форма арганізацыі грамадскай вытв-сці, якая мае на мэце ўстанаўленне працяглых вытв. сувязей прадпрыемстваў па сумесным вырабе канчатковай прадукцыі. К.в. можа быць галіновае (паміж прадпрыемствамі адной галіны прам-сці), міжгаліновае, унутрызаводскае (паміж цэхамі прадпрыемства), унутрыраённае (паміж прадпрыемствамі аднаго эканам. раёна) і міжраённае. К.в. вынікае са спецыялізацыі вытворчасці і мае тыя ж 4 формы: прадметнае, калі заводы пастаўляюць галаўному прадпрыемству вырабы, што ідуць на камплектаванне канчатковай прадукцыі; падэталёвае, калі галаўны з-д атрымлівае ад прадпрыемстваў-сумежнікаў асобныя дэталі і вузлы для гатовай прадукцыі; тэхналагічнае, калі адзін з-д выконвае для другога асобныя тэхнал. аперацыі або пастаўляе пэўныя паўфабрыкаты; функцыянальнае, калі спецыялізаванае прадпрыемства па аказанні паслуг выконвае для інш. прадпрыемстваў функцыі па абслугоўванні вытв-сці (рамонт абсталявання і інш.). К.в. дазваляе больш поўна выкарыстоўваць усе перавагі спецыялізацыі і канцэнтрацыі і скарачаць працягласць вытв. цыкла па вырабе канчатковай прадукцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСЛІ́ННЫЯ КАРМЫ́,
прадукты расліннага паходжання, якія выкарыстоўваюць для кармлення с.-г. жывёл. Паводле паходжання і спосабу прыгатавання падзяляюцца на: зялёныя (сеяныя зялёныя культуры, кармавыя травы натуральных угоддзяў, бацвінне); зялёныя кансерваваныя (сілас, сянаж); сушаныя травяністыя (сена, сенная мука, травяныя гранулы і брыкеты); коранеклубняплоды, сакаўныя плады (бурак, бручка, морква, бульба, кавун, кабачок) і прадукты іх перапрацоўкі (жамерыны, мелес, брага, мязга); зерне (суцэльнае, драблёнае, плюшчанае) і прадукты яго перапрацоўкі (вотруб’е, піўная шраіна, шрот, макуха); адходы паляводства (салома, мякіна, стрыжні кукурузных пачаткаў, кошыкі сланечніку); драўняныя (галіны, лісце, кармавая цэлюлоза) і інш. Адрозніваюцца высокай колькасцю цукру (у цукр. бураках да 20%), крухмалу (у пладах, клубнях да 70%), цэлюлозы (у сене да 30%, саломе да 70%), пратэіну (у зернебабовых да 30%, у макусе да 40%), вітамінаў А і групы В; менш тлушчаў (у зерні да 6%, зялёнай масе да 1%, найб. у насенні алейных культур — да 40%).
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
science
[ˈsaɪəns]
n.
1) ве́да f.; наву́ка f.
2) галі́ны наву́кі
natural sciences — прыро́дазна́ўчыя наву́кі
applied sciences — прыкладны́я наву́кі
3) уме́льства n., тэ́хніка f.
A good boxer must have science as well as strength and speed — До́бры баксёр му́сіць мець тэ́хніку гэ́так жа як і сі́лу ды ху́ткасьць ру́хаў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
экано́міка
(гр. oikonomike, ад oikos = жыллё + nomos = закон)
1) сукупнасць вытворчых адносін на пэўным этапе развіцця грамадства;
2) народная гаспадарка краіны, вобласці, раёна, якой-н.галіны грамадскай дзейнасці (напр. э. Беларусі, э. гандлю);
3) навуковая дысцыпліна, якая вывучае тую ці іншую галіну гаспадаркі (напр. э. бульбаводства).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
прамысло́васць, ‑і, ж.
1. Галіна матэрыяльнай вытворчасці, якая ахоплівае здабычу, перапрацоўку прыродных рэсурсаў і прадуктаў сельскай гаспадаркі, забяспечвае ўсе галіны эканомікі сродкамі вытворчасці, пастаўляе пераважную частку прадметаў спажывання. Здабываючая прамысловасць. Апрацоўчая прамысловасць.
2.зазначэннем. Сукупнасць прадпрыемстваў якой‑н. вытворчасці. Машынабудаўнічая прамысловасць. Авіяцыйная прамысловасць. Тэкстыльная прамысловасць. Хімічная прамысловасць.
•••
Лёгкая прамысловасць — галіна грамадскай вытворчасці, якая займаецца вырабам прадметаў шырокага спажывання.
Мясцовая прамысловасць — прамысловасць, якая працуе на сыравіне і паліве дадзенай мясцовасці і задавальняе патрэбы мясцовага насельніцтва.
Цяжкая прамысловасць — галіна грамадскай вытворчасці, якая займаецца вырабам сродкаў вытворчасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Легчы, шырока раскінуўшы рукі, ногі. Ля ганка, на каменні ў нязручных позах раскінулася некалькі чалавек.Лынькоў.// Шырока, у розныя бакі працягнуць свае галіны, лісты; пышна разрасціся. Разгалістыя сосны, быццам зялёныя шатры, раскінуліся на пясчаным узгорку ўскрай лесу.Колас.
2. Размясціцца дзе‑н., заняўшы сабой вялікую прастору; далёка працягнуцца. Вунь аж да Нёмана раскінуўся бяскрайні луг.С. Александровіч.Ад вакзала да самага Амура раскінуўся вялікі новы горад.Грахоўскі.
3.Разм. Патраціцца на што‑н. Гаспадарлівы не надта раскінецца.Прымаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растапы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм.
1. Рассунуцца, расставіцца ў розныя бакі. Пальцы Міронавы растапырыліся, пусцілі Лазараву кашулю, а сам ён няўдала сагнуўся, адсунуўся і лёг на мяшок.Галавач.// Падняцца тырчма; натапырыцца. Гента на страсе растапырылася, як пер’е ў мокрай птушкі.Грамовіч.
2. Стаць або сесці, расставіўшы ногі або рукі. На памост падняўся кат, .. усе прымоўклі .. А тады моцна стаў, растапырыўшыся, бо пачалі ўзводзіць на памост Якуша.Скрыган.//перан. Распасцерціся ўшыркі, раскінуўшы вецце, галіны і пад. [Ігруша] дзіка расла, растапырыўшыся і пакрывіўшыся над шырокім жытнім полем.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спецыя́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны выключна для каго‑, чаго‑н., які мае асобае прызначэнне; асобы. Спецыяльны рэйс. Спецыяльнае заданне. □ Спецыяльнымі машынамі хмызнякі калгаснікі рэжуць.Бялевіч.Ён [Хама] сябрука свайго Кузьму ўласна сам вязе ў сталіцу, у спецыяльную бальніцу.Корбан.Спецыяльная кухарка гатавала .. [катам] ежу.Бядуля.У .. [Міхала] не было спецыяльных дзён, калі ён як дэпутат прымаў бы наведвальнікаў.Карпаў.
2. Які мае адносіны да якой‑н. галіны навукі, тэхнікі, мастацтва. Спецыяльная тэрміналогія. Спецыяльная адукацыя.// Які патрабуе прафесійных ведаў у якой‑н. галіне. Гэтае пытанне вельмі спецыяльнае.
•••
Спецыяльны карэспандэнтгл. карэспандэнт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́НГЛІЯ (England),
адміністрацыйна-палітычная частка Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўн. Ірландыі, яго гіст. ядро. Займае большую ч. в-ва Вялікабрытанія. Назва ад стараж.-герм. племені англаў. Англіяй часта называюць усё Злучанае Каралеўства (гл.Вялікабрытанія). Пл. 131 тыс.км², нас. 46,2 млн.чал. (1991; 54% усёй плошчы і 80% насельніцтва краіны). Падзяляецца на 39 графстваў, 6 метрапалітэнскіх графстваў і В. Лондан. Гал. горад — Лондан. Найбольшыя гарады і прамысл. цэнтры: Лондан, Бірмінгем, Манчэстэр, Ліверпул, Шэфілд, Лідс і інш. Англія — эканамічна найб. развіты раён Вялікабрытаніі, дзе сканцэнтравана больш за 70% гарадоў (сярод іх 6 канурбацый — прамысл. цэнтраў, ускраіны якіх зліліся). Асн.галіны прам-сці: горназдабыўная, чорная металургія, металаапрацоўка, харчовая, тэкстыльная. Развіта машынабудаўнічая (аўта-, авія-, станка- і прыладабудаванне), электра- і радыётэхнічная, атамная прам-сць. На Англію прыпадае больш за 70% пасяўной плошчы краіны, гэта асн. раён малочнай жывёлагадоўлі, агародніцтва і пладаводства. Англія мае густую трансп. сетку, праз яе парты (Лондан, Ліверпул, Саўтгемптан і інш.) праходзіць каля 80% грузаабароту краіны.