фіз.а. працэс — змены стану фізічнага цела, якія адбываюцца без цеплаабмену з навакольным асяроддзем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
перку́сія
(лац. percussio = нанясенне ўдараў)
выстукванне хворага пальцамі або спецыяльным малаточкам для вызначэння стану яго ўнутраных органаў па характары ўтвораных гукаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
салі́дус
(лац. solidus = цвёрды)
крывая лінія на дыяграме стану і структуры сплаваў, якая характарызуе, у адрозненне ад ліквідуса, тэмпературы канца крышталізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Сы́расць ’вільгаць, волкасць, вільготнасць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Юрч., Сл. ПЗБ), ’фрукты, гародніна’ (Юрч.), сы́росць ’вільготнасць’ (ТС), ст.-бел.сырость: смоква созрѣла въ сырости своеи (Альтбаўэр). Ад сыры (гл.) з суфіксам ‑асць (‑осць), што, побач са значэннем адцягненай прыметы ці стану, можа прыдаваць слову зборна-рэчыўнае значэнне (Сцяцко, Афікс. наз., 95).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трастка́ ‘трысцінка ў бёрдзе’ (беласт., Сл. ПЗБ), трі́стка ‘тс’ (малар., Сл. Брэс.), трасці́на, трасціна́, тро́сціна, трасці́нка ‘тонкая пласцінка ў бёрдзе’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ; мёрск., Ск. нар. мовы), трэ́сціна ‘тс’ (Ян.), тросці́на ‘тс’ (ТС); трості́на ‘тс’ (лун., Шатал.), трасцё, трысцё, трысце́ зборн. ‘пласцінкі ў бёрдзе’ (Сл. ПЗБ, Бяльк., Сцяшк., Мат. Гом., Ян., Скарбы; брагін., Нар. сл.), трысте́ ‘тс’ (Сл. Брэс.), траста́ ‘трысцінкі ў бёрдзе’ (мёрск., Ск. нар. мовы). Параўн. укр.дыял.тро́стка ‘дэталь ткацкага стану’, рус.треста́ ‘бёрда’, польск.trzcinka ‘дэталь ткацкага стану, цэўка’, trestka ‘пласцінка ў бёрдзе’, trościna, trosta, treście, troście, харв.trst ‘бёрда’. З прасл.*trostь, *trъsta (гл. тросць, траста) з пазнейшай суфіксацыяй і спецыялізацыяй. Сюды ж трасці́ць ‘рабіць новае бёрда, устаўляць у яго трасціны’ (в.-дзв., Шатал.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАГЛЫНА́ННЯ ПАКА́ЗЧЫК,
фізічная велічыня, адваротная адлегласці, на якой паток выпрамянення, што ўтварае паралельны светлавы пучок, аслабляецца ў выніку паглынання ў асяроддзі ў e разоў (натуральны П.п.; гл.Бугера—Ламберта—Бэра закон) ці 10 разоў (дзесятковы П.п.). Залежыць ад частаты святла, хім. прыроды і стану рэчыва.
Адзінка П.п. у СІметр у мінус першай ступені (м−1). Гл. таксама Паглынанне святла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЭ́МБАЎСКІ ЗРУХузроўняў энергіі,
невялікія адрозненні энергій электрона ў атаме вадароду і вадародападобных атамах для некаторых станаў, у якіх, паводле Дзірака ўраўнення, энергіі павінны супадаць. Эксперыментальна выяўлены ў 1947 У.Ю.Лэмбам і амер. фізікам Р.Рызерфардам і тэарэтычна растлумачаны Г.А.Бетэ. У квантавай электрадынаміцы Л.з. тлумачыцца тым, што ўплыў на электрон яго ўласнага поля залежыць ад стану электрона. Гл. таксама Тонкая структура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жда́нкі ’ўсё, падрыхтаванае да прыёму госця’ (Нас.), ’тое, чаго чакаюць’ (ТСБМ). Рус.дыял.пенз., урал., пецярб., кастр., сарат., арханг., калуж., перм.жданки ’тс’, укр.жда́нки ’тс’. Утворана, відаць, на ст.-рус. глебе з дзеепрыметніка прошл. ч. залеж. стану ад дзеяслова жьда‑ти — жьда‑н‑ з дапамогай суфікса назоўнікаў ‑ък‑: жьданък‑. Гл. ждаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
becoming
[bɪˈkʌmɪŋ]1.
adj.
1) адпаве́дны, нале́жны
2) да тва́ру
a very becoming dress — суке́нка ве́льмі да тва́ру
2.
n., Philos.
1) станаўле́ньне n.
2) перахо́д з аднаго́ста́ну ў і́ншы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
п’яню́чы, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.незал.цяпер.ад п’яніць.
2.узнач.прым. Які прыводзіць да стану ап’янення; хмельны. Пачалі чарнець спачатку яры, яміны, лагчыны, а потым пачарнеў і ўвесь стэп, дыхнуў вільгаццю, запахла сырой травой і знік п’янючы мядовы водар.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)