НО́ЭЛЬ-БЕ́ЙКЕР (Noel-Baker) Філіп Джон (1.11.1889, Лондан — 8.10.1982),
брытанскі паліт. і дзярж. дзеяч, дзеяч міжнар. руху прыхільнікаў міру. Барон (з 1977). Чл., з 1946 старшыня Лейбарысцкай партыі. Удзельнік 1-й сусв. вайны, Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20 і Жэнеўскай канферэнцыі па раззбраенні 1932—35. З 1924 праф. у галіне міжнар. адносін Лонданскага ун-та. Удзельнік летніх Алімп. гульняў 1912, 1920, 1924 і 1928 (лёгкаатлет). У 1928—31 і 1936—70 дэп. палаты абшчын. У 1945—51 дзярж. міністр, міністр па справах Садружнасці; выступаў за міжнар. раззбраенне. Аўтар кніг «Ліга Нацый у дзеянні», «Раззбраенне» (абедзве 1926), «Гонка ўзбраенняў: праграма сусветнага раззбраення» (1958) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́АЛА УЧЭ́ЛА [Paolo Uccello; сапр.Паала ды Дона (Paolo di Dono); 1397, г. Фларэнцыя, Італія — 10.12.1475],
італьянскі жывапісец, прадстаўнік Адраджэння. Вучыўся ў Л.Гіберці (1407—14). Працаваў у Фларэнцыі, Венецыі (1425—30), Падуі (каля 1447) і Урбіна (1465—68). У ранні перыяд працаваў у традыцыях готыкі, пазней зазнаў уплывы Данатэла, Ф.Брунелескі і Мазачыо. Першы італьян. баталіст. Сярод твораў: фрэскі ў саборы (конны партрэт кандацьера Дж.Акута, 1436) і ў К’ёстра Вердэ ў царкве Санта-Марыя Навела (сярэдзіна 1430-х г. каля 1450) у Фларэнцыі, 3 карціны з эпізодамі бітвы пры Сан-Рамана (сярэдзіна 1450-х г.), «Бітва св. Георгія з драконам», прыдзела са сцэнамі прычашчэння, «Паляванне» (абедзве канец 1460-х г.) і інш.
руская пісьменніца. Скончыла Маскоўскі ун-т (1961). Працавала ў друку, на радыё. У п’есах «Каханне» (паст. 1975), «Чынзана», «Дзень нараджэння Смірновай» (абедзвепаст. 1979), «Кватэра Каламбіны» (паст. 1986), «Маскоўскі хор» (паст. 1988), аповесцях «Сваё кола» (1988), «Час ноч» (1992), «Маленькая Грозная» (1998), зб. апавяданняў «Бессмяротнае каханне» (1988) і інш. жыццё сучасніка, паказ штодзённасці як нязведанай сферы рэчаіснасці. Аўтар «Дзікіх жывёльных казак» (1993—94), кінасцэнарыяў і інш. Піша для дзяцей. Творчасць П. адметная жорсткасцю псіхал. аналізу, разнастайнасцю персанажаў і моўных стыляў.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—5. Харьков, 1996;
Бал последнего человека: Повести и рассказы. М., 1996;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́ЙСЛЕР (Preisler) Ян (18.2.1872, Попавіцы каля г. Бераўн, Чэхія — 27.4.1918),
чэшскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Маст.-прамысл. школе ў Празе (1887—95); выкладаў у ёй (1908—12) і Пражскай АМ (з 1913). Працаваў у рэчышчы сімвалізму. Сярод твораў: размалёўкі ў касцёле ў Пршэшціцы (1898), чэха-славацкім павільёне на Сусв. выстаўцы ў Парыжы (1899—1900), атэлі «Гранд» у Градзец-Кралаве (1903—04), мазаікі ў будынках б. Земскага банка ў Празе (1909—10) і Абласнога музея ў Градзец-Кралаве (1911); станковыя кампазіцыі «Вясна» (1900), «Карціна з вялікага цыкла» (1901—02), «Казка» (1902), «Чорнае возера» (1904), «Закаханыя» (1905), «Дзяўчаты ў лесе» («Вясна», 1906), «Адам і Ева», «Зялёны пейзаж» (абедзве 1908) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦУ́РА Мікалай Уладзіміравіч (н. 2.6.1952, в. Пагост Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. артыст эстрады. Засл. дз. маст. Беларусі (1997). Скончыў Гомельскае муз. вучылішча імя Н.Сакалоўскага (1971), Мінскі ін-т культуры (1987). Вучань Я.Глебава. З 1975 артыст і муз. кіраўнік вак.-інстр. ансамбля «Сябры». Музыцы ўласцівы фалькл. традыцыі. Аўтар песень «Раздолле» (словы С.Астравога), «Шлях да Беларусі» (словы Н.Гілевіча), «Сцежачка», «Дзева Марыя» (абедзве на словы А.Лягчылава), «Саперніца» (словы Г.Бураўкіна), «Перажывём», «Нашы песні — наша жыццё», «Чырвонае і белае» (усе на словы В.Кавальчука), «На каляды» (словы Л.Дранько-Майсюка), «Свет у вакне» (словы А.Папярэчнага), «Бабыль» (словы Л.Ашаніна). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНХРАНІЗА́ЦЫЯ ВАГА́ННЯЎ,
устанаўленне і падтрыманне рэжыму ваганняў дзвюх ці больш вагальных сістэм, пры якім іх частоты роўныя ці кратныя адна адной. Напр., С.в. адбываецца ў звязанай сістэме з 2 аўтавагальных сістэм з блізкімі частотамі — абедзве сістэмы вагаюцца з аднолькавай частатой.
Аўтагенератары, генератары пераменнага току, сінхронныя рухавікі і інш. нелінейныя сістэмы ў выніку С.в. уваходзяць у сінхронны рэжым і ўстойліва працуюць у межах вызначанай паласы частот, некалькі эл. генератараў могуць працаваць на агульную эл. сетку, некалькі радыёперадатчыкаў — на агульную антэну і інш. На С.в. заснавана работа памнажальнікаў і дзялільнікаў частаты і інш. С.в. выкарыстоўваецца і ў медыцыне, напр., пры парушэннях рытму работы сэрца хворым ужыўляюць электронны сінхранізатар сардэчнага рытму — кардыястымулятар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЧЫ́ЛЯС (Skoczylas) Уладзіслаў (4.4.1883, г. Вялічка Малапольскага ваяв., Польшча — 8.4.1934),
польскі гравёр, адзін са стваральнікаў польскай графічнай школы 20 ст. Вучыўся ў Маст.-прамысл. школе ў Вене (з 1901) і АМ у Кракаве (1904—06). З 1908 выкладаў у Школе апрацоўкі дрэва ў Закапанэ, з 1922 праф. Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве. Ініцыятар стварэння творчых аб’яднанняў «Рытм» (1922) і «Гравюра» («Рыт», 1925). Адзін з заснавальнікаў Ін-та прапаганды мастацтва. У творчасці выкарыстоўваў традыцыі нар. гравюры і лубка. Ксілаграфіі С. на сял. тэмы ( «Паход разбойнікаў», «Танец разбойнікаў», абедзве 1919; «Дзяўчаты з карзінамі», 1928), гар. і вясковыя пейзажы (цыкл «Старая Варшава», 1930) вылучаюцца дэкар. вытанчанасцю кампазіцыі, выразнасцю лінейнага рытму, святлоценявымі кантрастамі, фактурнымі і каларыстычнымі эфектамі.
армянскі драматург, пісьменнік; адзін з арганізатараў арм.т-ра. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1850). Аўтар п’ес «Начное чыханне — на дабро» (паст. 1863), «Перапалох» («Хатабала»), «Аскан Пятровіч на тым свеце» (абедзвепаст. 1866), «Іншыя, або Новы Дыяген» (паст. 1869), «Яшчэ адна ахвяра» (паст. 1870), «Пэпа» (паст. 1871), «Разбураны ачаг» (паст. 1873), «Муж і жонка» (паст. 1888), «Каханне і свабода» (1910), «Завяшчанне» (1912). С. вывеў жанр камедыі з рамак быт. вадэвіля і ўзняў да ўзроўню сац. абагульненняў. Аўтар аповесці «Вараньчын вечар» (1877), публіцыст. фельетонаў «Гутаркі Амала» і «Гутаркі Адыда». Імя С. нададзена Арм.драм. т-ру (Ерэван).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́САЎ Уладзімір Аляксандравіч (7.1.1903, Масква — 1986),
расійскі і кіргізскі кампазітар; адзін са стваральнікаў кірг.прафес.муз.т-ра. Нар.арт. Кіргізіі (1946). Засл. дз. маст. Расіі (1947). Нар.арт. Расіі (1973). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929). З 1926 дырыжор і кампазітар Маскоўскага маст.т-ра другога, з 1936 кіраўнік 1-га муз.т-ра ў г. Фрунзе, у 1943—49 дырэктар і маст. кіраўнік Маскоўскай філармоніі. Сярод твораў: оперы «Айчурэк» (паст. 1939), «Манас» (паст. 1946; абедзве з В.Ферэ і А.Малдыбаевым), балет «Асель» (паст. 1966). Адзін з аўтараў музыкі (1946) і аўтар новай рэдакцыі музыкі (1978) Дзярж. гімна Кірг. ССР. Аўтар мемуараў «Сустрэчы» (1979). Дзярж. прэмія Кіргізіі 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЦІ́НАВА Ніна Мікалаеўна (н. 20.11.1949, г. Беліц, Германія),
бел. кампазітар. Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1974). З 1974 выкладчык Віцебскага муз. вучылішча. Працуе ў розных жанрах камерна-інстр. і вак.-харавой музыкі, значнае месца займае музыка для дзяцей. Сярод твораў: опера для дзяцей «Трыццаць два волаты» (паст. 1983), «Партыі» для хору і сімф.арк. на вершы В.Стрыжонка (1982), «Дзіцячая кантата» на вершы А.Пракоф’ева (1973), лірычная кантата для хору і сімф.арк. «Тысячагадовы горад мой» на вершы Д.Сімановіча (1987); сімф. паэма «Уваходжанне» (1979), «Беларускія карцінкі» для стр.арк. (1979), п’есы «Накцюрн» і «Скерца» (абедзве 1986) для нар.арк.; творы для фп., хары а капэла, музыка да драм. спектакляў, песні і інш.