1) вываз тавараў за мяжу для рэалізацыі іх на знешнім рынку (проціл.імпарт 1);
2) агульная колькасць або агульны кошт тавараў, вывезеных якой-н. краінай, а таксама сам вывезены тавар.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГІ́БСА ПРА́ВІЛА ФАЗ,
агульная ўмова раўнавагі гетэрагеннай сістэмы. Паводле Гіпса правіла фаз у гетэрагеннай (макраскапічна неаднароднай) фізіка-хім. сістэме, што знаходзіцца ва ўстойлівай тэрмадынамічнай раўнавазе, колькасць фаз не можа перавышаць колькасці кампанентаў, павялічаных на 2. У аднакампанентнай сістэме (індывідуальнае рэчыва, напр., вада) у раўнавазе могуць знаходзіцца 3 фазы: пара (газападобная фаза), вада (вадкая фаза) і лёд (цвёрдая фаза). Устаноўлена Дж.У.Гібсам у 1873—76.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВУХГРА́ННЫ ВУ́ГАЛ, кут,
фігура ў прасторы, утвораная дзвюма паўплоскасцямі, якія выходзяць з адной прамой, а таксама частка прасторы, абмежаваная гэтымі паўплоскасцямі. Паўплоскасці наз.гранямі Д.в., агульная прамая — рабром. Д.в. вымяраецца лінейным вуглом, г.зн. вуглом α, паміж двума перпендыкулярамі да рабра, што выходзяць з аднаго пункта і ляжаць у розных гранях, ці, інакш, вуглом, утвораным перасячэннем Д. в. плоскасцю, перпендыкулярнай да рабра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАДА́ ў геамарфалогіі, агульная назва невысокіх, выцягнутых узвышшаў рознага памеру і паходжання. У ледавіковых абласцях (Бел. Паазер’е) утварыліся марэнныя грады (марэны) з нагрувашчванняў ледавіковых адкладаў і озавыя (озы). У абласцях пашырэння пясчаных адкладаў (Бел. Палессе, Каракумы, узбярэжжа Балтыйскага м.) узніклі пясчаныя грады ветравога паходжання (дзюны, барханы). У выніку размыву нахіленых у адзін бок пластоў горных парод рознай цвёрдасці ўтварыліся куэставыя грады (куэсты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНГУ́РСКАЯ ПЯЧО́РА,
карставая пячора на Сярэднім Урале каля г. Кунгур, у Пермскай вобл. Расіі. Агульнаядаўж. да 5,6 км. 58 гротаў (найб. грот Географаў, даўж. 155 м) і каля 60 азёр. Утварылася ў гіпсах і ангідрытах. Кальцытавыя, гіпсавыя і ледзяныя ўтварэнні: сталактыты, сталагміты, сталагнаты і асобныя крышталі. Гроты Брыльянтавы, Палярны з ледзянымі ўтварэннямі, размешчаны каля ўвахода. Помнік прыроды. Пячора электрыфікавана. Турызм.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ко́лькасцьж. Quantität f -, -en, Ánzahl f -, -en; Ménge f -, -n;
агу́льная ко́лькасць Gesámtmenge f;
перахо́д ко́лькасці ў я́касцьфілас. das Úmschlagen von Quantität in Qualität;
мініма́льная ко́лькасць Míndestmenge f; Mínimum n -s, -ma;
ко́лькасць радко́ў Zéilenzahl f;
ко́лькасць апа́дкаў Níederschlagsmenge f Níederschlagshöhe f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
балм.
1. (адзінкашкалы) Grad m -(e)s, -е;
ве́цер у 5 балаў Wíndstärke 5;
2. (адзнака) Zensúr f -, -en; Nóte f -, -n;
прахадны́ бал (прыпаступленніўВНУ) Míndestpunktzahl f -, -en;
3.спарт. Punkt m -(e)s, -е;
агу́льная ко́лькасць балаў Gesámtpunktzahl f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
э́кспарт
(англ. export, ад лац. exportare = вывозіць)
1) вываз тавараў за мяжу для рэалізацыі на знешнім рынку (проціл.імпарт 1);
2) агульная колькасць або агульны кошт тавараў, вывезеных якой-н. краінай, а таксама сам вывезены тавар (проціл.імпарт 2).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
псіхало́гія, ‑і, ж.
1. Навука аб заканамернасцях, развіцці і формах псіхічнай дзейнасці. Агульная псіхалогія. Эксперыментальная псіхалогія.
2. Псіхіка, асаблівасці характару, духоўны склад. Псіхалогія селяніна. Раскрыць псіхалогію героя. □ Чалавек зразумеў, нарэшце, што, перарабляючы свет, ён пачаў, разам з тым, перарабляць і сваю ўласную натуру, сваю псіхалогію і погляды на рэчы і з’явы.Майхровіч.
3. Сукупнасць псіхічных працэсаў ва ўмовах пэўных відаў дзейнасці, пэўнага стану і г. д. Псіхалогія працы. Псіхалогія ўчынку. □ Але я не верыў усяму гэтаму, бо не мог зразумець ні логікі, ні псіхалогіі гэтакіх паводзін.Сабаленка.
[Грэч. psychē — душа і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)