Місю́гін ’вар’ят’ (Шат.), рус.миши́гинер ’дурны, юродзівы’. З ідыш ein Meschuggener (чэш.mišuge, mešuge ’тс’), якое саст.-яўр.mesuggah (Шатэрнік, 158; Фасмер, 2, 630). Не выключана магчымасць кантамінацыі ідыш і слова, утворанага (накшталт чэш.misogyn ’жанчынаненавіснік’) саст.-грэч.μισέω ’ненавідзець’ і γυνή ’жанчына’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́кар ’скуралуп; хто займаецца зніманнем скур са здохлай жывёлы’, ’мярзотнік, паскуднік’ (беласт., Кольб., Ласт.). Сюды ж, відаць, і rakarawać ’лаяць, зневажаць, рабіць закіды’ (Варл.). Запазычанне з польск.rakarz ’тс’, якое, у сваю чаргу, са старога ням.Racker ’тс’ (Брукнер, 453). Гл. таксама Длугаш-Курчабова, 428.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мётка ’мянташка’ (беласт., Смул.). Да мёнтка (гл.) са стратай назалізацыі (імкненне да «гіперправільнасці»).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́гліць ’нахабна хлусіць’ (Бяльк.), ’прымушаць’ (Нас.). Відаць, ад наглы (гл.) са значэннем ’нахабны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́хлік ’лядзяш’ (Мат. Маг.). Відаць, да суслік3са збліжэннем да сухі, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́скаць ’штурхаць’, ’трэсці (стол)’ (Шатал.). Відаць, да то́рскаць (гл.) са спрашчэннем спалучэння зычных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАРАШУ́Т (франц. parachute ад parer папярэджваць + chute падзенне),
апарат для запавольвання скорасці падзення ў паветры чалавека ці грузаў. Выкарыстоўваецца ў авіяцыі, касманаўтыцы, парашутным спорце і інш.
Ідэю П. падаў і навук. абгрунтаваў Леанарда да Вінчы (1495). У 1617 першы спуск на П. з высокай вежы здзейсніў венецыянскі інж.-механік Ф.Веранцыо. У 1783 француз С.Ленарман стварыў і выпрабаваў П. з жорсткім каркасам (у выглядзе вял. парасона), на якім франц. паветраплавальнік А.Ж.Гарнерэн у 1797 спусціўся з паветр. шара. Ранцавы П. створаны ў Расіі Г.Я.Кацельнікавым (1911). У СССР першы скачок з П. здзейсніў у 1927 М.М.Громаў; вучэбна-трэніровачныя П. з’явіліся ў 1930.
Складаецца з купала са стропамі, падвясной падвеснай сістэмы, выцяжнога П., ранца, чахла, выцяжных фала, кальца і аварыйнага кальца. Адрозніваюць П. па форме купала (напр., круглы, прамавугольны, па плошчы 0,1—1000 м² і больш) і асаблівасцях канструкцый (напр., са шчылінамі і клапанамі, якія дапамагаюць кіраваць П.). Ёсць П., купал якіх у час спуску набывае форму крыла лятальнага апарата. Паводле прызначэння П. падзяляюць на людскія, грузавыя і спецыяльныя. Людскія бываюць выратавальныя, трэніровачныя, спарт., дэсантныя. Для спуску цяжкіх грузаў ужываюць шматкупальныя сістэмы (3 і больш). Спец. П. служаць для тармажэння самалёта (пры пасадцы), гоначнага аўтамабіля, спуску на зямлю касм. спускальных апаратаў, радыёзондаў і інш., а таксама спуску касм. апаратаў на тыя планеты, якія маюць атмасферу і інш.
Схема раскрыцця парашута: 1 — выкід выцяжнога парашута з парашутнага кантэйнера; 2 — выцягванне купала са стропаў асноўнага парашута раскрытым выцяжным парашутам; 3, 4, 5 — напаўненне купала паветрам.