флі́гель-ад’юта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Афіцэр у свіце цара, імператара, які выконваў абавязкі ад’ютанта, або афіцэр для даручэнняў пры камандуючым арміяй у царскай Расіі. // Асоба ў гэтым чыне.

[Ням. Flügel-adjutant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнасо́ценец, ‑нца, м.

Гіст. Удзельнік рэакцыйна-манархісцкіх пагромных банд — чорных соцень у царскай Расіі. // Крайні, зацяты рэакцыянер. Ясна было для Андрэя, што ў карчме сядзеў самы сапраўдны чарнасоценец. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сенат (у дарэв. Расіі) 2/197; 4/76; 8/430; 9/485

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

пансіён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі і ў замежных краінах: закрытая сярэдняя навучальная ўстанова з інтэрнатам і поўным забеспячэннем вучняў.

П. шляхетных дзяўчат.

2. Тое, што і пансіянат (уст.).

3. Утрыманне на поўным забеспячэнні таго, хто жыве ў каго-н.

Пакой з пансіёнам.

Жыць на поўным пансіёне.

|| прым. пансіённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гі́льдыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. У сярэдневяковай Еўропе: аб’яднанне купцоў або рамеснікаў, якія абаранялі інтарэсы сваіх членаў.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі: адзін з разрадаў, на якія падзялялася купецтва ў залежнасці ад маёмаснага стану.

Купец другой гільдыі.

3. Увогуле саюз, аб’яднанне людзей адной ці падобных прафесій, мэт.

Г. літаратараў.

|| прым. гільдзе́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́нцлер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адна з вышэйшых урадавых пасад у некаторых краінах Заходняй Еўропы, Вялікабрытаніі і інш., а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

2. Начальнік канцылярыі вялікага князя ў Вялікім Княстве Літоўскім, хавальнік дзяржаўнай пячаткі (гіст.).

3. Вышэйшы грамадзянскі чын у Расіі да 1917 г. (гіст.).

|| прым. ка́нцлерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праві́нцыя, ‑і, ж.

1. Гіст. Заваяваная старажытнымі рымлянамі тэрыторыя.

2. Гіст. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі 18 ст. і ў некаторых краінах зараз.

3. Уст. Мясцовасць, аддаленая ад сталіцы; перыферыя.

[Лац. provincia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

богаствара́льніцтва, ‑а, н.

Рэлігійна-філасофская плынь у Расіі, якая ўзнікла сярод некаторай часткі сацыял-дэмакратычнай інтэлігенцыі ў перыяд сталыпінскай рэакцыі і ставіла сабе за мэту стварыць новую рэлігію без бога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́нна, ‑ы, ж.

Выхавальніца малых дзяцей (звычайна іншаземка) у дваранскіх і буржуазных сем’ях дарэвалюцыйнай Расіі. І вырашыла [Алаіза], хоць з голаду будзе паміраць, а ў бонны, у гувернанткі не пойдзе. Арабей.

[Ад фр. bonne — нянька.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гла́сны, ‑ага, м.

Член гарадской думы, земскага павятовага і губернскага сходу ў дарэвалюцыйнай Расіі. [Настаўнік:] Гласныя ад сялян у земстве, па сутнасці, зусім безгалосыя, там галасоў больш дваранскіх, чым сялянскіх. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)