1. Бязвыплатнае прысваенне аднымі людзьмі прадуктаў працы іншых людзей, заснаванае на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці. [Лаўрыновіч:] — Савецкая ўлада вызваліла сялянскую беднату ад эксплуатацыі і памагла ёй стаць на ногі.Лобан.Сацыялістычны прынцып свабоды і роўнасці ўсіх рас і нацый атрымаў верх над капіталістычным прынцыпам эксплуатацыі і прыгнечання.«Звязда».
2. Пастаяннае, сістэматычнае выкарыстанне (зямлі, яе нетраў, чыгунак, дарог, машын, агрэгатаў і пад.) для якіх‑н. практычных мэт. Эксплуатацыя станкоў. □ У горадзе ўведзена ў эксплуатацыю новая аўтаматычная тэлефонная станцыя на 4 тысячы кропак.«Звязда».
[Фр. exploitation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
працава́цьнесов.
1.в разн. знач. рабо́тать;
друга́я зме́на яшчэ́ не ~ва́ла — втора́я сме́на ещё не рабо́тала;
мато́р ~цу́е без перабо́яў — мото́р рабо́тает без перебо́ев;
лама́ць галаву́ sich (D) den Kopf zerbréchen* (надчым-н. über A);
лама́ць ру́кі die Hände ríngen*;
лама́ць пе́радкім-н.ша́пку vor j-m kríechen*, vor j-m Bücklinge máchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЛО́ЙКА (Алег Антонавіч) (н. 1.5.1931, г. Слонім Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік, літ.-знавец, крытык. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989). Д-рфілал.н. (1969), праф. (1971). Скончыў БДУ (1953), працуе ў ім (з 1985 заг. кафедры бел. л-ры). З 1996 адначасова выкладае ва ун-це ў г. Седльцы (Польшча). Друкуецца з 1943. Паэзіі Л. ўласцівы рамантычна-ўзнёслае светабачанне, мяккі гумар, сувязь з фальклорам, сцвярджэнне маральных прынцыпаў народа, роздум над складанымі праблемамі часу (зб-кі «На юначым шляху», 1959; «Блакітнае азерца», 1965; «Дзівасіл», 1969; «Шчырасць», 1973; «Няроўныя даты», 1983; «Грайна», 1986; «Талая вясна», 1990; «Трэці золак», 1993, і інш.). Распрацоўвае гіст. тэматыку: паэмы «Белая вежа» (1969), «Лясун» (1971) і інш. Тэме Вял.Айч. вайны прысвечаны паэмы «Хлопец над вогненным плёсам» (1963), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1985), драматызаваная паэма «Вяселле — заўтра» (1993) і інш. Развівае жанр балады (зб. «Балады вайны і міру», 1988). У дакумент.-маст. рамане «Як агонь, як вада...» (1984, 2-я рэд. 1992; пад назваю «Янка Купала» выдаваўся ў серыі «Жыццё выдатных людзей» у 1982) стварыў рамантызаваны, псіхалагічна праўдзівы вобраз нар. песняра. Жыццю і дзейнасці бел. першадрукара прысвечаны інтэлектуальна-філас. раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» (1990; пад назваю «Скарына» выдаваўся ў серыі «Жыццё выдатных людзей» у 1989, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1990), аповесць «Скарына на Градчанах» (1990). Аўтар аповесці «Кельты не ўміраюць...» (1997). Даследуе сучасную паэзію («Сустрэчы з днём сённяшнім», 1968; «Паэзія і час», 1981), праблемы рэалізму і рамантызму, фалькларызму паэзіі, заканамернасці развіцця бел. лірыкі і эпасу, літ. сувязі. Выдаў дапаможнік для ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. 1—2, 1977——80, 2-е выд. 1989), адзін са складальнікаў хрэстаматыі «Беларуская літаратура XIX ст.» (1971, 2-е выд. 1988). Піша для дзяцей (зб-кі «Як Тоня рэха шукала», 1962; «Каля млына», 1972; «Дзе хто начуе?», 1977; «Кніжка Надзейкі», 1987, і інш.). Пераклаў на бел. мову творы П.Верлена (зб. «У месяцавым ззянні», 1974), І.В.Гётэ (зб. «Спатканне і ростань», 1981), Ф.Шылера (зб. «Улада песняспеву», 1997), рус., укр., польск., літ. і інш. паэтаў.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1992;
Калі ў дарозе ты...: Выбранае. Мн., 1971;
Скрыжалі: Выбранае. Мн., 1981;
Пралескі ў акопах. Мн., 1987;
Адам Міцкевіч і беларуская літаратура. Мн., 1959;
Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.Мн., 1963 (разам з Н.Перкіным);
«Новая зямля» Якуба Коласа. Мн., 1961;
Максім Багдановіч. Мн., 1966;
Беларуская паэзія пачатку XX ст.Мн., 1972;
Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд.Мн., 1982 (разам з В.Чамярыцкім, А.Коршунавым).
Літ.:
Кароткая Л. Жывое, роднае... Мн., 1989. С. 61—84;
Сіненка Г. Насуперак канону. Мн., 1997;
Арочка М. Галоўная служба паэзіі. Мн., 1974. С. 141—152;
Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982. С. 187—205;
Саламевіч Я. У славу Янкі Купалы // Маладосць. 1985. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Капы́та, капыт ’капыты’, укр.копито, рус.копыто, чэш.kopyto, славац.kopyto, польск.kopyto, в.-луж.kopyto, н.-луж.kopyto, балг.копито, серб.-харв.ко̀пито, славен.kapíto. Існуюць дзве версіі паходжання гэтага праславянскага слова. Першая: ад капаць (параўн. kopać ’капаць і біць нагой, капытам’, ст.-рус.копысати ’выкідваць зямлю капытамі’ (Бернекер, 565; Фасмер, 2, 320). Шпэхт (Der Ursprung, 85) параўноўвае прасл.kopyto і ст.-інд.śapháh, ст.-іран.safa ’капыт’, ст.-ісл.hófr, ст.-в.-ням.huof ’тс’. У абедзвюх версіях нявытлумачанай застаецца суфіксацыя ‑yto, якая не характэрна для славянскай моўнай глебы (вакалізм ‑y‑ даволі рэдка сустракаецца ў фарманце ‑to (SP, 11, 40). Уражвае адсутнасць паралелей у балтыйскіх мовах. Польск.kopać і ст.-рус.копысати маглі атрымаць другаснае значэнне над уплывам kopyto. Можна, аднак, звесці дзве версіі да адной, калі звярнуць увагу на індаеўрапейскія паралелі да прасл.kopati; ст.-грэч.σκάπτω ’капа́ю’, σκάπετος, κάπετος ’капанне’ (і.-е.*(s)k̑ap). Тады ў нашым выпадку можна рэканструяваць пачатковае і.-е.*(s)k̑ з падвойнай рэфлексацыяй у мовах satəm: *(s)k і k̑ (Мартынаў, Слав. аккам., 154).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зака́лец ’сыры, непрапечаны слой у хлебе’, зака́л ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.зака́л, дыял.зака́ла, укр.зака́лець, зака́л, польск.zakałec, zakał, чэш. разм. zákalec, zakał, н.-луж.zakałka ’тс’. Ст.-рус.закала ’закалец’ (1662 г.). Паўн.-слав. абазначэнне непрапечанага слоя цеста над ніжняй скарынкай, які вынікае з-за таго, што цеста не падышло, звязана, відаць, з дзеясловам zakaliti ’падвергнуць уздзеянню цяпла (для гартавання і іншых мэт)’: была ўжыта надта гарачая вада для запаркі ці печ была надта гарачая. Zakałiti ад kaliti ’гартаваць’. Гэта слова звязваецца з калець (гл.), акалець, паводле тэрмічнага ўздзеяння (Даль, 2, 582; Мейе, MSL, 14, 373), ці з кал (гл.) паводле Махэка, LF, 65, 314–315 (пазней Махэк₂, 236, адмовіўся ад гэтай версіі, якую падтрымаў Слаўскі, 2, 29). Гл. Фасмер, 2, 168–169; Скок, 2, 21. Закалец утворана з суфіксам ‑ец (< ‑ьць) ад паўн.-слав. бязафікснага назоўніка, *zakala ад дзеяслова zakałiti. Побач са слоем непрапечанага хлеба лексема zakal(a) у рус., польск., чэш. азначае яшчэ ’недапрацаваны цвёрды фрагмент скуры (падэшвы), які скрыпіць’. Параўн. яшчэ закала.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
skim[skɪm]v.
1. зніма́ць, здыма́ць ( накіп, вяршкі і да т.п.);
skim milk зніма́ць вяршкі́ або́ пе́нкі з малака́;
skim soup of its scum зніма́ць пе́ну з су́па
2. лёгка, пла́ўна слі́згаць па паве́рхні;
He seems to skim the ground. Ён, здаецца, не дакранаецца да зямлі;
The bike skimmed along the road. Веласіпед нёсся па дарозе;
Swallows were skimming over the water. Ластаўкі ляталі нізка над вадою.
3. (thro ugh/over) бе́гла прагляда́ць (кнігу, спіс і да т.п.), павярхо́ўна знаёміцца (з чым-н.);
Read carefully, don’t skim! Чытай уважліва, не прапускай!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)