сегета́льны

(лац. segetalis)

пасяўны;

с-ыя расліны — расліны-пустазелле, якія прыстасаваліся расці разам з культурнымі раслінамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

mtwollen

* vi хаце́ць ісці́ [е́хаць] ра́зам з кім-н.; хаце́ць удзе́льнічаць у чым-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zusmmenschreiben

* vt

1) піса́ць ра́зам [у адно́ сло́ва]

2) разм. напіса́ць глу́пства [лухту́]

3) зарабля́ць пяро́м (грошы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вазо́н

(польск. wazon < іт. vaso, ад лац. vas = пасудзіна)

1) дэкаратыўная пакаёвая расліна;

2) пасудзіна разам з дэкаратыўнай пакаёвай раслінай.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

шашлы́к

(цюрк. šišlik)

страва з кавалачкаў мяса (часцей бараніны), нанізаных на металічны стрыжань (шампур) і засмажаных разам з кольцамі цыбулі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

брытагало́вы, ‑ая, ‑ае.

З брытай галавой. Абодва заявіліся неўзабаве і, як згаварыўшыся, разам: Ляшчэня — брытагаловы, хударлявы, у сініх афіцэрскіх галіфэ.., Бабейка — у чорным напаўвайсковым гарнітуры. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесніко́ўна, ‑ы, ж.

Разм. Дачка лесніка. Як на шчасце, паявілася леснікоўна. Вясёлая, гаваркая, прынадная дзяўчына як з неба звалілася разам з бацькам сваім, новапрызначаным лесніком. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зэт, ‑а, М зэце, м.

1. Назва апошняй літары (z) лацінскага алфавіта.

2. У матэматыцы — невядомая велічыня, якая абазначаецца гэтай літарай (разам з літарамі x, y).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інгушы́, ‑оў; адз. інгуш, ‑а, м.; інгушка, ‑і, ДМ ‑шцы; мн. інгушкі, ‑шак; ж.

Народ, які разам з чэчэнцамі з’яўляецца карэнным насельніцтвам Чэчэна-Інгушскай АССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зака́шляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Пачаць кашляць. // Кашлянуць некалькі разоў запар. Праз нейкі час на веранду выйшаў Пілацееў. Сяляне закашлялі і паціху, амаль разам, прывіталіся. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)