антыры́нум
(н.-лац. antirrhinum, ад гр. antirrinon)
травяністая расліна сям. залознікавых з буйнымі кветкамі ў гронках, пашыраная пераважна ў Паўн. Амерыцы і Міжземнамор’і; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; роцікі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
адыя́нтум
(н.-лац. adiantum)
папараць сям. адыянтавых з тонкім перыстым лісцем, пашыраная пераважна ў вільготных трапічных і субтрапічных лясах; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная, адзін з відаў — венерын волас.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ало́за
(н.-лац. alosa)
рыба сям. селядцовых даўжынёй ад 18 да 80 см з зубчастым кілем уздоўж сярэдняй лініі брушка, пашыраная ва ўмерана цёплых і субтрапічных морах; аб’ект промыслу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
альтэ́я
(н.-лац. althaea, ад гр. althaia)
травяністая расліна сям. мальвавых з бледна-ружовымі або чырвонымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і, Сярэд. Азіі, на Каўказе; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
агрэ́ст
(польск. agrest, ад лац. agrestis = вясковы, палявы)
кустовая садова-ягадная расліна сям. агрэставых, пашыраная ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн. Афрыцы, а таксама кісла-салодкія ягады гэтай расліны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бу́льба
(польск. bulba, ад ням. Bolle = клубень, цыбуліна або лац. bulbus = цыбуліна)
1) агародная расліна сям. паслёнавых;
2) падземныя клубні гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як харч, корм і сыравіна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гаве́нія
(н.-лац. hovenia)
дрэва сям. крушынавых з яйцападобным лісцем і ядомымі пладаножкамі, пашыранае ў Паўд.-Усх. Азіі; культывуецца ў Крыме, на Каўказе і ў Сярэд. Азіі; цукерачнае дрэва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гадэ́цыя
(н.-лац. godetia, ад A. Godet = прозвішча швейц. батаніка 19 ст.)
травяністая расліна сям. скрыпнёвых з махрыстымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гардэ́нія
(н.-лац. gardenia, ад англ. Garden = прозвішча амер. батаніка 18 ст.)
вечназялёная кустовая расліна сям. марэнавых з духмянымі белымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках Азіі і Афрыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ге́йхера гейхе́ра
(н.-лац. heuchera)
травяністая расліна сям. каменяломнікавых з акруглым лісцем у разетцы і дробнымі рознакаляровымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)