Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
лу́жына, ‑ы, ж.
1. Паглыбленне на паверхні глебы, запоўненае вадой. Імжыў дождж. Там-сям стаялі лужыны.Жычка.У адным месцы Галя паслізнулася, і левая нага яе трапіла ў глыбокую лужыну.Арабей.
2. Вадкасць, разлітая на паверхні чаго‑н. З адзення [трактарыстаў] ля дзвярэй адразу пацякла здаравенная лужына.Даніленка.
•••
Пасадзіць у лужынугл. пасадзіць.
Сесці ў лужынугл. сесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́нускам ’як папала’ (карэліц., Шатал.) у вырабе: пускай у яго попускам палкаю. Відаць, памылковы запіс, гл. попускам. параўн. рус.подпуск, подпускам ’від кідка, калі прадмет’ляціць блізка да паверхні, нібы падскокваючы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абта́ць, ‑тану, ‑танеш, ‑тане; зак.
Вызваліцца (зверху па паверхні) ад снегу, лёду пры яго раставанні. Акно абтала.// Зменшыцца ў выніку раставання. Ільдзіна абтала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑раніць; незак., што.
Утвараць на паверхні металічных прадметаў (сталі, чыгуну) тонкі слой вокіслу чорнага, цёмна-сіняга або карычневага колеру; чарніць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Чэрпаючы, зняць што‑н. з паверхні вадкасці або адбавіць вадкасці ў чым‑н. Счэрпаць тлушч з супу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДРЫЎНО́Е ЦЯЧЭ́ННЕ,
цячэнне, пры якім паток вадкасці (газу), што абцякае цела, адрываецца ад яго паверхні з утварэннем віхравой зоны. Узнікае каля паверхні цела з крывалінейнымі ўтваральнымі (напр., сферы, крыла самалёта), пры наяўнасці вязкага пагранічнага слоя і павышэння ціску ў напрамку цячэння. Уплывае на гідрадынамічныя (аэрадынамічныя) характарыстыкі целаў, а пры звышгукавых скарасцях цячэння і на цеплавы рэжым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НЕЙ,
тонкі слой ледзяных крышталёў, якія ўтвараюцца на глебе, траве і наземных прадметах у халодныя, ясныя і ціхія ночы. Узнікае пры ахаладжэнні зямной паверхні ў выніку цеплавога выпрамянення ніжэй за 0 °C і сублімацыі вадзяной пары на паверхні прадметаў. І. адрозніваюць ад шэрані, якая ўтвараецца пры тумане, у мароз. На тэр. Беларусі І. назіраецца з вер. да мая, ад 50 да 80 сутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСАЛЯ́ЦЫЯ (лац. insolatio ад insolo выстаўляю на сонца),
апрамяненне зямной паверхні сонечнай радыяцыяй (прамой ці сумарнай). Выражаецца ў калорыях на адзінку плошчы за адзінку часу. Вызначае цеплавы стан на зямной паверхні, атмасферы і натуральную асветленасць Зямлі. Залежыць ад геагр. шыраты, вышыні Сонца над гарызонтам, вышыні месца над узроўнем мора і інш. Ад І. залежыць агульная цыркуляцыя атмасферы і кругаварот вады на Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́НА ФО́РМУЛЫ,
формулы інтэгральнага злічэння, якія звязваюць паміж сабой інтэгралы розных тыпаў. Самая простая з іх, вядомая яшчэ Л.Эйлеру (1771), звязвае падвойны інтэграл па плоскай паверхні S з крывалінейным інтэгралам па яе мяжы L:
; яе фіз. сэнс: паток вадкасці, якая цячэ па плоскасці са скорасцю V(Q, -P) праз мяжу L, роўны інтэгралу ад інтэнсіўнасці (дывергенцыі) крыніц і сцёкаў, размеркаваных па паверхні S. Дзве інш. формулы, што звязваюць інтэгралы па аб’ёме і па паверхні, якая яго абмяжоўвае, апублікаваны Дж.Грынам у 1828 у сувязі з даследаваннямі па тэорыі патэнцыялу. Гл. таксама Астраградскага формула, Стокса формула.