лі́гаж. (аб’яднанне) Líga f -, -gen, Bund m -(e)s, Bünde, Bündnis n -ses, -se;
Лі́га На́цыйгіст. Völkerbund m -(e)s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
league[li:g]n.
1. лі́га, аб’ядна́нне, саю́з
2. клас, катэго́рыя;
be not in the same league (as) не ісці́ ні ў яко́е параўна́нне
♦
be in league (with smb.) быць у змове́(з кім-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
злучэ́нне, -я, н.
1.гл. злучыцца, злучыць.
2. Месца, дзе што-н. злучана.
Сустрэцца на злучэнні дарог.
3. Вайсковае аб’яднанне, група, якая складаецца з асобных воінскіх часцей і некаторых іншых самастойных вайсковых адзінак.
Партызанскае з.
4. Рэчыва, у якім атамы аднаго ці розных элементаў знаходзяцца ў пэўнай хімічнай сувязі.
Арганічнае з.
5. У граматыцы: спосаб сувязі некалькіх слоў або простых сказаў на аснове іх граматычнай раўнапраўнасці.
Спосаб злучэння і падпарадкавання сказаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
spajanie
Iн.
спойванне
IIн.
1. спайка, спайванне;
2.аб’яднанне, згуртоўванне, яднанне, з’ядноўванне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
траст
(англ. trust)
1) даверанасць на вядзенне аперацый у гаспадарчай і іншай сферах дзейнасці;
2) аб’яднанне, фонд.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЕЎРАКО́СМАС,
аб’яднанне прамысловых прадпрыемстваў 11 краін Еўропы, створанае ў 1961 для развіцця касмічнай тэхнікі і касманаўтыкі. У Е. уваходзіць каля 150 авіяфірм, фірм электронікі. механікі, хіміі і інш., якія распрацоўваюць абсталяванне для спадарожнікаў радыёсувязі і тэлебачання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМБІНА́Т (позналац. combinatus злучаны ад combino злучаю),
1) прамысловае прадпрыемства, якое аб’ядноўвае некалькі тэхналагічна звязаных паміж сабой спецыялізаваных вытв-сцей. Асн. іх прыкметы: аб’яднанне разнастайных вытв-сцей, іх прапарцыянальнасць, тэхніка-эканам. і вытв. адзінства. Грунтуюцца на паслядоўнай перапрацоўцы сыравіны да атрымання гатовай прадукцыі, выкарыстанні адходаў вытв-сці для выпрацоўкі інш. відаў прадукцыі або на комплекснай перапрацоўцы сыравіны На Беларусі працуюць шынны, сілікатных вырабаў, камвольны, цэлюлозна-папяровы і інш. К. Некаторыя з іх з’яўляюцца аб’яднаннямі.
2) Адм.аб’яднанне не звязаных тэхналагічна прадпрыемстваў адной галіны (напр., у вугальнай прам-сці), дробных вытв-сцей, мясц. прам-сці (райпрамкамбінат), прадпрыемстваў быт. абслугоўвання, вучэбных фарміраванняў (вучэбны К.) Гл. таксама Камбінаванне ў вытворчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУМО́ВІЧ, Наўмовіч Міхась (н. 3.10.1922, в. Рамашкавічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.), грамадскі дзеяч бел. эміграцыі, мастак, фізіятэрапеўт. Пасля сканчэння Навагрудскай бел. гімназіі (1944) мабілізаваны ў Бел. краёвую абарону, потым у дывізію СС «Беларусь». Восенню 1944 перайшоў да франц. партызан. З канца 1944 у Андэрса арміі. З чэрв. 1945 жыў у Італіі. З 1947 у Францыі, дзе скончыў Нац. вышэйшую школу мастацтва (ф-т скульптуры, 1953) і школу фізіятэрапіі (1955) у Парыжы. Выкладаў анатомію і марфалогію ў дзярж. і прыватных школах фізіятэрапіі і мастацтва. Узначальваў Аб’яднаннебел. работнікаў у Францыі (з 1946), Бел. незалежніцкую арг-цыю моладзі ў Францыі (1949—52), Аб’яднаннебел. студэнтаў, Бел.аб’яднанне камбатантаў. Рэдагаваў час. «Моладзь» (1948—54). З 1991 старшыня Беларускага хаўрусу. Аўтар больш як 10 скульпт. твораў з каменю, у т. л. помніка на магіле М.Равенскага, скульптур для касцёлаў, моста Аляксандра III і Новага моста (Парыж). Пераможца конкурсу на стварэнне статуі Жанны д’Арк. У 1950—60-я г. аформіў выдадзеныя ў замежжы кнігі «Спадчына» Я.Купалы, «Сымон-музыка» Я.Коласа, «Матчын дар» А.Гаруна, альманах «Ля чужых берагоў». Малюе і акварэллю. Узнагарода па анатоміі Prix Hugier (1949).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гі́льдыя, ‑і, ж.
1. У сярэдневяковай Еўропе — аб’яднанне купцоў або рамеснікаў, якое абараняла інтарэсы або цэхавыя прывілеі сваіх членаў.
2. У царскай Расіі — адзін з трох саслоўнападатковых разрадаў, на якія падзялялася купецтва ў залежнасці ад велічыні капіталу. Купец першай гільдыі.
•••
Першай гільдыі — пра чалавека з крайнім праяўленнем якіх‑н. якасцей. Штукар першай гільдыі.
[Ад ням. Gilde — таварыства.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калга́с, ‑а, м.
У СССР — кааператыўная арганізацыя сялян, якія дабравольна аб’ядналіся для сумеснага вядзення буйнай сацыялістычнай сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове грамадскіх сродкаў вытворчасці і калектыўнай працы. Перадавы калгас. Старшыня калгаса.//зб. Калектыў асоб, якія ўваходзяць у гэта аб’яднанне; калгаснікі. Неўзабаве на балотца прыйшоў увесь калгас. [Дзеці] аддалі бацькам рыдлёўкі і ўвесь свой інвентар.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)