каро́нны
(ад карона)
1)уст. дзяржаўны, урадавы (у манархічных краінах);
2) які найлепш удаецца выканаўцу (напр. к. нумар канцэрта).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
паліты́чны
(гр. politikos)
1) звязаны з палітыкай;
2) дзяржаўны, грамадска-прававы;
п. лад — форма арганізацыі дзяржаўнай улады ў краіне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
Манаполька ’дзяржаўная крама (ў Расіі), у якой прадавалі гарэлку’ (ТСБМ, Яруш.). З рус. монополия ’дзяржаўны продаж гарэлкі’ (якое з новав.-ням. Monopolia < с.-лац. monopolium < ст.-грэч. μονοπώλιον ’індывідуальнае права на продаж’: μόνος ’адзін’ + πωλεῖν ’прадаваць’) пры дапамозе суфікса ‑к‑a, як ла́ўка. У рус., польск., чэш. мовах гэта лексема азначае ’дзяржаўная гарэлка’. Ст.-бел. монополия (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. monopolija ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзе́яч, ‑а, м.
Асоба, што вызначылася ў якой‑н. галіне грамадскай дзейнасці. Дзяржаўны дзеяч. Дзеяч навукі. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Грамадскі дзеяч. □ За гады савецкай улады многа выдатных людзей з’явілася ў беларускім Палессі. Гэта дзеячы народнай гаспадаркі, дзеячы ператварэння і ўдасканалення краю, дзеячы навукі і культуры. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарбо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Гіст. Гаспадарча-фінансавы. Скарбовая канцылярыя гетмана.
2. Уст. Які належаў казне, казённы; дзяржаўны. Хутарок быў пабудаваны .. па арандаванай скарбовай зямлі. Колас. На настаўнікі двор уз’ехала натоптаная сенам скарбовая параконка. Лобан. Ні за якія грошы не хацелі [людзі] на скарбовым полі класці сваю працу. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
механи́змI
1. механі́зм, -ма м.;
часово́й механи́зм гадзі́ннікавы механі́зм;
2. перен. механі́зм, -ма м.;
госуда́рственный механи́зм дзяржа́ўны механі́зм.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
арды́ншчына
(ад арда)
дзяржаўны падатак у Вялікім княстве Літоўскім у 15 — 16 ст., які ішоў на выплату даніны крымскаму хану.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
га́ндаль
(польск. handel, ад ням. Handel)
гаспадарчая дзейнасць па куплі і продажы тавараў (напр. дзяржаўны г., прыватны г.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
departament, ~u
м. дэпартамент;
departament stanu — дзяржаўны дэпартамент (дзярждэпартамент) у ЗША
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пракурату́ра
(польск. prokuratura, ад лац. procurare = клапаціцца, кіраваць)
дзяржаўны орган, які сочыць за выкананнем законаў і прыцягвае да адказнасці парушальнікаў іх.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)