1. Навука пра будову і форму арганізмаў, рэчываў і пад. Марфалогія жывёл. Марфалогія раслін.
2. Сукупнасць форм слоў якой‑н. мовы, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае формы слоў.
[Ад грэч. morphē — форма і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
табурэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Род мэблі для сядзення ў выглядзе круглай або квадратнай формы без спінкі. Ліда падала табурэтку, папрасіла сесці, села сама на ўскрай ложка.Мележ.
[Фр. tabouret.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фесто́н, ‑у, м.
1. Адзін з выступаў (круглай або зубчастай формы), якімі аблямоўваюцца, абшываюцца краі чаго‑н. (сукенкі, фіранкі, заслоны).
2. У архітэктуры — ляпная аздоба ў выглядзе зубчастага або хвалістага ўзору, гірлянды.
[Фр. feston.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цюльпа́н, ‑у і ‑а, м.
1.‑у. Шматгадовая травяністая цыбульная расліна сямейства лілейных з буйнымі кветкамі рознай формы і афарбоўкі. Увесь стэп укрывалі дываны цудоўных цюльпанаў.Даніленка.
2.‑а. Кветка гэтай расліны.
[Іт. tulipano.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАГО́НЫ (ад польск. pogon жгут, шнур),
наплечныя знакі адрознення на форменным адзенні ваеннаслужачых і некат. катэгорый служачых. Паказваюць персанальныя званні, а ў ваеннаслужачых таксама прыналежнасць да віду ўзбр. сіл (роду войск, спец. войск, службаў). Правобразам П. былі метал. пласціны, якія прыкрывалі плечы кавалерыстаў ад шабельных удараў. У пач. 18 ст. замест іх з’явіліся П. як знакі адрознення, якія спачатку насілі толькі на адным (левым) плячы, потым на двух плячах. У арміях ВКЛ і Расіі П. ўведзены ў сярэдзіне 18 ст., ва Узбр. Сілах СССР — у 1943. Захаваліся ва Узбр. Сілах і інш. сілавых структурах (КДБ, МУС) Рэспублікі Беларусь.
Пагоны афіцэраў і прапаршчыкаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: да параднай формы адзення (1 — палкоўнік, 2 — падпалкоўнік); да штодзённай формы адзення (3 — маёр, 4 — капітан, 5 — старшы лейтэнант, 6 — лейтэнант); да палявой формы адзення (7 — малодшы лейтэнант, 8 — старшы прапаршчык, 9 — прапаршчык).Пагоны салдат і сяржантаў, якія праходзяць службу па кантракце, курсантаў ваенна-навучальных устаноў, ваеннаслужачых тэрміновай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: да параднай формы адзення (1 — старшына, 2 — курсант—старшы сяржант); да штодзённай формы адзення (3 — сяржант, 4 — курсант—малодшы сяржант); да палявой формы адзення (5 — яфрэйтар, 6 — радавы, 7 — курсант).
1.што. Змяніць (напрамак і сілу якой-н. энергіі, руху і пад.).
2.перан., каго-што. Надаць іншы напрамак чаму-н.; перавесці на новую работу, на новыя формы работ.
П. сваю ўвагу на іншы прадмет.
П. цэх на іншую вытворчасць.
|| незак.пераключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.пераключэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДАПАСАВА́ННЕў мовазнаўстве,
падпарадкавальная сувязь, пры якой форма залежнага слова (кампанента) прыпадабняецца да формы галоўнага ў родзе, ліку і склоне. Грамат. паказчык Д. — канчатак; характэрная асаблівасць — змяненне формыасн. кампанента патрабуе адпаведных змяненняў у форме дапасаванага (напр., рыжы ліс, рыжага ліса і г.д). Адрозніваюць поўнае Д. (залежны кампанент цалкам дубліруе форму галоўнага і не мае самаст.грамат. значэння) і няпоўнае Д. (ахоплівае толькі асобныя формы галоўнага, напр., на станцыі «Маскоўская», з прафесарам Пятровай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каўпа́к, ‑а, м.
1. Галаўны ўбор конусападобнай, авальнай або іншай формы. Кухарскі каўпак. □ Выгляд .. [урача], суровы і велічны ў асляпляльна белым каўпаку і ў жаўтаватым халаце, спалохаў Валянціну Андрэеўну.Шамякін.Па просьбе Макса бацькі зрабілі Васільку з рыззя «форму» клоуна — рознакаляровыя шырокія штаны, высокі каўпак — і цешыліся не менш за свайго сына.Маўр.
2. Накрыўка над чым‑н. акруглай або конусападобнай формы. Каўпак для лямпы. Шкляны каўпак. □ Хлопцы селі. Лётчык насунуў над імі цэлулоідны каўпак, памахаў рукою партызанам.Новікаў.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. прыладзіць (у 1–3 знач.).
2.Спец. Падрыхтоўчы працэс перад друкаваннем, які заключаецца ва ўстаноўцы формы, рэгуліроўцы ціску і падачы фарбы на форму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)