памасі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што і без дап.

Масіраваць ​1 некаторы час. Чарэнда расшпіліў каўнер кіцеля і.. памасіраваў пальцамі на шыі скуру. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непажада́на,

1. Прысл. да непажаданы.

2. безас. у знач. вык., каму і без дап. Не трэба, не хацелася б. Жыць у адным доме ім непажадана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Выпісаць усё, многае або ўсіх, многіх. Павыпісваць раненыя. Павыпісваць цытаты.

2. і без дап. Выпісваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павытырка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Разм. Вытыркнуць што‑н. у многіх месцах або ўсё, многае. Павытыркаў сваё рэдкае голле альшэўнік. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наміналі́зм, ‑у, м.

Спец. Напрамак у сярэдневяковай філасофіі, згодна з якім агульныя паняцці не маюць самастойнага існавання без адзінкавых прадметаў і з’яўляюцца толькі назвамі апошніх.

[Ад лац. nomen — імя, назва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; пр. прабрыў, ‑брыла, ‑брыло; заг. прабрыдзі; зак., што і без дап.

1. Прайсці ўброд.

2. З цяжкасцямі прайсці, прабрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракараву́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Разм.

1. Каравулячы, не ўсцерагчы, правароніць. Пракаравуліць аўтобус.

2. і без дап. Каравуліць некаторы час. Пракаравуліць усю ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралепята́ць, ‑лепячу, ‑ляпечаш, ‑ляпеча; зак., што і без дап.

Сказаць што‑н. ціха або неразборліва, невыразна. — Д-дзядзька Сцяпан, — заікаючыся, увесь пабялелы, пралепятаў Косцік. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Абазвацца мыканнем. Прамыкала карова.

2. перан.; што і без дап. Сказаць, вымавіць незразумела, неразборліва.

3. Мыкаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце, ‑плятуць; пр. праплёў, ‑пляла, ‑пляло; заг. прапляці; зак., што і без дап.

Плесці некаторы час. Праплесці кашы цэлы дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)