі і секстамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ха́кі-ке́мпбел
(ад хакі + англ. campbell, ад Campbell = прозвішча англ. птушкавода)
парода качак мяса-яечнага напрамку прадукцыйнасці, выведзеная ў Англіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шэры́ф1
(англ. sheriff)
службовая асоба ў Англіі, ЗША і Ірландыі, якая выконвае ў сваёй акрузе адміністрацыйныя і судовыя функцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАЛЬВІНІ́ЗМ,
адна з найб. плыней пратэстантызму. Засн. Ж.Кальвінам у перыяд Рэфармацыі ў 1-й пал. 16 ст. ў Жэневе (Швейцарыя), потым распаўсюдзіўся ў Францыі (гугеноты), Англіі, Шатландыі (пурытанізм), Германіі і інш. краінах. Адзінай крыніцай веры ў К. лічыцца Біблія, гал. прынцып веравызнання — спрадвечная наканаванасць чалавечага лёсу. Чалавецтва падзяляецца на абраных і асуджаных: не вера гарантуе выратаванне, а наадварот, выратаванне (наканаванае загадзя Богам) вымушае верыць. Смяротным грахом К. лічыць марнаванне часу, невытв. стаўленне да капіталу, заспакоенасць на дасягнутым узроўні кар’еры і багацця. З хрысц. таінстваў прызнаецца толькі хрышчэнне. У кальвінскім зборы няма абразоў, скульптуры, насценнага жывапісу, алтароў, аргана; маленні суправаджаюцца толькі спевамі псалмоў. Няма ін-та епіскапаў, святароў (пастараў). Царк. кіраўніцтва (прэсвітэры) выбіраюцца вернікамі на пэўны тэрмін. К. існуе ў трох плынях: рэфармацтва, прэсвітэрыянства, кангрэгацыяналізм (індэпендэнты). Найб. распаўсюджаны ў Швейцарыі, Галандыі, Англіі, Шатландыі, ЗША і інш.
На Беларусі К. з’явіўся ў 1533 пры садзейнічанні М.Радзівіла Чорнага, які заснаваў у Брэсце першы кальвінскі збор з друкарняй. Праз 10 гадоў кальвінская шляхта была ўраўнавана ў правах з каталіцкай і праваслаўнай. У канцы 16 ст. ў ВКЛ дзейнічала каля 200 збораў, пры якіх існавалі шпіталі, школы, друкарні. К. існаваў у выглядзе сацыніянства, антытрынітарызму, унітарызму, руху т. зв. «польскіх братоў». У перыяд Контррэфармацыі (2-я пал. 16—17 ст.) большасць кальвіністаў перайшла ў каталіцтва. У пач. 20 ст. на Беларусі заставаліся адзінкавыя кальвінісцкія суполкі, частка з іх праіснавала да 2-й сусв. вайны. У 1998 у Мінску дзейнічала адна рэфармацкая суполка.
Літ.:
Любович Н. История Реформации в Польше. Варшава, 1883;
Чанышев А.Н. Протестантизм. М., 1969.
А.А.Цітавец.
т. 7, с. 489
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ква́кер
(англ. quaker = літар. той, хто трасецца)
член хрысціянскай рэлігійнай секты, пашыранай у Англіі і ЗША, якая адмаўляе свяшчэннікаў, прапаведуе пацыфізм.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гу́нтэр
(англ. hunter)
дужы верхавы конь, які ў Англіі і Ірландыі выкарыстоўваецца для спартыўнага палявання і скачак з перашкодамі (стыпль-чэзаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пі́нта
(англ. pint)
мера вадкасцей і сыпкіх рэчываў у Англіі (роўная 0,568 л), ЗША, (роўная 0,473 л), і некаторых іншых краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэ́гбі
(англ. rugby, ад Rugby = назва горада ў Англіі)
спартыўная камандная гульня накшталт футбола, у час якой дазваляецца браць мяч рукамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)