фацэ́лія
(н.-лац. phacelia)
травяністая расліна сям. вадаліснікавых з перыста-рассечаным лісцем і шматлікімі ружова-блакітнымі кветкамі ў коласападобных суквеццях, пашыраная пераважна ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эспарцэ́т
(фр. esparcette)
травяністая расліна сям. бабовых з перыстым лісцем і белымі, ружовымі або пурпуровымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца зрэдку як кармавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
язмі́н
(н.-лац. jasminus, ад перс. iāsāmīn)
кустовая расліна сям. каменяломнікавых з трайчастым лісцем і белымі духмянымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
каланхо́э
(н.-лац. kalanchoe)
травяністая расліна сям. таўсцянкавых з сакаўным лісцем і шматлікімі чырвонымі, белымі, ружовымі або аранжавымі кветкамі ў суквецці, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ка́рыя
(н.-лац. carya, ад гр. karyon = арэх)
дрэва сям. арэхавых, пашыранае ў Паўн. Амерыцы, Цэнтр. і Усх. Азіі; плады некаторых відаў выкарыстоўваюцца ў кандытарскай прамысловасці; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лі́лія, ліле́я
(польск. lilja, ад лац. lilium)
травяністая расліна сям. лілейных з прамым сцяблом і буйнымі кветкамі розных колераў, пашыраная пераважна ва ўмераных і субтрапічных зонах; вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лімо́н
(фр. limon, іт. limone, ад перс. limun)
1) паўднёвае вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае;
2) плод гэтага дрэва з пахучай жоўтай скуркай, кіслы на смак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
люфа́
(ням. Luffa, ад ар. luf)
травяністая расліна сям. гарбузовых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, завязь якой ужываецца ў ежу, а са спелых пладоў робяць мачалкі, летнія галаўныя ўборы і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
малі́нія
(н.-лац. molinia)
травяністая расліна сям. злакавых з доўгім лісцем і суквеццем у выглядзе шматкаласковай мяцёлкі, пашыраная ў субтрапічных і ўмераных зонах; на Беларусі расце на забалочаных лугах, лясных палянах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
маяра́н
(іт. maiorana)
травяністая расліна сям. ясноткавых з падоўжана-авальным лісцем і дробнымі белымі або ружовымі пахучымі кветкамі, пашыраная пераважна ў субтропіках; на Беларусі трапляецца рэдка; выкарыстоўваецца ў кулінарыі, медыцыне, парфумерыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)