ДЫЯБЕ́Т ЦУКРО́ВЫ, цукровая хвароба,

эндакрыннае захворванне, абумоўленае поўным (інсулінзалежны Д.ц.) або адносным (інсуліннезалежны Д.ц.) недахопам у арганізме гармону інсуліну або яго нізкай біял. актыўнасцю. Характарызуецца парушэннем усіх відаў абмену рэчываў і пашкоджаннем буйных і дробных крывяносных сасудаў. Д.ц. — вынік недастатковага ўтварэння ў падстраўнікавай залозе інсуліну з прычыны функцыян. прыгнечанасці або арган. пашкоджання β-клетак астраўкоў Лангерганса ў выніку парушэння абмену рэчываў, інфекц. хвароб, выдзялення вял. колькасці гармонаў антаганістаў інсуліну, атрафіі і перараджэння парэнхімы падстраўнікавай залозы, хранічнага пераядання і інш. Пры недахопе інсуліну памяншаецца ўтварэнне глікагену з глюкозы, таму тканкі не засвойваюць цукар і не могуць выкарыстоўваць яго як крыніцу энергіі, што вядзе да павышэння ўзроўню цукру ў крыві (гіперглікемія) і выдзяленню яго з мачой (гліказурыя). У больш цяжкіх выпадках парушаецца функцыя печані: у ёй не сінтэзуецца і не назапашваецца глікаген, не абясшкоджваюцца прадукты распаду бялкоў і тлушчаў, што прыводзіць да ацыдозу, які можа выклікаць дыябетычную кетаацыдатычную кому. У хворых на Д.ц. адзначаюцца празмерны апетыт і смага, выдзяленне вял. колькасці мачы (да 8 л за суткі) з высокай удз. в., скурны сверб, запаленне слізістых абалонак поласці рота і інш. Лячэнне — дыета, інсулін і таблеткі, якія зніжаюць цукар.

Літ.:

Балаболкин М.И. Сахарный диабет. М., 1994;

Справочник по клинической эндокринологии. Мн., 1996.

Т.​В.​Мохарт.

т. 6, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апістархо́з

(ад гр. opisthe = ззаду + orchos = шпалера)

глістовае захворванне жывёл і чалавека, якое выклікаецца паразітаваннем у печані, жоўцевым пузыры і падстраўнікавай залозе плоскіх чарвей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

неўро́з

(н.-лац. neurosis, ад гр. neuron = жыла, нерв)

функцыянальнае нервова-псіхічнае захворванне, якое развіваецца пад уплывам цяжкіх перажыванняў, стрэсаў, псіхічнага перанапружання і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эклампсі́я

(гр. eklampsis = успышка)

1) захворванне, якое ўскладняе працяканне цяжарнасці, роды і суправаджаецца сутаргавымі прыступамі, непрытомнасцю і інш.;

2) уст. тое, што і спазмафілія.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псіхо́з

(фр. psychose, ад гр. psyche = душа)

1) псіхічнае захворванне, а таксама наогул ненармальнасць, дзівацтва ў псіхіцы чалавека;

2) перан. моцнае псіхічнае ўздзеянне якіх-н. з’яў, падзей, што нервуюць, выклікаюць страх (напр. ваенны п.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

істэ́рыя істэры́я

(гр. hystera)

1) нервовае захворванне, якое праяўляецца ў прыпадках, павышанай зласлівасці, сутаргавым смеху са слязамі;

2) перан. нервозная ліхаманкавая дзейнасць (напр. ваенная і.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

атэрасклеро́з

(ад гр. athere = кашка + склероз)

захворванне сардэчна-сасудзістай сістэмы, пры якім у артэрыях адкладваецца халестэрын і разрастаецца злучальная тканка, што пагаршае забеспячэнне крывёй органаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цыклафрэні́я

(ад цыкла- + гр. phren = розум)

псіхічнае захворванне (псіхоз), якое характарызуецца перыядычным разладжаннем настрою — прыступамі ўзбуджэння і дэпрэсіі, што змяняюць адно аднаго; маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ска́за ‘скажэнне, вада, загана’ (Нас., Гарэц., Ласт., Др.-Падб., Сержп., Байк. і Некр.), сказ ‘скажэнне’ (Байк. і Некр.), ‘пашкоджанае месца’ (Варл.), сказэ́ ‘пашкоджанне клубняў бульбы’: сказэ́ праз усю картофлю, сказава́ты ‘пашкоджаны’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Аддзеяслоўныя з нулявым суф. і суф. ‑а дэрываты ад сказіць < казіць (гл.), параўн. сказі́ць ‘скалечыць, знявечыць’ (Нас., Стан., Пятк. 2), сказі́цца ‘скрывіцца’ (Касп., Растарг.), сказні́ць ‘знявечыць’ (ТС), ст.-бел. сказити ‘знішчыць, разбурыць’ (Ст.-бел. лексікон, Альтбаўэр) і сказнь, сказ ‘вызначэнне, суд, прыгавор’ (Ст.-бел. лексікон). У казёлзахворванне бульбы’ (Юрч.), казлы́ ‘пашкоджаныя вочкі бульбы’ (шчуч., Сл. ПЗБ) назіраецца кантамінацыя сказіць і казёл (гл.). Параўн. яшчэ ўкр. сказ ‘агрэх’, ‘дэфект у палатне пры тканні’, польск. skaza ‘рыса; шчыліна; рана; блізна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сіліко́з

(ад лац. silex, -icis = крэмень)

прафесійнае захворванне лёгкіх (гл. пнеўмаканіёзы), якое развіваецца ў выніку працяглага ўдыхання пылу кварцу, граніту, пясчаніку, што ўтрымліваюць свабодны двухвокіс крэмнію.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)