ІЗААКТА́Н, 2,2,4-трыметылпентан,

насычаны вуглевадарод аліфатычнага рада, (CH3)3CCH2CH(CH3)2. Празрыстая бясколерная вадкасць з пахам бензіну, tкіп 99,24 °C, шчыльн. 691,9 кг/м³ (20 °C). Не раствараецца ў вадзе, неабмежавана змешваецца з вуглевадародамі. Вызначаецца высокімі антыдэнацыйнымі ўласцівасцямі: яго актанавы лік прыняты за 100. Тэхнічна чысты атрымліваюць дымерызацыяй ізабутылену з наступным каталітычным гідрыраваннем. Выкарыстоўваюць як эталон для вызначэння гатунковасці бензіну; кампанент авіяц. бензіну, растваральнік.

т. 7, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

велічыня́, -і́; мн. велічы́ні і (з ліч. 2, 3, 4) велічыні́; -чы́нь, ж.

1. Памер, аб’ём, працягласць чаго-н.

Стол сярэдняй велічыні.

Змераць велічыню пакоя.

2. Колькасць чаго-н.; сума; лік.

В. зарплаты.

В. асігнаванняў.

3. Усё тое, што можна вымераць, злічыць (спец.).

Пастаянная в.

Бясконца малая в.

Роўныя велічыні.

4. перан., толькі адз. Пра чалавека, выдатнага ў якой-н. галіне дзейнасці.

Ён сусветная в. ў навуцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́пліка, -і, ДМ -ліцы, мн. -і, -лік, ж.

1. Адказ, пярэчанне, заўвага на словы суразмоўца, таго, хто гаворыць.

Кінуць рэпліку.

Рэплікі з месцаў (на сходзе). Калючая р.

Абмен рэплікамі.

2. У сцэнічным дыялогу: тэкст, які змяшчае ў сабе словы адной з дзеючых асоб.

3. На судовым працэсе: пярэчанне адной са старон (спец.).

4. Кароткі газетны або часопісны артыкул як пярэчанне, выражэнне нязгоды з кім-, чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэспу́бліка, -і, ДМ -ліцы, мн. -і, -лік, ж.

1. Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой усе вышэйшыя органы ўлады выбіраюцца або фарміруюцца агульнанацыянальнымі прадстаўнічымі ўстановамі.

Прэзідэнцкая р. (калі на чале дзяржавы стаіць выбраны шляхам прамых або ўскосных выбараў прэзідэнт, які з’яўляецца і кіраўніком урада). Парламенцкая р. (калі ў дзяржаве вяршэнствуе парламент).

2. Дзяржава з выбранымі на пэўны тэрмін органамі ўлады.

|| прым. рэспубліка́нскі, -ая, -ае.

Рэспубліканская канферэнцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скараці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ро́ціцца; зак.

1. Стаць кароткім або больш кароткім.

У жніўні дні скараціліся.

2. Зменшыцца колькасна або па велічыні, у аб’ёме.

Зарплата скарацілася.

3. Пра мышцы: напружыцца, сціснуцца, зменшыцца па велічыні, у аб’ёме.

Мышцы нагі скараціліся.

4. Звузіцца.

Вытворчасць скарацілася.

5. спец. У матэматыцы: выразіцца ў меншых ліках пасля дзялення на які-н. лік.

|| незак. скарача́цца, -а́ецца.

|| наз. скарачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ізато́пы

(ад іза- + гр. topos = месца)

разнавіднасці атамаў аднаго і таго ж хімічнага элемента, якія маюць аднолькавую колькасць пратонаў, але розны лік нейтронаў і адрозніваюцца масай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Канёк, парны лік канькі́ ’прыстасаванне для язды па лёдзе’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.), як і канёк ’вільчык’ (ТСБМ; лаг., бяроз. Шатал.), — дэмінутыўная форма ад конь (гл.). Названы паводле знешняга падабенства (Фасмер, 2, 316; Шанскі, 2 (К), 299; Слаўскі, 2, 446). Першая лексема запазычана з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ды́бачкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. ды́бачкі
В. ды́бачкі
М. ды́бачках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шу́ры-му́ры

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, нескланяльны

мн.
Н. шу́ры-му́ры
В. шу́ры-му́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Абаку́мы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Абаку́мы
Р. Абаку́м
Абаку́маў
Д. Абаку́мам
В. Абаку́мы
Т. Абаку́мамі
М. Абаку́мах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)