метамеры́я

(ад мета- + -мерыя)

1) тып будовы цела жывёлы, пры якім яно раздзелена на падобныя паміж сабой часткі (метамеры), напр. у кольчатых чарвей;

2) хім назва аднаго з відаў ізамерыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

амфібарэа́льны

(ад амфі- + лац. borealis = паўночны)

звязаны з пашырэннем арганізмаў, пры якім адзін і той жа від жыве ва ўмераным і на ўскраіне арктычных паясоў акіянаў (напр. дэльфіны, цюлені, траска).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анабіёз

(гр. anabiosis = ажыўленне)

стан арганізма, пры якім жыццёвыя працэсы рэзка замаруджваюцца або спыняюцца і могуць аднавіцца пры вяртанні спрыяльных умоў; назіраецца пераважна ў беспазваночных (насякомых, круглых чарвей і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аметабалі́я

(ад а- + гр. metabole = перамена)

адсутнасць метамарфозы, развіццё некаторых ніжэйшых насякомых, пры якім пераход ад маладой фазы да дарослай зводзіцца толькі да росту і скідання старога хітынавага покрыву (лінькі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

містэ́рыя

(гр. mysterion = таінства)

1) тайны рэлігійны абрад, у якім прымалі ўдзел толькі давераныя асобы ў Стараж. Грэцыі і Рыме і краінах Стараж. Усходу;

2) сярэдневяковая драма на біблейскія тэмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

талера́нтнасць

(ад лац. tolerantia = цярпенне)

1) цярпімасць да чужых думак і вераванняў;

2) стан арганізма, пры якім страчваецца здольнасць выпрацоўваць антыцелы ў адказ на ўвядзенне пэўнага антыгену (параўн. сенсібілізацыя 1).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фікса́тар

(фр. fixateur, ад лац. fixus = нерухомы, нязменны)

1) прыбор або прыстасаванне для рэгулявання, замацоўвання чаго-н.;

2) хімічнае рэчыва, якім фіксуюць клеткі, тканкі, органы для захавання іх прыжыццёвай структуры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хія́зм

(гр. chiasmos = перакрыжаванне)

1) перакрыжаванне зрокавых нерваў на ніжняй паверхні прамежкавага мозгу пазваночных;

2) від сінтаксічнага паралелізму, пры якім у другой палавіне фразы члены сказа стаяць у адваротным парадку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

э́ўрыка

(гр. heureka = я знайшоў; паводле падання, так усклікнуў Архімед, калі адкрыў названы яго імем закон)

вокліч радасці пры якім-н. адкрыцці, рашэнні складанай задачы, пры якой-н. новай думцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

чын I м.

1. род. чы́ну (степень служебного положения) чин;

афіцэ́рскі ч. — офице́рский чин;

2. род. чы́на (чиновник) чин;

вышэ́йшыя чыны́ дыпламаты́чнага ко́рпуса — вы́сшие чины́ дипломати́ческого ко́рпуса

чын II: такі́м чы́нам вводн. сл. таки́м о́бразом;

які́м чы́нам — каки́м о́бразом;

найле́пшым чы́нам — наилу́чшим о́бразом;

гало́ўным чы́нам — гла́вным о́бразом;

грэ́шным чы́нам — гре́шным де́лом;

дзі́ўным чы́нам — удиви́тельным о́бразом;

не́йкім чы́нам — каки́м-то о́бразом;

пе́ршым чы́нам — пре́жде всего́; пе́рвым де́лом;

нія́кім чы́нам — нико́им о́бразом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)