to write a cheque in favor of — вы́пісаць чэк на чыё-н. імя́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
матаві́ла, ‑а, н.
1. Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі.
2. Частка жняяркі, камбайна і пад., якая нагінае сцябліны збажыны, травы да рэжучага апарата. А як прыемна было стаяць на мосціку камбайна і .. бачыць, як таропка гнуцца каласы пад матавілам .., як цячэ ў бункер струмень зерня.Дуброўскі.
3. Машына для змотвання пракатнага матэрыялу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасіве́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пасівеў, стаў сівым. Лявон Амелька, маладжавы чалавек, але пасівелы ўжо, быў сур’ёзны і па натуры спагадлівы.Чарнышэвіч.Сярод пасажыраў вылучаўся адзін дзядзька — з сівенькай бародкай кліночкам, з пасівелымі невялікімі вусамі.Пестрак.Над студнямі як стаялі, так і стаяць пасівелыя ад моху асверы, задраўшы ўгору свае дзюбы-вочапы.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Рабіць серабрыстым, надаваць чаму‑н. серабрысты колер, бляск. Месяц серабрыў хвалі, на якіх пагойдваліся бярвенні, — па рацэ сплаўлялі лес.Даніленка.Прамоўца паварочваецца да тых, якія стаяць у парозе, аконнае святло падае яму на шчаку і серабрыць скроню.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рачкава́ць ’працаваць, стоячы ракам’ (Некр.), ’нахіліўшыся, выконваць якую-небудзь работу’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ’рабіць, не разгінаючыся доўгі час’ (Жд. 1), ’цяжка працаваць’ (Мат. Гом.), рачкова́ць ’рабіць сагнуўшыся; поўзаць ракам, стаяць на карачках’ (ТС), параўн. укр.рачкува́ти ’поўзаць на карачках’, польск.raczkować ’тс’, рачко́м ’поўзаючы як рак, на карачках’ (Нас.), ра́чкі ’тс’ (Ян.), гл. рак1, ракам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стайло́ ‘сук на дрэве, на якім ставяць калодны вулей’ (лун., Шатал.), ста́йло ‘неагароджанае месца на пакосе, дзе адпачывае ўдзень жывёла’, ‘стаянка’ (ТС), ‘памост на дрэве, на якім ставяць калодны вулей’ (петрык., Шатал.; мазыр., З нар. сл.), Да стаяць з суф. ‑л(о). Сюды ж стайлі́на ‘дрэва, у дупле якога жывуць пчолы’ (староб., Мат. дыял. канф., 74). Гл. стойла.
стая́ць на чале́ з (руху, партыіі пад.) an der Spítze stehen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
по́стаць
1. Участак збажыны, які займае жняя (БРС). Тое ж кусок, плаха (Слаўг.).
2. Частка паласы ў даўжыню (Беш.Касп.).
3. Месца ў полі, дзе стаяць снапы (Ваўк.Сцяшк.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
во́жык, ‑а, м.
1. Невялікі звярок атрада насякомаедных, спіна і бакі якога пакрыты доўгімі вострымі іголкамі. На сцежку з-за сасны, вакол якой ляжала шмат галля, выкаціўся, пыхкаючы і шоргаючы сваімі іголкамі, маленькі вожык.В. Вольскі.
2.Разм. Мужчынская кароткая стрыжка. Пастрыгчыся пад вожыка.
3.узнач.прысл.во́жыкам. Разм. Аб валасах, якія стаяць тырчком.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кама́ндаванне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. камандаваць (у 2 знач.). Прыняць камандаванне. □ Партызаны пад камандаваннем Таміліна кінуліся па грэблі да вёскі.Шчарбатаў.
2.зб. Асобы, якія стаяць на чале войска, вайсковых падраздзяленняў і інш. Вярхоўнае камандаванне. Загад камандавання. □ Таварыш Руднеў! Вы ў гэтым годзе трэцяга парушальніка затрымалі. Прадстаўляем матэрыял камандаванню для ўрадавай узнагароды.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)