1. Жанчына, якая належыць да багатага ці інтэлігентнага асяроддзя (уст.). Прыдворная дама. □ На беразе ракі індыйскай Джамны жылі даўней прыгожыя тры дамы.Дубоўка.// Замужняя жанчына ў адрозненне ад дзяўчыны. Паненкі і маладыя дамы гарнуліся да вайсковых.Колас.
2. Жанчына або дзяўчына, якая танцуе ў пары з кавалерам ці ўдзельнічае ў якой‑н. гульні. Найдус галантна падводзіў сваю даму да кожнага госця, з якім і віталася яна ўсё з той жа чараўнічаю ўсмешкай.Колас.
3. Трэцяя па старшынству ігральная карта з малюнкам жанчыны. Званковая дама.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ведаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і здадан.сказам.
1. Выпытаць, вызнаць што‑н. такое, што трымаецца ў тайне. Выведаць тайну. Выведаць намеры. □ Войту трэба прасачыць і выведаць, куды прапаў дзед Талаш.Колас.//Разм. Разведаць, высачыць. Неабходна было выведаць, дзе стаяць немцы і дзе іх няма, якімі дарожкамі і якімі сцежкамі трэба прабірацца, каб не наткнуцца на ворага.Кулакоўскі.
2.Разм. Спазнаць што‑н. асабіста, на ўласным вопыце; зазнаць, зведаць. У плач кінулася Насця. У слёзы гаспадыні, што выведала ўжо ў маладыя гады хатнюю таўкатню.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарасці́, ‑расце; пр. нарос, ‑расла, ‑расло; зак.
1. Вырасці ў нейкай колькасці. [Аляксей Цімафеевіч:] — Шмат будзе снегу — шмат улетку нарасце збожжа і фруктаў.Паслядовіч.У апошнюю вайну не толькі лес, але і хмызняк загінуў. І зноў нарос — маладыя хвойкі, бярозкі, на палянах куп’ё зацвіло чаборам, суніцы, грыбы з’явіліся.Лупсякоў.
2. Вырасці на паверхні чаго‑н. Нарасло сала.// Паступова прыстаючы, прымярзаючы да чаго‑н., утварыць нараст. За прымаразкі на размоклых дарогах нарасла тоўстая кара голага лёду.Навуменка.
3. Сабрацца, павялічыцца (аб працэнтах, грошах і пад.). Нараслі працэнты за год.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАЗАЛЕ́ЎСКАЯ (Любоў Іванаўна) (25.1. 1903, в. Каўшова Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 18.7.1964),
бел. рэжысёр, актрыса. Засл. дз. маст. Беларусі (1957). Скончыла Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). У 1926—30 і 1936—51 актрыса і рэжысёр Бел.т-ра імя Я.Коласа, у 1952—55 рэжысёр-пастаноўшчык Бел.т-ра імя Я.Купалы. У 1930—36 на кінастудыі «Савецкая Беларусь», у 1953—59 выкладала ў Бел.тэатр.-маст. ін-це. Арганізатар і ў 1955—61 і 1963—64 гал. рэжысёр Бел.т-ра юнага гледача. Характарная актрыса, стварыла каларытныя псіхал. адметныя сцэн. партрэты: Караліна («Вайна вайне» Я.Коласа), Агата («Паўлінка» Я.Купалы), Сцепаніда («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Любоў Яравая («Любоў Яравая» К.Транёва), фру Алвінг («Здані» Г.Ібсена). Як рэжысёр дамагалася гарманічнага суладдзя аўтарскай задумы і яе сцэнічнага ўвасаблення. Паставіла: у т-ры імя Я.Коласа «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1946, з Самбуравым), «Аксамітны сезон» М.Пагодзіна (1948), «Напярэдадні» паводле І.Тургенева (1950); у т-ры імя Я.Купалы «Макар Дубрава» А.Карнейчука (1952), «Даходнае месца» А.Астроўскага (1953), «Чайка» А.Чэхава (1954), «Пакуль вы маладыя» І.Мележа (1957); у т-ры юнага гледача «Мінулася кату масленіца» (1956) і «Свае людзі — паладзім» (1964) Астроўскага, «Папараць-кветка» (1957) і «Над хвалямі Серабранкі» (1961) І.Козела, «За лясамі дрымучымі» А.Вольскага і П.Макаля, «Не верце цішыні» І.Шамякіна (абедзве 1958), «Рэвізор» М.Гогаля (1960, з Л.Біруковай). Здымалася ў кіно.
1. Юнацкі ўзрост, маладыя гады жыцця. Дзяцінства .. [Строніна] і першая маладосць прайшлі бесклапотна.Чорны.Маладосць, як бы яна ні была пражыта, ніколі не пакідае нас.Скрыган.// Якасць і ўласцівасць маладога (у 1 знач.), малады выгляд. На некаторы час у пані Ганны прапала зайздрасць да маладосці і прыгажосці Стэфкі.Бядуля.
2. Нядаўняе, непрацяглае існаванне чаго‑н. Маладосць дзяржавы.
•••
Другая маладосць — аб прыліве новых сіл, творчай энергіі, узнікненні пачуцця кахання ў пажылыя гады.
Не першай маладосці — не маладых гадоў, сталага ўзросту; сярэдніх год.
Па маладосці гадоў — з-за недастатковай сталасці, па нявопытнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палі́тра, ‑ы, ж.
1. Дошчачка, пласцінка з выразам для вялікага пальца, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы. Маладыя хлопцы з палітрамі і пэндзлямі ў руках працавалі за мальбертамі.Машара.Самога дырэктара студэнты засталі перад расцягнутым на падромніку палатном, з палітрай у руках.Карпюк.
2.перан. Падбор фарбаў у асобнай карціне, у творчасці мастака. Палітра Тыцыяна.//перан. Сукупнасць вобразна-выяўленчых сродкаў у творчасці пісьменніка, акцёра, кампазітара і інш. У вобразнай палітры Максіма Танка пачалі поўнасцю гаспадарыць фарбы светлыя, святочныя.Рагойша.Іграючы адмоўныя ролі, я імкнуўся ў іх выкарыстоўваць усю шматкаляровую палітру фарбаў жыцця.Сяргейчык.
[Ад фр. palette, ад іт. paletta — лапатка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пало́н, ‑у, м.
1. Няволя, у якую трапляе чалавек, захоплены ворагам у час вайны. — Мы акружэнне прабавалі двойчы, Пасля, кантужаны, я трапіў у палон.Смагаровіч.Быў сакавік сорак першага года. Для нас, жаўнераў польскай арміі, поўз другі год палону. Маладыя — нічога, трымаліся. А са старых — сямейных мужчын, .. двое ўжо звар’яцелі.Брыль.
2.перан. Стан залежнасці, падпарадкаванасці каму‑, чаму‑н.; знаходжанне ў гэтым стане. Дзе ты, шчасце, дзе прапала? Дзе твой радасны палон?Колас.Самае страшнае, калі чалавек, асвоіўшы гатовыя формы работы, знаходзіцца ў палоне іх і баіцца шукаць новага.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Знасіцца, выцерціся ў выніку доўгага ўжывання. [Макс] патрусіў калашыной сваіх старэнькіх штаноў, якія так пацерліся і знасіліся, што амаль прасвечваліся.Шамякін.
3.Разм. Пажыць, пабыць некаторы час дзе‑н., сярод каго‑н. Нягледзячы на свае маладыя гады, хлапец пацёрся ўжо каля людзей, шмат бачыў і добрага і благога.Гурскі.Гадоў пяць назад, дэмабілізаваўшыся з арміі, .. [Пётр] тыдняў з тры пацёрся ў вёсцы і раптам знік.Караткевіч.
4. Церціся некаторы час. Коні пацерліся пысамі аб .. [Кастусёвы] плечы.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)