каляндарны год, які мае 366 сутак (на адны суткі больш за звычайны). Ёсць у юліянскім (стары стыль) і грыгарыянскім (новы стыль) календарах. Паводле новага стылю высакосным з’яўляецца кожны год, лічба якога дзеліцца на 4 без рэшты (акрамя гадоў, лічба якіх заканчваецца на 2 нулі, але не дзеліцца на 400, напр., 1700, 1800, 1900).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЭНАВІ́РУСЫ
(ад адэна... + вірусы),
сямейства ДНК-змяшчальных вірусаў, якія выклікаюць у чалавека і жывёл адэнавірусныя хваробы. Маюць адзінкавую лінейную двухланцужковую малекулу ДНК. У заражаных клетках прыгнятаюць сінтэзы ДНК, РНК і бялкоў. Размнажаюцца ў клетачных ядрах пазваночных. Распаўсюджваюцца без пераносчыкаў. Пашкоджваюць розныя органы млекакормячых (у т. л. чалавека), птушак; могуць выклікаць утварэнне пухлін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЭНАКАРЦЫНО́МА
(ад адэна... + грэч. karkiōma пухліна),
залозісты рак, злаякасная пухліна, якая можа развівацца з залозістага эпітэлію. Гісталагічна выяўляюцца ўнутрыклетачныя парушэнні ядзерна-плазматычных суадносін (павелічэнне ядра), полімарфізм клетак і інш. Характарызуецца інвазіўным ростам — за межы базальнай мембраны, без пэўнай мяжы. Найб. частыя адэнакарцынома малочнай залозы, страўніка, кішэчніка. Лячэнне камбінаванае: хіміка-прамянёвая тэрапія і хурургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАНА́ЛЬНАСЦЬ
(ад а... + занальнасць),
пашырэнне прыроднай з’явы без сувязі з занальнымі асаблівасцямі пэўнай тэрыторыі. Абумоўлена геал. структурай, асаблівасцямі літалогіі, тэктанічным рэжымам, характарам рэльефу і інш.ўнутр. фактарамі. Прыводзіць да прасторавых адрозненняў у клімаце, водным рэжыме, глебах і арган. свеце. Найб. яскрава выяўляецца ў гарах.
Да арт. Азанальнасць. Пяскі, якія развяваюцца, у тайзе Забайкалля (Чарская катлавіна).