атрыманне канструкцыйных металічных матэрыялаў ізастатычным прасаваннем пры высокіх цісках (кампактаваннем) найдрабнейшых часціц сплаваў пэўнага хім. саставу (гранул), якія закрышталізаваліся з высокай скорасцю; адзін з перспектыўных кірункаў парашковай металургіі.
Гранулы металаў атрымліваюць метадамі цэнтрабежнага распылення вадкага металу і распылення расплаву струменем нейтральнага газу ў спец. устаноўках. Атрыманне вырабаў з гранул уключае: магнітную сепарацыю і актывацыю гранул, раздзяленне на фракцыі, дэгазацыю і заварку капсул, прасаванне пры высокай т-ры ў газастаце (высокім ціскам аргону ці інш. газу), тэрма- і мех. апрацоўку вырабаў.
3.разм. (дзеянне) Versúch m -(e)s, -e, Próbe f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Кава́ль ’рабочы, майстар, які займаецца коўкай металу’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Жыв. сл., Касп., КТС, Мал., Нар. сл., Сержп., Сержп. Грам., Сцяц., Сцяц. БНС, Сцяшк., Шат., Яруш.). Укр.коваль, рус.дыял.коваль, польск.kowal, н.-луж.kowal, чэш.дыял.koval, славац.дыял.koval. Паўн.-слав.kovalь, nomen agentis да kovati, гл. Слаўскі, 3, 21. Адносна словаўтварэння гл. спец. аб паўн.-слав. суф. ‑ljьСлаўскі, ZPSS, 11, 1963, 87. Трубачоў (Ремесл. терм., 334–335) звяртае ўвагу на параўнальна новы з пункту погляду словаўтварэння характар назваў каваля ў славянскіх мовах (kovalь, kovarь, kovačь, kuznьcь, kuznikъ), аднак адзначае, што істотных аргументаў супраць таго, што гэтыя словы існавалі ў праславянскай мове, хоць і позняга часу, няма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паласа́ ’тонкі, доўгі кавалак якога-н. матэрыялу (металу, тканіны, паперы і пад.); доўгая, параўнальна вузкая частка якой-н. прасторы, паверхні, якая вылучаецца чым-н.’ (ТСБМ, Нас.), полоса́ ’тс’ (ТС), пало́ска ’шнур зямлі’, пало́сна ’палосамі’ (Бяльк.), палаза́ ’паласа’ (Сл. ПЗБ), полоса ’назва меры мяса, сала’ (КЭС, слуц.). Агульнаслав. (рус., укр.полоса ’паласа’, польск.plosa ’палоска зямлі, поле’, серб.-харв.пла̏са ’кавалак лёду, пляма’ і г. д. Прасл.polsa. Роднасныя с.-н.-ням.falge, ’поле пад парам’, бав.falg, англ.-сакс.fealg, англ.fallow, с.-в.-ням.valgen ’пераворваць’, гальск.-лац.olca ’зямля, прыгодная пад раллю’ (гл. Фасмер, 3, 315). Іншыя версіі лічацца менш верагоднымі: роднасць з літ.pàlšas ’бляклы’ (Міклашыч, 256), або з полаз, паўзці (Праабражэнскі, 2, 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
металу́ргія
(ням. Metallurgie < с.-лац. metallurgia, ад гр. metallurgeion = месца апрацоўкі металу)
1) галіна цяжкай прамысловасці, якая займаецца выплаўкай металаў з руд і іншых матэрыялаў, іх першаснай апрацоўкай;
2) навука аб спосабах прамысловай выплаўкі і апрацоўкі металаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
про́ба
(ням. Probe)
1) праверка, выпрабаванне (напр. п. сіл);
2) невялікая частка чаго-н., узятая для вызначэння якасці, саставу (напр. узяць пробу);
3) колькасць вагавых частак высакароднага металу (золата, серабра і г. д.), якая змяшчаецца ў пэўнай колькасці вагавых долей сплаву, а таксама кляймо з абазначэннем гэтай колькасці (напр. золата нізкай пробы).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АЎТАЭЛЕКТРО́ННАЯ ЭМІ́СІЯ,
выхад электронаў з металу (або паўправадніка) пад уздзеяннем моцнага эл. поля. Адбываецца з паверхні цела, якая адыгрывае ролю катода. Тлумачыцца на аснове тунэльнага эфекту і зоннай тэорыі цвёрдага цела. Пры павелічэнні вонкавага эл. поля змяншаецца патэнцыяльны бар’ер, большае імавернасць тунэльнага выхаду электронаў з цела, г. зн. павялічваецца колькасць выпрамененых электронаў. Шчыльнасць току аўтаэлектроннай эмісіі j=с1E2exp(-c2/E), дзе E — напружанасць эл. поля, c1 і c2 — канстанты,якія залежаць ад матэрыялу катода. На аўтаэлектроннай эмісіі заснавана дзеянне розных прылад і прыстасаванняў (халодных катодаў, тунэльных дыёдаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДПА́Л,
1) тэрмічная апрацоўка металаў і сплаваў, якая ўключае награванне металаў ці сплаваў да пэўнай т-ры, вытрымку, павольнае (бесперапыннае ці ступеньчатае) ахаладжэнне і паляпшае іх якасць пры далейшай апрацоўцы і эксплуатацыі. Пры абпале адбываюцца працэсы адпачыну металу, гомагенізацыі, рэкрышталізацыі, рэлаксацыі, перыкрышталізацыі, графітызацыі, сфераідызацыі, якія прыводзяць да паляпшэння структуры, аднароднасці, фіз.-мех. і эл.-магн. уласцівасцяў, зняцця ўнутраных напружанняў, прыдання надання мяккасці і пластычнасці металам і сплавам. Адпал павялічвае вязкасць матэрыялаў.
2) Тэрмічная апрацоўка шкла пры t 400—600 °C у спец. печах для зняцця ўнутраных напружанняў (гл. ў арт.Шкло).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАВЯ́НЫЯ РУДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні, якія маюць волава ў злучэннях і канцэнтрацыях, дастатковых для прамысл. здабычы. Прамысл. мінералы касітэрыт (каля 78% Sn) і станін (22—28% Sn). Падзяляюць на эндагенныя (карэнныя) і экзагенныя (россыпныя). Карэнныя радовішчы сфарміраваліся ў пародах алюмасілікатнага саставу і прадстаўлены касітэрыт-кварцавымі і касітэрыт-сульфіднымі рудамі (прамысл. колькасць Sn 0,1—0,2%). Важнае прамысл. значэнне маюць россыпы (сярэдняя колькасць каля 300—500 мг/м³, у іх каля 70% сусв. запасаў волава, даюць да 75% усёй здабычы металу). Асн. рэсурсы — у Інданезіі, Малайзіі, Тайландзе, Балівіі, Бразіліі, Нігерыі, Аўстраліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБ’ЁМНАЯ ШТАМПО́ЎКА,
від штампоўкі, пры якой загатоўка прымае аб’ёмную форму рабочай поласці штампа. Пры гарачай аб’ёмнай штампоўцы матэрыял награваюць да 200—1300 °C у полымных печах, індукцыйных або інш. тыпу ўстаноўках, затым апрацоўваюць на штамповачных молатах і прэсах (пры вырабе, напр., зубчастых колаў, каленчатых валоў). Пры халоднай аб’ёмнай штампоўцы атрымліваюць вырабы з гладкай паверхняй (заклёпкі, цвікі, загатоўкі балтоў і інш.) пераважна на прэсавых аўтаматах.
Аб’ёмная штампоўка: 1 — верхняя частка штампа; 2 — выраб ва ўнутранай частцы штампа; 3 — завусенец (лішак металу); 4 — ніжняя частка штампа.