Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
храма́ты
(ад гр. chroma, -atos = колер, фарба)
солі хромавай кіслаты, афарбаваныя ў жоўты колер; выкарыстоўваюцца пераважна ў тэкстыльнай і скураной прамысловасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абле́глы, ‑ая, ‑ае.
1. Які аблёг, ушчыльніўся, набыў трывалую паверхню. [Магіла] была агароджана, і.. [Завішнюк], абапёршыся на агароджу, доўга глядзеў на аблеглы жоўты пясок, які ўжо зарос травой-сіўцом і верасам.Пташнікаў.
2. Які перастаў трывожыць, рупіць; супакоены, аціхлы. [Турка] поўнілі перажытыя і яшчэ не аблеглыя пачуцці.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святая́ннік, ‑у, м.
Травяністая расліна сямейства святаяннікавых з жоўтымі кветкамі; зверабой 2 (у 1 знач.). На высушаных сонцам лясных палянах ужо.. цвіў жоўты святаяннік, а на папарах, што былі на ўзлесках, адразу за межавымі канавамі, калыхаліся мяккія мяцёлкі палявога хвашчу, падобныя на маладыя лістоўніцы.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хутара́нін, ‑а; мн. хутаране, ‑ан; м.
Уладальнік хутара. І зямля была не роўная: жоўты пясок, камяністыя ўзгоркі, .. і толькі месцамі трапляліся кавалкі добрай зямлі. Лепшыя землі захапілі пасялкоўцы і хутаране, а яшчэ лепшая зямля была пад панскім маёнткам, дзе заснаваўся цяпер саўгас «Чырвоны шлях».Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мачоўнік ’касач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (стол., Бейл.; ТС). З мячэ́ўнік (гл.) пад уплывам вядомага на Палессі мач ’драўляныя вілы’. Такое найменне касача перайшло з роду гладыёлусаў (Gladiolus) у выніку блытаніны (з-за падабенства).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
брыталі́т
(ад гр. brithys = цяжкі + -літ)
мінерал класа сілікатаў, афарбаваны нераўнамерна, часта занальна, ад блакітна-шэрага да чырвона-бурага колеру, бывае жоўты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
палавы́1, ‑а́я, ‑о́е.
Які мае адносіны да полу 1. Палавыя клеткі. Палавое размнажэнне.// Звязаны з адносінамі полаў.
палавы́2, ‑а́я, ‑о́е.
Які мае бледна-жоўты колер. Нельга было нічога ўбачыць, апрача палавога жытняга мора.Крапіва.Лучына гарыць [нявесела], як заўсёды. Угары ідзе ад яе палавы дым.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пуце́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да чыгуначных пуцей зносін. Інжынер пуцейскай службы. □ Станцыі ў Махаўцы Ёсць пуцейская казарма, пафарбаваная ў жоўты колер — у ёй жывуць пуцявыя абходчыкі.Навуменка.Наколькі я разумею і разбіраюся ў пуцейскіх справах, дык мы доўга стаяць тут не будзем.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смуро́дны, ‑ая, ‑ае.
Які дрэнна пахне, смярдзіць. Нерухома вісела густое, душнае і смуроднае ад балотных выпарэнняў паветра.Шамякін.Смуродны дым пайшоў па вуліцы, людзі затыкалі насы і адплёўваліся.Самуйлёнак.// Напоўнены смуродам, поўны смуроду. Праз жалезныя краты лез у цемру смуроднага пакоя ціхі бледна-жоўты месяц.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)