горны масіў у Грэцыі, на Пн ад Карынфскага зал. Выш. 2457 м. Складзены з вапнякоў, вяршыня скалістая. Да выш. 1000 м укрыты міжземнаморскімі хмызнякамі і хваёвымі лясамі. Каля падножжа П. — стараж.-грэч.г. Дэльфы, археал. запаведнік, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны; рэшткі помнікаў архітэктуры 7 ст. да н.э. — 1 ст.н.э. Паводле стараж.-грэч. міфалогіі П. — месцазнаходжанне Апалона і муз; у пераносным значэнні — садружнасць паэтаў, парнаскія кветкі — вершы, парнаскія сёстры — музы. Адсюль выраз «Узысці на П.»: дасягнуць сапр. поспеху і прызнання ў л-ры і мастацтве. Арх. музей. Нац. парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́МА (Felis ęoncolor),
млекакормячае сям. кашэчых атр. драпежных. Пашырана ў Амерыцы ад Паўд. Аляскі да Магеланава праліва. Жыве пераважна ў гарах, на ўскрайках лясоў, адкрытых ландшафтах і ў джунглях. 2 падвіды (П. ўсходняя — F.c. cougar і П. фларыдская — F.c. coryi) занесены ў Чырв. кнігу МСАП. Мясц. назвы П. — горны леў, серабрысты леў, кугуар.
Даўж. цела да 197 см, хваста да 82 см, маса да 110 кг. Вушы шырокія, закругленыя. Поўсць густая, кароткая. Афарбоўка аднаколерная, жаўтавата-бурая, знізу светлая. Драпежнік. Нараджае 2—3 (зрэдку да 5) кацянят раз у 2—3 гады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЖА́НСКАЯ ПУ́ШЧА,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл. Створаны ў 1986 з мэтаю захавання прыроднага комплексу з гасп.-каштоўных, рэдкіх і знікаючых відаў раслін. Пл. 2778 га. Рэльеф хвалісты. Складаныя шыракалістыя і мяшаныя лясы: ялова-грабава-ляшчынава-чарнічныя і кіслічныя дубровы, хвойнікі, асіннікі; на ўзвышшах хвойнікі і бярэзнікі імшыстыя і верасовыя. У расл. покрыве каля 400 відаў раслін, у т. л.лек., дэкар. і гасп.-каштоўныя: ворлікі звычайныя, званочак персікалісты, гладыш шыракалісты, ландыш майскі, наперстаўка буйнакветкавая, чараўнік двухлісты, чына гладкая; жаўтазель германскі, кадзіла сармацкае, купальнік горны занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВО́Я (Savoie),
гістарычная вобласць на ПдУ Францыі, у Савойскіх Альпах. Уключае дэпартаменты Савоя і Верхняя Савоя. Пл. 10,4 тыс.км². Нас. каля 1 млн.чал. (2000). Гал. горад — Шамберы. Рэльеф горны. У гарах лясы з дубу і каштану, вышэй — хвойныя лясы і альпійскія лугі. Клімат умераны, вышэй за 2000 м — халодны. Раён развітой прам-сці (ГЭС, электрахім. і электраметалургічная, дрэваапр., папяровая, станкабуд., гарбарная) і турызму (базы зімовага спорту, курорты Шамані, Эвіян-ле-Бэн і інш.). Гадуюць буйн. раг. жывёлу і авечак. Выраб сыроў. У далінах пасевы пшаніцы, бульбы, фуражных культур, сады і вінаграднікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ФРАНСІ́СКУ (São Francisco),
рака ў Бразіліі, на Бразільскім пласкагор’і. Даўж. 2800 км, пл.бас. каля 600 тыс.км². Вытокі ў горным масіве Сера-да-Канастра, у вярхоўях мае горны характар, потым цячэ ў шырокай даліне тэктанічнага паходжання. У ніжнім цячэнні прарываецца цераз берагавы ўступ пласкагор’я да Атл.ак., утварае парогі і вадаспады Паўлу-Афонсу. Высокія ўзроўні вады ў ліст.—маі. Сярэдні расход вады ў вусці 3300 м³/с. Буйное вадасх. Трэс-Марыяс і ГЭС (у верхнім цячэнні), некалькі ГЭС на вадаспадах Паўлу-Афонсу (у ніжнім). Суднаходная ў сярэднім цячэнні і ад вадаспадаў да вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЧЫ́НСКІ Аляксандр Аляксандравіч [13.7.1874, г. Алёкмінск, Якуція (Рэспубліка Саха), Расія — 6.10.1960], расійскі вучоны ў галіне горнай справы. Акад.АНСССР (1935). Герой Сац. Працы (1954). Скончыў Пецярбургскі горныін-т (1900), дзе і працаваў. З 1930 праф. Маскоўскага горнага ін-та, з 1938 дырэктар Ін-та горнай справы АНСССР. У 1944—51 старшыня прэзідыума Зах.-Сібірскага філіяла АНСССР. Навук. працы па праблемах рудніковай аэралогіі. Стварыў тэорыю руху паветра ў горных вырабатках, тэорыю проціпылавых аэрадынамічных рэжымаў. Распрацаваў метады даследавання сітаватасці і інш. уласцівасцей вугальных радовішчаў, вызначыў метананоснасць вуглёў. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
палыха́ць, ‑ае; незак.
1. Гарэць зыркім, яркім полымем. З раніцы да вечара палыхалі горны ў кузні.Хадкевіч.Над горадам палыхалі пажары.Дудо.// Вылучаць жар, веяць гарачынёй. Гарачым цяплом палыхала ад топкі.Лынькоў.//перан. Аб моцным, бурным праяўленні чаго‑н. Над светам палыхала ўжо вялікая вайна.Навуменка.
2. Свяціцца яркім святлом. Па-ранейшаму палыхаў захад, а далёка ў вёсцы спявалі дзяўчаты і часам парыпваў гармонік.Лупсякоў.Паўнеба на захадзе палыхала вялізным зарывам.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камба́йнм.тэх. Kombine, Combine [-´baĭn] f -, -s; с.-г. Mähdrescher m -s, -;
бульбаўбо́рачны камба́йн Kartóffelkombine f;
самахо́дны камба́йн sélbstfahrender Mähdrescher;
ву́гальны камба́йн Kóhlenkombine f;
го́рны камба́йн Grúbenkombine f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
skalny
skaln|y
скальны;
odłamki ~e — скальныя асколкі;
orzeł ~y — горны арол;
olej ~y — нафта;
ogród ~y — альпінарый
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
goat[gəʊt]n.
1. казёл, каза́;
goat’s milk казі́нае малако́;
goat’s cheese казі́ны сыр
2.го́рны бара́н
3. the Goatastron. Казяро́г (сузор’е)
4. the Goatastrol. Казяро́г (знак задыяка; чалавек, які нарадзіўся пад гэтым знакам)
♦
get smb.’s goatinfml раззлава́ць каго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)