ДАШЧЫ́НСКІ (Юзаф) (1781, Вільня — 1844),

бел. піяніст, кампазітар, дырыжор, педагог. З 1813 выкладаў музыку ў Віленскім ун-це, у 1814 па запрашэнні меламана і мецэната, скрыпача-аматара Л.​М.​Ракіцкага пераехаў на жыхарства ў яго маёнтак Гарадзішча пад Мінскам, дзе да 1844 узначальваў сімф. аркестр. Пад яго кіраўніцтвам у Гарадзішчы і ў Мінску прагучалі оперы «Аксур, цар Армуза» А.​Сальеры і «Белая дама» Ф.​А.​Буальдзьё, сімфоніі І.​Гайдна, В.​А.​Моцарта, Л.​Бетховена. Аўтар каля 100 муз. твораў, выдадзеных у Маскве, Вільні, Варшаве, Вене, Лейпцыгу. Найб. папулярныя былі 3 фп. канцэрты, фп. квартэт a-moll, стр. секстэт, меладрама «Эгберт», музыка да камедыі Л.​Дмушэўскага «Сядзіба пры дарозе», паланэзы (лепшыя, на погляд сучаснікаў, не саступалі паланэзам М.​К.​Агінскага і К.​Курпінскага).

Літ.:

Jelski M. Kilka wspomnień z przeszłości muzycznej Litwy // Echo muzyczne. 1881. № 23.

А.​Л.​Капілаў.

т. 6, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭЛО́СКІ САЮЗ, Першы афінскі марскі саюз,

аб’яднанне стараж.-грэч. полісаў узбярэжжа і а-воў Эгейскага м. Створаны каля 478 да н.э. пад гегемоніяй Афін. Узнік у перыяд грэка-персідскіх войнаў 500—449 да н.э. для барацьбы супраць перс. Ахеменідаў дзяржавы. Сходы саюза праходзілі на в-ве Дэлас (адсюль назва) у свяцілішчы Апалона, дзе да 454 да н.э. захоўвалася саюзная казна. Фармальна гэта быў саюз незалежных і раўнапраўных полісаў, але яго справы фактычна вялі афіняне. Паступова Д.с. ператварыўся ў Афінскую марскую дзяржаву. У эпоху росквіту ў яго ўваходзіла да 200 гарадоў. Спробы саюзнікаў выйсці з-пад афінскай апекі жорстка караліся. У Пелапанескую вайну 431—404 да н.э. пачаўся распад Д.с., у 404 пасля паражэння ў вайне па патрабаванні спартанцаў і іх саюзнікаў саюз распушчаны. Адноўлены ў 378—377 да н.э. як Другі афінскі марскі саюз.

т. 6, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭ́НГАФЫ,

шляхецкі род герба «Дзік» у Рэчы Паспалітай. Найб. вядомыя:

Герард (каля 1632—5.1.1685), харужы надворны каронны (1661), чашнік. ВКЛ (1661), падстолі ВКЛ (1666). Тэадор (?—1684), ваявода дорпцкі, падстолі ВКЛ (1655), крайчы ВКЛ (1656), падскарбі надворны (1658), падкаморы каронны (1661). Эрнест (? — жн. 1693), ген.-м. (1670), лоўчы ВКЛ (1676), кашталян віленскі (1683), ваявода мальбаркскі (1685). Удзельнічаў у войнах з туркамі, шведамі, укр. казакамі, Рас. дзяржавай. Фрэдэрык Юзаф (? — 1723), палкоўнік гаспадарскі, падчашы ВКЛ (1712). Станіслаў Міхал Эрнест (каля 1673—2.8.1728), лоўчы ВКЛ (1697), мечнік каронны (1704), гетман польны ВКЛ (1709), ваявода полацкі (1723), староста мазырскі, у 1702—17 маршалак Сандамірскай канфедэрацыі. Удзельнічаў у бітвах са шведамі пад Варшавай (1705) і прыхільнікамі Ляшчынскага пад Калішам (1706). У канцы жыцця ў апазіцыі да Аўгуста II. Багуслаў Эрнест (? — 1734), падкаморы ВКЛ (1702), ген.-л. (1705), ген. артылерыі ВКЛ (1710—25).

т. 6, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прысма́лак ’зямля, якую відаць з-пад снегу на зімовай дарозе’ (Шат.). Да наступнага слова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурцалёк ’цурбан’ (= буртэ́ль) (Касп.). Няяснае слова. З у́рцаль < польск. *burtel (параўн. burtyl, гл. пад буртэль)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зе́рбы ’вісячыя наросты пад шыяй у кабана’ (КСТ). Відаць, метатэза з зебры (гл. жабры, зебрыкі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саўлы́га ’грубы чалавек’ (Мат. Маг.). Відаць, з шалы́га ’махляр’ (Нас.) (гл.) пад уплывам соўгаць(ца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Старлы́ба ‘стары, ссівелы, падупалы’ (Барад.). Да стары з няяснай суфіксацыяй (< старлыга? як маталы́га і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́жам ’плазам’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш.). З пла́зам, у якім з > ‑ж‑пад уплывам лежма, лёжма < ляжа́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макроць ’макрата’ (расон., Шатал.) — адпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑оць (< ‑ota пад уплывам макрадзь з суф. ‑jadь). Да мокры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)