парадак вымерлых голанасенных раслін. Дрэвы і, магчыма, кусты. Існавалі ў карбоне—пермі. Найб. вывучаны зборны род кардаітаў (Cordaites), у якім больш за 100 відаў. На Беларусі іх выкапнёвыя рэшткі (лісце, стробілы, насенне, злепкі стрыжня) адзначаны ў адкладах сярэдняга і позняга карбону, пермі. Нагадвалі сучасныя хвойныя. Існавалі ва ўмовах вільготнага, цёплага клімату, раслі паблізу вадаёмаў.
Выш. да 30 м, ствол дыям. да 1 м, гладкі, разгалінаваны каля верхавіны. Лісце лінейнае, ланцэтападобнае ці стужкападобнае, даўж. да 1 м. Органы размнажэння ў выглядзе каташкоў з мужчынскімі і жаночымі стробіламі («кветкамі»). К., магчыма, далі пачатак хвойным. Па рэштках К. вызначаюць узрост геал. адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РПАЎ (Генадзь Фёдаравіч) (14.2.1839—6.5.1890),
рускі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1861). Д-р навук (1870), прафесар. Выкладаў у Харкаўскім ун-це. З 1871 у Маскве. Навук. працы па гісторыі ўзаемаадносін Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ і Рэччу Паспалітай у сярэдзіне 15—17 ст., рус. праваслаўнай царквы. Рэдагаваў шэраг тамоў Актаў Паўд. і Зах. Расіі і «Зборніка Рускага гістарычнага таварыства».
Тв.:
Очерки из истории российской церковной иерархии // Чтения в имп. О-ве истории и древностей российских. 1864. Кн. 3;
История борьбы Московского государства с Польско-Литовским, 1462—1508. Ч. 1—2. М., 1867;
Критический обзор разработки главных русских источников, до истории Малороссии относящихся, за время 8-е генваря 1654—30-е мая 1672 г.М., 1870.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́СПШАК ((Kasprzak) Марцін) (2.11.1860, г. Чолаў Срэмскага пав., Польшча — 8.9.1905),
дзеяч польскага рабочага руху. Друкар. Адзін з заснавальнікаў сацыяліст. арг-цыі ў г. Познань (1885—86), польскай рэв. партыі «Пралетарыят» 2-і (1888, кіраваў яе дзейнасцю ў 1888—91). Тройчы быў зняволены. У 1891—93 у эміграцыі ў Лондане. У 1896—97 чл. Польскай сацыяліст. партыі (ПСП) на землях, якія знаходзіліся пад уладай Прусіі; выключаны за адмову асудзіць палітыку Р.Люксембург у адносінах да ПСП па пытанні незалежнасці Польшчы. У 1902—03 рэдактар с.-д. выдання «Gazeta Ludowa» («Народная газета»), У 1904 чл. Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. Аказаў узбр. супраціўленне пры нападзе жандараў на падпольную с.-д. друкарню ў Варшаве. Зняволены і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 27 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,56 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 660 м, найб.глыб. 22,9 м, даўж. берагавой лініі каля 3,4 км. Пл. вадазбору 59,6 км². Схілы катлавіны выш. 10—19 м (на Пн і У да 6 м), пераважна разараныя. Берагі выш. да 0,2 м, пясчаныя, паПн і З зліваюцца са схіламі. Дно да глыб. 3—3,5 м (на Пд да 5,5—8 м) пясчанае і іліста-пясчанае, ніжэй — ілістае. Шыр. паласы падводнай расліннасці 20—25 м, на ПдУ да 75 м. На Пд упадае р. Дзіва, выцякае ручай у р. Лукомка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗЕЛ (Іван Васілевіч) (21.5.1928, в. Какчаны Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 30.1.1970),
бел.драматург. Скончыў БДУ (1955), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1969). Настаўнічаў, у 1963—68 працаваў у НДІ педагогікі Мін-ва асветы БССР, Мінскай студыі навук.-папулярных і хранік.-дакумент. фільмаў, Камітэце СМБССРпа друку. Друкаваўся з 1957. У драме «Папараць-кветка» (паст. 1957), прысвечанай барацьбе працоўных Зах. Беларусі засац. і нац. вызваленне, арганічна спалучаецца жыццёвая праўдзівасць характараў герояў і падзей з алегарычнай вобразнасцю фалькл. матываў. П’еса «Канчане — суседзі мае» (паст. 1961 пад назвай «Над хвалямі Серабранкі») пра жыццё бел. вёскі.
Тв.:
Над хвалямі Серабранкі. Мн., 1963;
Папараць-кветка. Мн., 1970.
Літ.:
Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Кн. 2. Мн., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́САЎСКІ ПАЛА́Ц,
помнік архітэктуры сярэдзіны 19 ст. Пабудаваны за 1,5 км ад г. Косава (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.) паводле праекта арх. Ф.Яшчалда (1838), буд-ва завершана пад кіраўніцтвам У.Марконі. Быў абкружаны паркам (не захаваўся) і з’яўляўся цэнтрам кампазіцыі. Мураваны палац з элементамі класіцызму мае сім. кампазіцыю. Гал. (у цэнтры 2-павярховы, па баках 1-павярховы) і 2 бакавыя 2-павярховыя аб’ёмы, размешчаныя ніжэй, злучаны вузкімі пераходамі з высокімі стральчатымі аркамі. Вуглы гал. аб’ёму корпуса фланкіраваны гранёнымі вежамі, а бакавых — контрфорсамі, падобнымі да вежаў. У дэкар. аздабленні выкарыстаны зубчастыя завяршэнні аб’ёмаў, стральчатыя аркі праёмаў і нішаў, машыкулі і інш. У палацы размалёўка мастака Ф.Жмуркі. Захаваўся часткова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАПЁРКА (Scardinius erythrophthalmus),
рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашырана ў прэсных водах Еўропы, М. і Сярэдняй Азіі. На Беларусі жыве ў рэках, азёрах, трымаецца прыбярэжнай зоны, багатай воднай расліннасцю. Зімуе ў ямах. Нар. назвы: чырванапёрка, краснавочка, чарноха, чэрмнуха і інш.
Даўж. да 36 см, маса да 1,5 кг. Цела высокае, серабрыстае, у буйных асобін залацістае. Спінка цёмна-карычневая або цёмна-зялёная. Вочы аранжавыя, у верхняй ч. з ярка-чырв. плямай. Парныя і анальныя плаўнікі ярка-чырвоныя (адсюль назва). Спінны плаўнік пачынаецца па-за брушнымі плаўнікамі, а не над імі (у адрозненне ад плоткі). Рот косы. Корміцца воднымі раслінамі, беспазваночнымі, ікрой малюскаў, моладзь — зоапланктонам. Нераст парцыённы. Аб’ект аматарскага лову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭДЫ́ТНЫ САЮ́З,
асацыяцыя, якая аб’ядноўвае прыватных асоб або дробныя крэдытныя ўстановы з агульнымі інтарэсамі, прадае сваім членам акцыі, прымае ад іх уклады і дае ім пазыкі (гл.Крэдыт). Можа быць арганізаваны групай фіз. асоб папрафес. ці тэрытарыяльных прыкметах або ў выглядзе добраахвотных аб’яднанняў шэрагу самаст. крэдытных таварыстваў (напр., пазыкова-ашчаднае, т-ва ўзаемнага крэдыту і інш.). Фінансавая стабільнасць К.с. дасягаецца стварэннем рэзервовых і стабілізацыйных фондаў. Капітал фарміруецца за кошт перыяд. узносаў, паю, выпуску пазык. К.с. займаецца таксама ўлікам вэксаляў, гандлёва-пасрэдніцкімі і камісійнымі аперацыямі, аказвае кансультацыйныя і аўдытарскія паслугі сваім кліентам. К.с. абслугоўвае таксама грамадзян з нязначнымі сродкамі. У эканамічна развітых краінах у К.с. удзельнічае каля 15% насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НДСБЕРГІС ((Landsbergis) Вітаўтас) (н. 18.10.1932, г. Каўнас, Літва),
літоўскі паліт. і дзярж. дзеяч, музыказнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969), засл. дз. маст. Літвы (1982). Сын арх. В.Ландсбергіса-Жамкальніса. Скончыў Літ. кансерваторыю (па класе фартэпіяна, 1955). У 1956—63 і з 1975 выкладаў у кансерваторыі, з 1978 праф. у ёй; у 1957—74 адначасова выкладаў у Вільнюскім пед. ін-це. У 1988 старшыня Савета сейма Літ. руху за перабудову «Sajudis» («Рух»). У 1990—92 старшыня Вярх. Савета Літвы, садзейнічаў аднаўленню незалежнасці Літ. Рэспублікі. З 1993 старшыня партыі Саюз Айчыны. З 1997 старшыня сейма Літ. Рэспублікі.
Тв.:
Творчество Чюрлениса: (Соната весны). 2 изд. Л., 1975;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СІЛА (Lassila) Маю [сапр.Унтала Ціецявяйнен
(Untola Tietäväinen) Алгат; 28.11.1868, Тохмаярві, Карэлія — 21.5.1918], фінскі пісьменнік. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Сортавала. У 1898—1904 жыў у Пецярбургу. У аўтабіягр. раманах «Хархама» і «Мартва» (абодва 1909) элементы рэалізму пераплятаюцца з містыкай. Вядомасць прынеслі сатыр.-гумарыстычныя аповесці «Па запалкі» (1910, аднайм.сав.-фін. кінафільм 1980, рэж. Л.Гайдай),
«Бацька і сын» (1914), «Ад вялікага розуму» (1915), «Басяк з таго свету» (1916), п’есы «Калі любяць удаўцы» (1911), «Малады млынар» (1912), «Вечны рухавік» (апубл. 1962). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі У.Арлоў, Я.Лапатка.
Тв.:
Бел.пер. — Басяк з таго свету. Ад вялікага розуму. Мн., 1990;
Рус.пер. — За спичками: Повести. Петрозаводск, 1988.