ЛЕВАШО́Ў Валянцін Сяргеевіч (6.8. 1915, Масква — 29.8.1994),
расійскі кампазітар, харавы дырыжор. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Новасібірскае муз. вучылішча (1939), вучыўся ў Ленінградскай кансерваторыі. У 1946—62 маст. кіраўнік Ансамбля песні і танца Амурскай флатыліі, Сібірскага нар. хору, з 1962 — Рускага народнага хору імя М.Пятніцкага. Аўтар запісаў і апрацовак сібірскіх нар. песень. Сярод твораў: аперэта «Вятры вясновыя» (1964); паэма-кантата «Мая Сібір» (1950), «Паэма аб Амуры» (1949); аркестрава-хар. і вак.-харэаграфічныя сюіты; творы для аркестра нар. інструментаў, для голасу і фп.; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія Расіі 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЛАЎ Мікалай Фёдаравіч (12.12. 1912, с. Малая Валчанка Круціхінскага р-на Алтайскага краю, Расія — 5.2.1992),
бел. харавы дырыжор, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1939, клас П.Часнакова). У 1940—41 працаваў з хорам Бел. радыёкамітэта, з 1944 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі, у 1947—67 кіраваў дзіцячым хорам Сярэдняй спец.муз. школы пры Бел. кансерваторыі. Адначасова выкладаў у Бел. кансерваторыі (1940—76, з 1963 дацэнт), Мінскім муз. вучылішчы (1945—49), Мінскім ін-це культуры (1977—87). Сярод яго вучняў В.Варатнікоў, К.Паплаўскі, А.Чопчыц, Я.Яравой і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РЫН Аляксандр Рыгоравіч (3.1.19,17, С.-Пецярбург — 6.12.1992),
расійскі харавы дырыжор. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1940). З 1937 хормайстар Ленінградскага радыё, з 1940 — ансамбля песні і танца Ленінградскай ваен. акругі, з 1947 — Малога опернага т-ра. З 1952 хормайстар, у 1961—89 гал. хормайстар Ленінградскага т-ра оперы і балета імя С.М.Кірава. Кіраваў пастаноўкай хар. сцэн у многіх класічных оперных спектаклях, у т. л.: «Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, «Іван Сусанін» М.Глінкі, «Царская нявеста», «Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава, «Мазепа» П.Чайкоўскага і інш.Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1974. Дзярж. прэмія СССР 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЙСТРАХ Ігар Давыдавіч (н. 27.4.1931, г. Адэса, Украіна),
расійскі скрыпач. Засл. арт. Расіі (1968). Нар.арт. Расіі (1978). Нар.арг.СССР (1989). Сын і вучань Д.Ф.Ойстраха. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1955), у 1958—75 выкладаў у ёй. З 1957 саліст Маскоўскай філармоніі. Выступае і як ансамбліст. Першы выканаўца многіх твораў айч. і замежных сучасных кампазітараў, у т. л. прысвечаных яму. Адначасова выступае як альтыст і дырыжор. Найб. вядомы яго дырыжорскія інтэрпрэтацыі твораў Л.Бетховена. Ганаровы чл. т-ваў Бетховена ў Боне і Э.Ізаі ў Бруселі. Лаўрэат Міжнар. конкурсу скрыпачоў імя Г.Вяняўскага (Познань, Польшча, 1952).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЦІ́ЦА Клаўдзій Барысавіч (3.2.1911, г.п. Пронск Разанскай вобл., Расія — 6.1.1983),
расійскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1966). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1937), у якой у 1938—41 і з 1943 выкладаў (з 1956 праф.). З 1936 гал. хормайстар Опернай студыі Маскоўскай кансерваторыі, хормайстар Маскоўскай філармоніі, у 1943—46 — Дзярж. хору рас. песні. З 1950 маст. кіраўнік Вял.акад. хору Дзяржтэлерадыё СССР. Адначасова ў 1946—60 дэкан дырыжорска-хар. ф-та Муз.-пед. ін-та імя Гнесіных. Аўтар прац па мастацтву харавога дырыжыравання («Нарысы па тэхніцы дырыжыравання хорам», 1948; «Майстры харавога мастацтва ў Маскоўскай кансерваторыі», 1970).
літоўскі кампазітар, спявак (лірычны тэнар), дырыжор. Брат К.Пятраўскаса. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1906). З 1906 у Швейцарыі, з 1907 і ў 1922—23, 1926—28 у ЗША, дзе стварыў муз. школы, хар. калектывы. У 1920—21, 1924—25 і з 1928 у Літве. Сярод твораў: оперы «Бірутэ» (паст. 1906), «Эгле — каралева вужоў» (у сааўт., паст. 1924), каля 20 аперэт, у т. л. «Трубачыст і мельнік», «Адам і Ева» (абедзве паст. 1903); харавыя і сольныя песні на словы літ. паэтаў, дуэты, апрацоўкі нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА Валерый Майсеевіч (н. 14.11.1938, Мінск),
бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1985). Скончыў Бел. кансерваторыю (1961). З 1960 артыст, з 1965 канцэртмайстар Сімф. аркестра Бел. тэлебачання і радыё, адначасова ў 1962—63 у складзе Квартэта Саюза кампазітараў Беларусі (1-я скрыпка), з 1967 выкладчык (з 1975 таксама кіраўнік камернага аркестра) Рэсп. школы-інтэрната па музыцы і выяўл. мастацтве імя І.Ахрэмчыка. З 1991 артыст Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі, з 1999 дырыжор камернага аркестра гэтага калектыву. Як першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў садзейнічаў канцэртнай прапагандзе бел. музыкі і адраджэнню старадаўняй музыкі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́КЛЬТЭР (Zelter) Карл Фрыдрых (11.12.1758, Берлін — 15.5.1832),
нямецкі кампазітар, хормайстар, педагог, дырыжор. Ганаровы чл. Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Берліне (1806, з 1809 праф.). З 1800 кіраўнік Пеўчай акадэміі ў Берліне. Заснаваў першае ў Германіі аматарскае мужчынскае хар.т-ва (т.зв. лідэртафель, 1809), ін-ты царк. і школьнай музыкі ў Кёнігсбергу (1814), Брэславе (1815), кіраўнік Каралеўскага ін-та царк. музыкі (з 1822), заг.муз. аддзела Берлінскай каралеўскай б-кі. Аўтар больш як 200 песень, у т. л. 75 на тэксты І.В.Гётэ, хароў, кантат, тэатр. музыкі і інш. Сярод вучняў Я.Л.Ф.Мендэльсон, Дж.Меербер, К.О.Э.Нікалаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАДНІЧЭ́НКА Уладзімір Ільіч (3.10.1930, с. Архангельскае Слаўгарадскага р-на Алтайскага краю, Расія — 12.3.1994),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1958, кл. А.Багатырова). З 1959 выкладчык Мінскага муз. вучылішча імя М.Глінкі. У 1964—66 дырыжор-кансультант эстр. калектываў бел. філармоніі. Творам Ч. ўласцівы меладызм, эмацыянальная выразнасць і пранікнёнасць, дасканалая форма. Аўтар 2 сімфоній (1959, 1985); уверцюр «Веснавая» (1964) і «Святочная» (1968) для сімф.арк.; сюіты (1964) і канцэрта для баяна (1967) з арк.нар. інструментаў; кам.-інстр. музыкі, раманса для валторны і фп. (1964), хароў, музыкі да кінафільмаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПАВА́ЛАЎ Ігар Аляксеевіч (н. 3.12.1945, г. Джалал-Абад, Кыргызстан),
расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Фрунзенскае муз.-харэаграфічнае (1961) і Пермскае харэаграфічнае (1963; у 1967—85 выкладчык у ім) вучылішчы. З 1963 у Пермскім т-ры оперы і балета. З 1989 гал. балетмайстар і маст. кіраўнік «Маскоўскага балета на лёдзе». Танцоўшчык характарнага плана. Сярод роляў: Дырыжор, Чорт («Бераг надзеі», «Стварэнне свету» А.Пятрова), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Харон («Арфей і Эўрыдыка» на музыку А.Журбіна), Візір («Легенда пра каханне» А.Мелікава). Ставіў танцы ў операх, канцэртныя нумары і інш.