БУ́ЛГАК Ігнацій Іасафат [20.4.1758, Слонімскі пав. — 25.2(9.3).1838], грэка-каталіцкі царк. дзеяч. Д-р тэалогіі і кананічнага права (1785). Вучыўся ў школе пры Жыровіцкім манастыры (1763—74) і ў Рыме (1782—85). Чл. ордэна базыльян з 1774. Выкладаў у манастырскіх школах у Беразвеччы (цяпер Глыбоцкі р-н) і Жыровічах. У 1790—95 епіскап тураўскі, каад’ютар Пінскай епархіі. У час царавання Паўла I садзейнічаў вяртанню ў унію прыходаў, якія былі пераведзены ў праваслаўе. У 1798—1828 епіскап брэсцкі. Мітрапаліт грэка-каталіцкай царквы (1817—38), з 1818 і старшыня 2-га (уніяцкага) дэпартамента Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу, з 1828 старшыня асобнай Грэка-каталіцкай калегіі, з 1833 архіепіскап полацкі. У канцы жыцця яго акружалі епіскапы — прыхільнікі збліжэння, а потым і аб’яднання з правасл. царквой (І.Сямашка, А.Зубко, В.Лужынскі і інш.), што вяло да змяншэння яго ўплыву. Смерць Булгака зняла апошнюю перашкоду для скасавання Брэсцкай уніі 1596.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ТЭВАЛЬ ((Grotewohl) Ота) (11.3.1894, г. Браўншвайг, Германія — 21.9.1964),
нямецкі паліт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў Акадэміі імя Лейбніца ў Гановеры (1924—26), Берлінскім ун-це (1926—30). З 1912 чл.Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ). Дэп. ландтага (1920—25), міністр унутр. спраў, міністр нар. адукацыі (1920—22), міністр юстыцыі (1922—24) зямлі Браўншвайг. Дэп. рэйхстага (1925—33). У час нацысцкай дыктатуры пазбаўлены дэпутацтва, за ўдзел у нелегальным антыфаш. руху арыштаваны ў 1938 і 1939. У 1945 удзельнічаў у аднаўленні СДПГ ва Усх. Германіі, старшыня яе ЦК (1945—46). Пасля аб’яднання СДПГ з усх.-герм. камуністамі ў Сацыяліст. адзіную партыю Германіі сустаршыня партыі (разам з В.Пікам; 1946 — 54), чл. Палітбюро яе ЦК (з 1949). Першы прэм’ер-міністр Герм.Дэмакр. Рэспублікі (ГДР, з 1958 старшыняСМ) у 1949—64, у 1960—64 таксама нам. старшыні Дзярж. савета рэспублікі. Тройчы Герой Працы ГДР (1954, 1959, 1964).
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв. (1945—1960 гг.). М., 1966.
чэшскі і славацкі паліт. дзеяч. У 1929—38 разам з бацькамі жыў у СССР. З 1939 чл. кампартыі Чэхаславакіі (КПЧ). Удзельнік славацкага нацыянальнага паўстання 1944. Чл.ЦК (1958—70) і Палітбюро (1963—69) КЛЧ. У 1963—68 1-ы сакратар ЦК кампартыі Славакіі. У студз. 1968 — крас. 1969 1-ы сакратар ЦК КПЧ, кіраўнік рэфарматарскага крыла партыі (ідэя «сацыялізму з чалавечым тварам»), ініцыятар «пражскай вясны». Пасля ўводу войск Варшаўскага дагавору ў Чэхаславакію (жн. 1968) пад націскам сав.парт. і дзярж. кіраўніцтва пагадзіўся спыніць ліберальныя пераўтварэнні («маскоўскае пагадненне»). У 1970 выключаны з партыі. З 1989 чл.«Грамадзянскага форуму». Палітычна рэабілітаваны ў выніку «аксамітнай рэвалюцыі» 1989. Дэп. Федэральнага сходу (парламента) у 1951—54, 1960—69 і з 1989, яго старшыня ў 1989—92. Удзельнік руху «Грамадства супраць насілля» (1989—91). у 1992 старшыняС.-д. партыі Славакіі. Загінуў у аўтакатастрофе. Аўтар успамінаў «Жыццё за свабоду» (апубл. ў 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК-ГРЫШКЕ́ВІЧ (Вінцэнт Антонавіч) (23.2.1903, в. Будслаў Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 14.2.1989),
дзеяч бел. эміграцыі, педагог, літаратуразнавец, гісторык. Д-р філасофіі (1952). Муж Р.М.Жук-Грышкевіч. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1922), Пражскі ун-т (1927). У 1927—39 настаўнічаў у Вільні. Пасля заняцця горада Чырв. Арміяй (1939) арыштаваны органамі НКУС, засуджаны на 8 гадоў і зняволены ў Печлаг (Комі АССР). У 1942 вызвалены па амністыі, у складзе Андэрса арміі ваяваў супраць ням. фашыстаў. У 1945—49 выкладаў у вайск. школах у Італіі, потым у Англіі. Адзін з заснавальнікаў і першы старшыняЗгуртавання беларусаў Вялікабрытаніі (1946), рэдактар час.«Беларус на чужыне», «На шляху». З 1950 у г. Таронта (Канада), з 1954 у Мюнхене (ФРГ), арганізаваў і вёў бел. секцыю радыё «Вызваленне». З 1956 у Канадзе: арганізаваў і ўзначаліў Каардынацыйны к-т беларусаў (1966) і Беларускі інстытут навукі і мастацтва (1967). З 1968 1-ы нам. старшыні, у 1970—82 старшыняРады Беларускай Народнай Рэспублікі на эміграцыі. Аўтар кн. «25 сакавіка» (1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛІК (Сяргей Піліпавіч) (25.10.1846, в. Свадкавічы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 26.4.1926),
бел. рэвалюцыянер-народнік. Вучыўся ў Пецярбургскім і Кіеўскім ун-тах. Падтрымліваў сувязі з М.А.Бакуніным, П.Л.Лаўровым, П.М.Ткачовым. Стварыў народніцкія гурткі ў Пецярбургу, Харкаве, Саратаве, Самары і інш., якія вялі агітацыю сярод сялян. У ліп. 1874 арыштаваны ў Самарскай губ. разам з М.К.Судзілоўскім, адбываў пакаранне ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Па працэсе 193-х (1877—78) асуджаны на 10 гадоў катаргі. З 1880 у ссылцы ў Якуціі. З 1898 працаваў у Мінску. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 нам. старшыні Мінскай гар. думы, старшыня Мінскага губ. зямельнага к-та. У 1920—22 у нар. камісарыяце сац. апекі БССР. З 1922 выкладчык Мінскага палітэхнікума. Старшыня Мінскага аддз.т-ва паліткатаржан і ссыльных пасяленцаў. Аўтар успамінаў «Рэвалюцыйны рух сямідзесятых гадоў і працэс 193-х» (надр. 1928), артыкулаў у час. «Былое» і «Каторга и ссылка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў (Васіль Іванавіч) (18.2.1903, в. Заграддзе Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. —2.12.1967),
дзярж. дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну Герой Сав. Саюза (1942), ген.-маёр (1943). Скончыў Камуніст.ун-т Беларусі (1933). У 1928—40 на сав. і парт. рабоце. З 1940 нам. старшыні СНКБССР, з сак. 1941 сакратар Мінскага абкома КП(б)Б. 3 ліп. 1941 1-ы сакратар Мінскага абкома КП(б)Б, з сак. 1942 і камандзір Мінскага партыз. злучэння. У 1944—48 1-ы сакратар Мінскіх абкома і гаркома КП(б)Б. У 1947 СтаршыняВярх. Савета, у 1948—67 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета БССР і нам. Старшыні Прэзідыума Вярх. Савета СССР. З 1949 чл.ЦККПБ. З 1956 канд. у чл., з 1966 чл.ЦККПСС. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1946, БССР з 1947. Аўтар кніг успамінаў «Людзі асобага складу» (1967), «Верны да канца» (2-е выд., 1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЭ́Н ((Cassin) Рэнэ Самюэль) (5.10.1887, г. Баёна, Францыя — 20.2.1976),
французскі дзярж. дзеяч, дыпламат, юрыст. Д-р права (1914). Скончыў Парыжскі ун-т. У 1920—60 праф. права ун-таў Экс-ан-Праванса, Ліля, Парыжа. У 1924—38 прадстаўнік Францыі ў Лізе нацый. У 1941—43 камісар юстыцыі і асветы ва ўрадзе «Свабоднай Францыі» (з 1942 «Змагарная Францыя», знаходзіўся ў эміграцыі ў Лондане). У 1944—60 віцэ-прэзідэнт Дзярж. савета і чл. Канстытуцыйнага савета, чл. Акадэміі грамадскіх навук (з 1947). У 1946—68 чл., старшыня Камісіі па правах чалавека ААН. Адзін з заснавальнікаў ЮНЕСКА. Адзін з ініцыятараў стварэння і гал. аўтар Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (снеж. 1948). У 1950—60 чл.Міжнар. суда ў Гаазе, у 1965—68 старшыняЕўрап. суда па правах чалавека. Засн. (1969) і ўзначаліў Міжнар.ін-т правоў чалавека ў Страсбуры, прэзідэнт Яўр. альянсу ў Францыі. Аўтар мемуараў, кніг і артыкулаў на юрыд. тэмы. Нобелеўская прэмія міру 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́КАНЕН ((Kekkonen) Урха Калева) (3.9.1900, г. Піелавесі, Фінляндыя — 31.8.1986),
палітычны і дзярж. дзеяч Фінляндыі. Д-рюрыд.н. (1936). Скончыў Хельсінкскі ун-т (1926). У 1926—56 чл. і адзін з лідэраў партыі Агр. саюз. У 1936—56 дэп., у 1946—47 віцэ-старшыня, у 1948—50 старшыня парламента. У 1939—40 выступаў супраць задавальнення тэр. прэтэнзій СССР, у 1944 супраць вайны з СССР. Міністр юстыцыі (1936—37, 1944—46), унутр. спраў (1937—39, 1950—51), замежных спраў (1952—53, 1954). У 1950—53, 1954—56 прэм’ер-міністр, у 1956—81 прэзідэнт Фінляндыі. Адзін з заснавальнікаў пасляваен. міралюбівага курсу Фінляндыі, у т. л. на супрацоўніцтва з СССР («лінія Паасіківі—Кеканена»), у 1970-я г. падтрымліваў палітыку разрадкіміжнар. напружанасці, адзін з арганізатараў Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе («Хельсінкскі працэс»).
Тв.:
Рус.пер. — Финляндия: путь к миру и добрососедству: Статьи, речи, письма, 1943—1978 гг.М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РАНСКІ (Аляксандр Фёдаравіч) (4.5.1881, г. Сімбірск, цяпер Ульянаўск, Расія — 11.6.1970),
расійскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Пецярб.ун-т (1904). Адвакат (прысяжны павераны). У час рэвалюцыі 1905—07 прымыкаў да партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Набыў вядомасць як абаронца ў час паліт. судовых працэсаў і як кіраўнік камісіі па расследаванні падзей Ленскага расстрэлу 1912 у 3-й Дзярж. думе. У 4-й Дзярж. думе старшыня фракцыі трудавікоў. З сак. 1917 чл. Часовага ўрада: міністр юстыцыі (сак.—май), ваен. і марскі міністр (май—вер.), з 8(21).7.1917 міністр-старшыня (прэм’ер), з 30 жн. (12 вер.) і вярх. галоўнакамандуючы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 арганізатар (разам з ген. П.М.Красновым) антыбальшавіцкага выступлення 26—31.10(8—13.11).1917. З чэрв. 1918 у эміграцыі: жыў у Берліне, Парыжы, з 1940 у ЗША. Складальнік і рэд. шэрагу дакумент. публікацый па гісторыі рас. рэвалюцыі, аўтар мемуараў.
Тв.:
Рус.пер. — Россия на историческом повороте: Мемуары. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМКО́ВІЧ (Міхась) (Міхаіл Мікалаевіч; 20.11.1899, в. Сялітранка Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 5.11.1954),
бел. пісьменнік, крытык. Экстэрнам здаў экзамен на годнасць нар. настаўніка. Працаваў у школе, быў на парт. і прафс. рабоце. З 1932 старшыня аргкамітэта, у 1934—39 старшыня праўлення СП Беларусі. З 1943 гал. рэдактар Дзярж.выд-ваБССР, у 1947—54 літ. кансультант СП Беларусі. Друкаваўся з 1926. Выступаў у розных літ. жанрах (вершы, апавяданні, публіцыст. і літ.-крытычныя артыкулы і інш.). Распрацоўваў жанр драм. паэмы («Кацярына Жарнасек», 1937, паст. 1938; «Адплата», 1945; трылогія «Георгій Скарына», апубл. 1946, 1947, 1955). Аўтар тэксту Дзярж. гімна БССР (1944), драм. абразка пра юнага Т.Шаўчэнку «На віленскім шляху» (1939), лібрэта опер «Апошні вечар на хутары» (апубл. 1940), «Кастусь Каліноўскі» (паст. 1947), «Песня аб шчасці» (1952), балета «Князь-возера» (паст. 1949), даследавання «Аб жыватворчым уплыве рускай літаратуры на беларускую літаратуру» (1955) і інш.