губерна́тарстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Быць губернатарам, выконваць абавязкі губернатара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аганізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак.

Быць у стане агоніі; канаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрэ́зацца, ‑рэжацца; зак.

Быць адрэзаным (гл. адрэзаць у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славянафі́льстваваць, ‑вую, ‑вуеш, ‑вуе; незак.

Быць славянафілам, прытрымлівацца славянафільскіх поглядаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанфаро́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм. Быць фанфаронам, хваліцца, выхваляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаба́шнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Быць шабашнікам. Ехаць шабашнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарачо́ны, -ая, -ае.

1. Аб’яўлены, прызначаны быць такім.

Н. брат.

2. у знач. наз. нарачо́ны, -ага, м.; нарачо́ная, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Жаніх, нявеста.

Усе лічылі іх нарачонымі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насто́льны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для стала, прыстасаваны для таго, каб быць на стале.

Настольная лямпа.

Настольныя гульні.

2. перан. Які заўсёды патрэбны (пра кнігі).

Тлумачальны слоўнік — настольная кніга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрыто́мнасць, -і, ж.

1. Страта прытомнасці, выкліканая хваравітым станам або душэўным узрушэннем.

Быць у непрытомнасці.

2. Крайняя ступень душэўнага ўзрушэння, пры якой траціцца здольнасць валодаць сабой.

Напалохацца да непрытомнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жу́пел, -а, м.

1. Згодна з рэлігійнымі ўяўленнямі хрысціян: гарачая смала, падрыхтаваная ў пекле для пакарання грэшнікаў (уст.).

2. перан. Нешта страшнае, агіднае; пужала.

Быць жупелам для каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)