1. Поўнае разбурэнне, спыненне існавання (пры катастрофе, бедстве, наўмысным знішчэнні і пад.). Гібель Пампеі. Гібель парахода.// Гвалтоўная заўчасная смерць. Трагічную гібель Кацярыны, якая не хацела скарыцца «цёмнаму царству» самадурства, паказаў геніяльны рускі драматург Астроўскі.Бярозкін.
2.узнач.вык., чаго. Разм. Вялікая колькасць, мноства. [Марыля:] Скора касьба пачнецца, жніво, работы гібель.Купала.
•••
На краі гібелігл. край.
Да гібелі — вельмі многа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1. Ахоўваць, сцерагчы каго‑, што‑н. Вартаваць грамадскае дабро. □ Вартуй свой край з усіх старон; Шануй, як скарб любімы.Глебка.
2. Падсцерагаць, чакаць з’яўлення каго‑, чаго‑н. Павярні ты направа, К гэтай сіняй вярбе: Прытаілася ў травах, Смерць вартуе цябе.Бялевіч.Рыбак не спіць, рыбак не дрэмле, А ўсё вартуе зручны час.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кры́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
Разм.
1. Века, накрыўка. Усхадзілася на чайніку крышка, заскакала, забразгацела.Лынькоў.Віктар са злосцю ляпнуў крышкай чамадана.Асіпенка.
2.узнач.вык.Смерць, канец. Нехта сказаў: — Калі бомба пацэліць у дом, то тут усім крышка...Арабей.
•••
І крышка — і кончана, і ўсё тут. — Надзя, налі нам піва, і крышка, — просіць Атрошчанка.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак.
1.чаго. Варачы, нагатаваць у патрэбнай колькасці; згатаваць. Дзе бушавала смерць з пажарам, Разложым ціхі аганёк, Абутак высушым, наварым Салдацкай кашы кацялок.Глебка.
2.чаго. Наплавіць у нейкай колькасці. Наварыць сталі.
3.што. Павялічыць (які‑н. металічны прадмет), прыварыўшы кавалак металу. У кузню заходзіла шмат сялян з навакольных вёсак — хто каня падкаваць, хто парог наварыць.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насме́рць, прысл.
1. Так, што падыходзіць смерць; да смерці. Раніць насмерць. Забіць насмерць. □ Урэшце [мужчыны] знайшлі некалькі выступаў і палезлі ўверх, рызыкуючы кожны момант паляцець уніз і разбіцца насмерць.Маўр.// Не шкадуючы жыцця, да канца. Біцца насмерць. □ Атака ішла за атакай. Але абаронцы горада стаялі насмерць.«Звязда».
2.перан.Разм. Вельмі моцна. Перапалоханыя насмерць бандыты, страціўшы свайго атамана, пакідаліся на падлогу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́мста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.
Адплата за прычыненае зло. Ідуць, закованыя ў сталь, На нас драпежнікі і каты... Народ, на бой рашучы устань! Устань для помсты і расплаты!Крапіва.// Жаданне адпомсціць. І ў самых запаветных тайніках .. [Міхасёвай] мары гарыць яшчэ незгасальная іскра помсты самому каменданту .. за смерць бацькі.Якімовіч.
•••
Кроўная помста — помста забойствам за забойства сваяка як перажытак родавага ладу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыш, ‑а, м.
Разм.
1. Тое, што і кукіш. Заробіш чын, здабудзеш крыж, А смерць пакажа табе шыш.Колас.
2.перан. Нічога; поўная адсутнасць чаго‑н. — Бо як стануць панскую зямлю дзяліць, — кажуць яны [вяскоўцы], — дык нам шыш застанецца.Машара.
•••
Ні шыша — нічога. — То ў які бок цягнуць [антэну]? — Так бы і спытаўся адразу! А то бярэцца яшчэ, ні шыша не разумеючы!Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
stave in[ˌsteɪvˈɪn]phr. v. рабі́ць прабо́іну (у лодцы)
stave off[ˌsteɪvˈɒf]phr. v. адклада́ць, адця́гваць, адво́дзіць (пагрозу, бяду і да т.п.);
sta ve off old age адцягну́ць наступле́нне ста́расці;
stave off starvation прадухілі́ць гало́дную смерць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БАНІЁНІС, Банёніс (Banionis) Данатас Юозавіч (н. 28.4.1924, г. Каўнас), літоўскі акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Нар.арт. Літвы (1973), нар.арт.СССР (1974). Скончыў драм. студыю пры Панявежскім т-ры (1946), у якім працуе з 1940 (з 1980 гал. рэжысёр, з 1984 дырэктар і маст. кіраўнік). Драм. акцёр, стварыў па-філасофску абагульненыя, псіхалагічна дакладныя вобразы: Тэсман («Геда Габлер» Г.Ібсена), Ломен («Смерць коміваяжора» А.Мілера), Эдгар («Танец смерці» А.Стрындберга), Брукас («Піюс не быў разумны» Ю.Грушаса) і інш. Сярод пастановак: «Амадэус» П.Шэфера, «Вечар» А.Дударава. З 1959 здымаецца ў кіно: «Ніхто не хацеў паміраць» (Дзярж. прэмія СССР 1967), «Мёртвы сезон», «Гоя», «Уцёкі містэра Мак-Кінлі» (Дзярж. прэмія СССР 1977, «Салярыс» і інш. Яго творчасці прысвечаны фільмы «Я — бедны кароль» і «Майстар з маленькага горада». Дзярж. прэмія Літвы 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЙНАВІЧ ((Vojnovič) Іва) (9.10.1857, г. Дуброўнік, Харватыя — 30.8.1929),
харвацкі пісьменнік. Адзін з буйнейшых прадстаўнікоў югаславянскай драматургіі канца 19 — пач. 20 ст. Скончыў юрыд.ф-т Заграбскага ун-та (1880). У 1907—11 літ. кіраўнік Харвацкага нац.т-ра (Заграб). Друкаваўся з 1880. Аўтар зб-каў навел («Пяром і алоўкам», 1884), вершаў і эсэ («Акорды», 1917), аповесці «Ксанта» (1886). У драмах «Эквіноцый» («Калі дзень роўны ночы», 1895), «Дуброўніцкая трылогія» (1902), «Маскарад на паддашшы» (1922) адлюстраваў працэс адмірання традыцый горада-рэспублікі Дуброўнік і выраджэння арыстакратыі. Ідэі яднання сербаў, харватаў і славенцаў адбіліся ў драмах «Смерць маткі Югавічаў» (1907), «Уваскрэсенне Лазара» (1913). Разнастайная тэматыка, сінтэз рэалізму і мадэрнізму, арыгінальныя пошукі ўласцівыя п’есам «Psyche» (1889), «Пані са сланечнікам» (1912), «Imperatrix» (1919).