Засн. ў 1961 у г.Бяроза Брэсцкай вобл. Мае 5 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі каля 130 м²), каля 17 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). У тэматычных залах матэрыялы пра мінулае Бярозаўшчыны, дакументы пра паўстанне 1863—64, падзеі 1-й сусв. і грамадз. войнаў, Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер, дзейнасць КПЗБ на тэр. раёна, падзеі Вял.Айч. вайны, аднаўленне і развіццё гаспадаркі раёна ў пасляваенны час і інш.; матэрыялы пра знакамітых землякоў: дзеяча рэв. руху А.А.Альшэўскага, ген.-лейт. С.І.Любарскага, гісторыкаў П.В.Горына (Каляду), В.Д.Дружчыца, паэтэсу Р.А.Баравікову і інш. Сярод экспанатаў манетны скарб 15 — пач. 17 ст., драўляная скульптура 17 ст., керамічны посуд 17—18 ст., узоры нац. адзення, калекцыя драўляных муз. інструментаў, узоры прадукцыі мясц. прадпрыемстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖЫ́НСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1985 на базе гіст. музея сярэдняй школы № 3 г. Дзяржынск, адкрыты ў 1987. Пл. экспазіцыі 400 м², 4 тыс. адзінак асн. фонду (1997). Сярод экспанатаў прылады працы эпохі неаліту, бронзавага і жал. вякоў, ляпны і ганчарны гліняны посуд, бронзавыя і жал. ўпрыгожанні з археал. помнікаў Дзяржыншчыны, манетны скарб 17 ст., абраз-складзень 19 ст., кантракт 1897 графа Г.Чапскага на перадачу зямлі ў арэнду. Экспануюцца дакументы часоў 1-й сусв. і Вял.Айч. войнаў, асабістыя рэчы і рукапісы землякоў-пісьменнікаў К.Каганца, А.Вольскага, С.Шушкевіча і інш., карціны мастакоў Дзяржыншчыны, бел.нар. адзенне і абутак, прылады працы і побыту сялян 19—20 ст., вырабы дзіцячай творчасці, прамысл. прадпрыемстваў раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАКО́МБАВАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён бронзавага веку, якія ў канцы 3—1-й пал. 2-га тыс. да н. э. жылі паміж Дняпром і Волгай, пазней — у Прыазоўі, Крыме, на Паўн. Каўказе. Вылучана В.А.Гарадцовым у пач. 20 ст. Назва ад пахавальнага абраду. нябожчыкаў хавалі ў катакомбах — падбоях, выкапаных у сценах магільных ям, скурчанымі, на баку (у пахаваннях трапляецца охра і вугаль у жароўнях і курыльніцах), побач клалі посуд, прылады працы, зброю. Пласкадонная кераміка вызначаецца разнастайнасцю форм (данецкай К.к. — кубак з канцэнтрычнымі кругамі, перадкаўказскай — рэпападобныя пасудзіны з наляпнымі валікамі), распаўсюджаны шнуравы арнамент. Вядомы каменныя і бронзавыя сякеры, нажы, упрыгожанні, каменныя булавы, крамянёвыя наканечнікі стрэл. У пахаваннях сустракаюцца драўляныя вазкі. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй, матычным земляробствам, бронзаліцейнай вытворчасцю. У плямён К.к. складваўся бацькоўскі род.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Брэ́ндзал ’ручнік з доўгімі махрамі, якім выціраюць посуд’ (Жд.), брэ́ндзлі ’ніткі і шмаццё ў падоле адзежыны’ (КЭС, лаг.), брынзялі́ ’лахманы, ніткі’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск.frędzel, frenzel і г. д. ’кайма з нітак, шнуркоў і да т. п.’ (а гэта з ням.Franse, Fransei; Варш. сл., 1, 775; некалькі іначай Брукнер, 128).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саладу́ха ’салодкая страва з густазаваранай жытняй мукі, кулага, раўгеня’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Байк. і Некр., Др.-Падб., Сцяшк. МГ, Шн. 3, Малчанава, Мат. культ., Жд. 1, Мат. Гом., Жыв. сл., Нар. сл.), ’раствор, у які апускаюць посуд пасля абпальвання’ (Жд. 1). Рус., укр.солоду́ха ’тс’. Да саладзіць (гл. салодкі) з суф. ‑уха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ме́лкі
1. (неглыбокі, плыткі) seicht, nicht tief; flach (пра посуд);
ме́лкая рака́ ein séichter Fluss;
ме́лкая тале́рка flácher Téller;
2. (невялікі) klein, Klein-;
ме́лкая жывёла Kléinvieh n -(e)s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
glass
[glæs]1.
n.
1) шкло n.
2) шкля́нка, ча́рка f.
3) лю́стра n.
4) шкляны́я рэ́чы або́по́суд
5) шы́ба, шы́біна f.
2.
v.t.
1) шкліць (во́кны); трыма́ць што пад шклом або́ ў цяплі́цы
2) адбіва́ць (як у лю́стры)
3) наво́дзіць люстра́ны гля́нец, глянцава́ць
3.
adj.
1) шкляны́(по́суд)
2) зашклёны
a glass door — зашклёныя дзьве́ры
glasses — акуля́ры pl. only.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Мы́тка1 ’анучка, якой мыюць посуд’ (чав.). Да мыць (гл.). Аб суфіксе ‑к‑a гл. Сцяцко, Афікс. наз., 47.
Мы́тка2 ’жанчына, схільная да падману’ (шкл., Мат. Маг.) прымыкае да рускамоўнага арэалу, дзе вяц.мытирка ’ілжывая, пранырлівая жанчына’, варон.мытоврить ’хлусіць’, ’мучыць’, вяц., уладз., пск.мытарный, мытирный ’ілжывы, каварны’, ’здабыты няпраўдай’. Да ліыгі, мыта (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рато́рда ’спецыяльная печ на смалакурным заводзе’ (Скарбы). Параўн. рэто́рта ’хімічны посуд з выгнутым горлам’ (ТСБМ), што, відаць, запазычана з рус.рето́рта ’тс’. Тэхнічны тэрмін запазычаны, хутчэй за ўсё, вусным шляхам (азванчэнне т у інтэрвакальным становішчы) з ням.Retorte ’тс’, што з франц.retorte з лац.retortus ’загнуты назад, выгнуты’ (< retorqueō, ‑ēre), гл. Фасмер, 3, 475.