He lives in yonder cottage — Ён жыве́ вунь у гэ́най ха́це
2) дале́йшы, другі́, і́ншы
There is snow on the yonder side of the mountains — Сьнег ляжы́ць на другі́м баку́ го́раў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
мігце́ць, ‑ціць; незак.
1. Ледзь свяціцца. Ухаце чад, мігціць газніца.Лужанін.У адным акне мігцеў скупы агонь.Чарнышэвіч.
2. Свяціць няроўным бляскам. Праз некаторы час неба на ўсходзе пабялела і зоркі пачалі мігцець не так ярка.Ляўданскі.
3. Хутка праносіцца, мільгаць. Вятры тугія свішчуць ля кабіны, Мігцяць слупы, зігзагі паваротаў.Ставер.
4.перан. З’яўляцца на кароткі час і зноў знікаць. Мігцяць думкі. □ Мучыў боль па загінуўшым сыне, мігцела надзея хоць што-небудзь пачуць аб ім.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рып, ‑у, м.
Рэзкі гук, які ўтвараецца пры трэнні, сцісканні і пад. Рып колаў. Рып палазоў. □ Ступаю на хісткія сходцы старой драўлянай лесвіцы. Яны рыпяць пад нагамі, і гэты рып быццам б’е мне ў вушы нечым цяжкім.Сабаленка.Вуліца не спіць: даносяцца прыглушаныя галасы, рып калодзежнага жураўля.Навуменка.Ухаце ніхто не абзываўся, нібы не чулі прарэзлівага рыпу дзвярэй і Надзінага тупату ля парога.Бураўкін./ Пра гукі гармоніка. Чутны рып гармоніка, Бубна ранні гром. Узыходзіць сонейка.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чужа́к, ‑а, м.
Разм.
1. Тое, што і чужынец. І на душы лёгка: нездарма ён, капітан, арыштаваў прышэльцаў-чужакоў, нездарма ішоў на рызыку, падпаўзаючы да дарогі.Ваданосаў.Станіслаў не разумеў, навошта гэта яму, вярнуўшыся на сваю радзіму, быць як бы чужаком у ёй.Сабаленка.
2. Не родны чалавек, не сваяк. Жонку Макар болей не чапаў. Жыў чужаком у сваёй хаце.Асіпенка.[Іван:] — А можа антыпатыя да .. [дырэктара] ў цябе [Надзя] ад рэўнасці, што ён, чужак, робіцца дарагі тваёй дачцэ?Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перару́б1 ’капітальная, канявая сцяна, якая падзяляе хату на ’ часткі’ (докш., Янк. Мат.; брасл., Сл. ПЗБ), пэрэру́б, пара руб. перару́б ’тс’ (пін., ветк., бых., ЛА, 4). перарубная сцяна ’тс’ (рагач., ельск., Мат. Гом.). Укр. па)’Д.**зах.переруб ’засек’, бойк.переруба ’перагародка ў скрыні, ухаце, у каморы, куды ссыпаюць збожжа’; рус.переруб, переруба ’драўляная перагародка ў сялянскім доме ці ў нежылых пабудовах’, ст.-рус.перерубь ’тс’ (з 1576 г.). Усходнеславянскае. Да пера- і рубіць, рубаць (гл.), якое да прасл.*robiti, robati. Польскаму przerąb адпавядае проруб ’гірарубленая дзірка, палонка’, рус.прорубь ’тс’.
Пераруб2 (пірару́б) ’бэлька ў гумне, на якую ставіцца дзед — паўбоціка, апора для падоўжнай бэлькі, — па апошнюю абапіраецца верх страхі’ (паўн.-віц., ЛА, 4), перару́п ’тс’ (паст., глыб., Сл. ПЗБ) — у выніку пераносу значэння па сумежнасці: ’сцяна’ > ’верхняе бервяно сцяны, бэлька’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
распладзі́цца, ‑плодзіцца; зак.
1. Размножыцца, развесціся ў вялікай колькасці. Мух ухаце распладзілася шмат, і яны цяпер вельмі куслівыя.Чарнышэвіч.У Аўстралію былі завезены і выпушчаны на волю сотні бзікіх сабак. Яны павінны былі распладзіцца і паесці ўсіх трусоў.Матрунёнак.//Разм. Нарадзіцца ў мностве (пра людзей). Антось Ярмаліцкі рагоча і прыгаварвае: «От жа Ярмаліцкіх распладзілася, сказаць у добры час. І чарнявыя, і бялявыя, і даўганосыя, і кірпатыя».Чорны.
2.перан.Разм. Паявіцца ў вялікай колькасці. Сіўцоў са злосцю стукнуў кулаком па няміламу рукапісу .. — нібыта гэта ад яго распладзілася ўся жыццёвая проза і шэрасць.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.
Адзначаць, спраўляць свята (у 1 знач.); урачыста адзначаць якую‑н. падзею, які‑н. знамянальны дзень. Святкаваць Новы год. □ Набліжалася свята Кастрычніка. Кожны ўспамінаў, як ён летась святкаваў гэты дзень у сябе дома, як маці вешала чыстыя фіранкі, засцілала накрухмалены кужэльны абрус, пякла смачныя пірагі.Грахоўскі.У Мядзведзічах святкавалі зімняга Міколу.Крапіва.// Арганізоўваць банкет і пад., весяліцца з прычыны якой‑н. падзеі. [Максім:] — Праўда, святкаваць наваселле думаў крыху пазней, калі ў хаце ўсё да ладу будзе прыведзена.Шамякін.
•••
Святкаваць перамогу — браць верх над кім‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цырымо́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.
1.(звычайназадмоўем «не»). Захоўваць правілы прынятага этыкету; быць цырымонным. — Вам пераапрануцца трэба, — сказала жанчына і .. узлавана крыкнула: — Кіньце вы цырымоніцца!Асіпенка.Хлор быў заўсёды смелым у братавай хаце і нічуткі не саромеўся нікога і не цырымоніўся.Гартны.
2.зкім-чым і без дап. Праяўляць празмерную далікатнасць, прыстойнасць у адносінах: да каго‑, чаго‑н. [Антон:] — Прашу, пакуль не: позна, навядзі парадак у брыгадзе. І не цырымонься з гультаямі!Савіцкі.Яшчэ ў школе яна [Ірына] звыкла камандаваць гэтым маўклівым хлопцам. І цяпер таксама не цырымоніцца.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кармі́цель, ‑я, м.
Той, хто корміць, забяспечвае пражыткам, харчамі. Галя паціснула плячамі, загаварыла зноў узрушана: .. — А ён ужо не маленькі! Ён — гаспадар ухаце, карміцель дваіх дзяцей...Ваданосаў.Старая Салвесіха прыняла да сэрца тое, што забралі яе меншага сына-карміцеля, і на трэці дзень злягла ў пасцель.Сабаленка.// Пра ўсё тое, што з’яўляецца сродкам для пражыцця, крыніцай даходу. Да едакоў Спяшаецца галоўны Карміцель наш — Дзяржаўны едзе хлеб.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Качаць некаторы час. Пагуляюць [дзеці] ухаце, пры лучыне, а потым ідуць на вуліцу. Вядома, малыя: трэба ж ім і кацёлку пакачаць, і на рэчку збегаць.Якімовіч.[Камандзір:] — Акурат там, я чуў, трэба рабочыя, то і ты трохі разам з іншымі бярвенне пакачай.Сачанка.
2. Разгладзіць, выпрастаць пры дапамозе качалкі ўсё, многае. Пакачаць бялізну.
3. Паваліць на зямлю, перамагчы пры дужанні ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)