КАМПЕ́Н ((Campin) Робер) (1378 або 1379, Валансьен, Нідэрланды — 26.4.1444),
нідэрландскі жывапісец. З 1406 вядомы як мастак і грамадскі дзеяч у Турне. Узначальваў майстэрню, дзе было шмат вучняў, у т. л.Рагір ван дэр Вейдэн. Творчасць К. атаясамліваюць з работамі Флемальскага майстра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПАРАЎКА,
вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Гомель—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета. За 18 км на ПдЗ ад г. Рэчыца, 55 км ад Гомеля, 9 км ад чыг. ст. Дземяхі. 223 ж., 98 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБЫ́ 2-я,
вёска ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Полацк—Вільнюс. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на З ад г. Глыбокае, 272 км ад Віцебска, 3 км ад раз’езда Канстанцінаў Двор. 380 ж., 151 двор (1997). Сярэдняя школа, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЁВА СЛАБАДА́,
паселішча днепра-дзяснінскай культуры (8—7-е тыс. да н. э) каляв. Каралёва Слабада Светлагорскага р-на Гомельскай вобл., на правым беразе р. Бярэзіна. Пры даследаванні выяўлены агнішчы, крамянёвыя прылады працы: разцы, скрабкі, вастрыі, скоблі, укладышы, рэтушаваныя пласціны і адшчэпы, нуклеусы, сякеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМА́ЛЬ (Бабрак) (н. 26.1.1929, каля Кабула),
афганскі паліт. і дзярж. дзеяч. Адзін з заснавальнікаў і чл.Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА). Пасля ўводу сав. войск у Афганістан (снеж. 1979) старшыня рэв. савета (1979—86), ген. сакратар НДПА (1979—86) і прэм’ер-міністр Афганістана (1979—81).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШУ́К,
купалападобная гара-лакаліт на Паўн. Каўказе, у раёне Каўказскіх Мінеральных Вод, у Стаўрапольскім краі, Расія. Выш. 993 м. Большая ч. схілаў укрыта шыракалістымі лясамі. Каля падножжа М. — выхады мінер. вод, на базе якіх узнік бальнеалагічны курорт Пяцігорск. Абеліск на месцы гібелі М.Ю.Лермантава. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЭБА́СІ,
горад у Японіі, у цэнтр.ч. в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Гума. Каля 300 тыс.ж. (1997). Чыг. вузел на трасе суперэкспрэса Шынкансен. Цэнтр шаўкаводчага раёна і шаўковай прам-сці. Прам-сць: электра-, с.-г. і трансп. машынабудаванне, фармацэўтычная. Ун-т. Турыстычны цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСУРА́ТА,
горад на ПнЗ Лівіі, на Міжземным м.Каля 400 тыс.ж. з прыгарадамі (1997). Порт за 10 км ад М. — Каср-Ахмад (Марына). Вузел аўтадарог. Гандл.-трансп.цэнтр. Металургічны комплекс; перапрацоўка прыроднага газу. Харч.прам-сць. Саматужная вытв-сць, у т. л. дываноў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЖА́НКА,
рака ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 34 км. Пл. вадазбору 231 км². Пачынаецца каляв. Зарослае. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шыр. да 2 км. Пойма двухбаковая. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,5 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЖЫЯ АСТРАВЫ́,
архіпелаг з 6 астравоў (Крастоўскі, Лявонцьева, Чатырохсталбавы, Пушкарова, Лысава і Андрэева) ва Усх.-Сібірскім м., на Пн ад вусця р. Калыма. У Рэсп. Саха (Якуція, Расія). Агульная пл.каля 60 км². Выш. да 273 м (на в-ве Крастоўскі). Камяністыя арктычныя тундры.