Засесці, увязнуць у гразі. — На поплаве ледзь не ўгразлі, — дадаў, пасмялеўшы, Максім.Хомчанка.//перан.Разм. Трапіўшы ў якое‑н. становішча, не знайсці сіл, магчымасці выйсці з яго. Угразнуць у даўгах.
•••
Угразнуць па вушыўчым — цалкам, поўнасцю аддацца чаму‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уздыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.Аднакр.да ўздыхаць (у 1 знач.).
2. Перадыхнуць, адпачыць. [Антось:] — Знайсці то знайшоў, ды вельмі ж занятыя яны [сваякі]: і днём і ноччу на будоўлі, уздыхнуць няма калі.Кулакоўскі.
•••
Уздыхнуць свабодна (вольна); уздыхнуць на поўныя грудзі — адчуць палёгку, вызваліўшыся ад клопатаў і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і адко́паны; зак., каго-што.
1. Капаючы, адшукаць, дастаць; выкапаць.
А. клад.
2.перан.Знайсці што-н. рэдкае і пад.; адшукаць (разм.).
Дзе вы адкапалі такую кнігу?
3. Адкідаць што-н. ад (з) чаго-н.
Адкапаць снег ад ганка.
4. Выканаўшы сваю норму, кончыць капаць, капацца (разм.); зрабіцца непрыгодным для капання.
Селянін ужо адкапаў сваё (перан.).
|| незак.адко́пваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.адко́пванне, -я, н.іадко́пка, -і, ДМ -пцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Засці́гнуць ’раптоўна захапіць, застаць’. Рус.застигнуть, укр.засти́гти, засти́гну, польск.zaścignąć, чэш.zastihnouti, славац.zastihnúť ’тс’, славен.zastígniti ’дацягнуць’, балг.застѝгна ’дагнаць, застаць’. Ст.-рус.застичи, застиг‑ ’знайсці, застаць’ (XVI ст.), ст.-бел.застичи ’тс’ (Скарына). Прасл. прэфіксальны дзеяслоў. Прасл.stignǫti звязана (з чаргаваннем галоснага) з сцёжка (гл.), узыходзіць да і.-е *steigh‑ ’ісці, падымацца’, літ.staigà ’знянацку’, лат.stiga ’след’, ням.steigen ’уздымацца’ і інш. Покарны, 1, 1017–1018; Фасмер, 3, 780.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыбу́ркацца экспр. ’прыйсці’ (ТС); сюды ж, відаць, зафіксаванае там жа з блізкай семантыкай прыбу́рыцца ’знайсці прытулак’. Няясна. Магчыма, звязана з коранем бур‑, які рэалізаваны ў рус.іркуц.прибуро́вить ’прыйсці, прыехаць; прыбыць’, іркуц., свярдл.прибуро́виться ’прыйсці, прыцягнуцца, прывалачыся’ (СРНГ), параўн. і буровіць ’круціцца; несці бязглуздзіцу’ (ТС), што вельмі прыпамінае серб.бо̀равити ’жыць, пражываць’, балг.бора́вя ’рабіць нешта’, якія ўзводзяцца да *byti (гл. быць) (ЭССЯ, 2, 195–197). Параўн. і славен.priburiti ’нечакана з’явіцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыгада́ць, прыгадва́ць ’узнавіць у памяці; прыпомніць’ (ТСБМ), прыгадава́ць ’гаварыць, лічыць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Сюды ж з далейшым развіццём семантыкі — ’прыдумаць; задумка’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Растарг.), ’адшукаць; знайсці’: пригадай скорей верёвку, штоб взлезци (Нас.), таксама прыга́длівы ’знаходлівы’ (Нас.) і прыгада́ць ’дапамагчы; паспачуваць’: не плачь — мы твоей беде пригадаем (Дабрав., Кросны). Да гада́ць у значэнні (згодна з ТСБМ — размоўным) ’меркаваць’ (гл.), укр.пригада́ти ’ўзгадаць’, пригада́ти ’прыдумаць’. Спецыяльна гл. Булахаў, Развіццё, 43.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
minąć się
зак. размінуцца;
minąć się w drodze — размінуцца па дарозе;
minąć się z powołaniem — не знайсці свайго прызвання
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zrozumienie
zrozumieni|e
н.
1. разуменне;
dać do ~a — даць зразумець;
2. разуменне; спачуванне;
znaleźć ~e — знайсці разуменне (спачуванне)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
французскі жывапісец, графік, скульптар. У юнацтве служыў мараком, у 1871—83 — біржавым клеркам у Парыжы. З 1870-х г. пачаў самаст. займацца жывапісам, карыстаўся парадамі К.Пісаро. Працаваў у Понт-Авене (Брэтань), Арлі (разам з В. ван Гогам): «Ave Maria» (1887), «Прывід пасля пропаведзі», «Старыя дзеўкі» (абедзве 1888), «Брэтонскія могілкі» (1889). Пошукі сродкаў на існаванне і месца ў жыцці нарадзілі мару аб трапіканскай ідыліі — «майстэрні тропікаў», у 1891—94 Гаген з’ехаў на в-аў Таіці, дзе імкнуўся знайсці культурную глебу, стварыць выяўл. міфалогію астравіцян («А, ты раўнуеш?», 1892; «Таіцянскія пастаралі», 1893; «Цудоўная крыніца», 1894). Творы таго перыяду вылучаюцца непасрэднасцю, узаемапранікненнем старажытнасці і сучаснасці, рэліг. традыцый Захаду і Усходу, павышанай дэкаратыўнасцю. Пасля кароткачасовага вяртання ў Францыю (1893—95) Гаген назаўсёды пасяліўся на а-вах Акіяніі. Творчасць 2-га таіцянскага перыяду (1895—1903) набліжаецца да сімвалізму і прыводзіць Гагена і групу мастакоў, якія працавалі пад яго ўплывам (т.зв. понт-авенская школа), да ўзнікнення адмысловай жывапіснай сістэмы — т.зв. «сінтэтызму» (спрашчэнне і абагульненне формаў і ліній і г.д.). Гаген імкнуўся ўвасобіць сваю утапічную мару аб жыцці чалавека ў гармоніі з прыродай, удалечыні ад цывілізаванага грамадства («Жонка караля», 1896; «Збор пладоў», 1899). Карціны Гагена падобныя на пано па плоскаснасці, дэкаратыўнасці колеру, манументальнасці кампазіцыі, абагульненасці стылізаванага малюнка, мелі рысы стылю мадэрн. Яго творчасць істотна паўплывала на майстроў групы «Набі» і жывапісцаў пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
напыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Распытваючы, знайсці патрэбную рэч, патрэбнага чалавека. Напытаць работу. □ Купіла хату.. [Годля] гады праз два пасля вайны, сама, казалі, напытала, сама старгавалася.Мележ.Па нядзелях.. [Раечка] хадзіла на Траецкі базар, мяняла свае залатыя кольцы ды браслеткі на муку і масла. Там яна напытала і акушэрку.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)