перарасці́, -сту́, -сце́ш, -сце́; -сцём, -сцяце́, -сту́ць; -ро́с, -расла́, -ло́; -сці́; зак.
1. каго-што. Стаць ростам вышэйшым за каго-, што-н.
Сын перарос бацьку.
2. перан., каго (што). Стаць вышэйшым за каго-н. у разумовых, маральных адносінах, ва ўменні.
П. свайго настаўніка.
3. у што. Развіўшыся, ператварыцца ў што-н. іншае.
Гоман перарос у крык.
4. Выйсці з узросту, устаноўленага для чаго-н.
Для дзіцячага сада хлапчук перарос.
|| незак. перараста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. перараста́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адбарані́ць, -раню́, -ро́ніш, -ро́ніць; -ро́нены; зак., каго-што.
Абараніць каго-н., засцерагчы ад чыіх-н. непрыхільных, варожых дзеянняў.
А. ад хуліганаў.
|| незак. адбараня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| звар. адбарані́цца, -раню́ся, -ро́нішся, -ро́ніцца; незак. адбараня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
загавары́ць², -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., каго-што.
Уздзейнічаць на каго-, што-н. замовай, загаворам².
З. ад хваробы.
◊
Загаварыць зубы каму-н. (разм.) — наўмысна адцягнуць увагу ад чаго-н. пабочнымі размовамі.
|| незак. загаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
збе́дніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены і збядні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; зак., каго-што.
1. Зрабіць бедным; абядніць.
З. прыроду, высекшы лес.
2. Пазбавіць каго-, што-н. выразнасці, сілы.
З. літаратурны вобраз.
|| незак. збядня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
здзек, -у, мн. -і, -аў, м.
1. гл. здзекавацца.
2. Злая, зневажальная насмешка, а таксама зневажальны ўчынак ці паводзіны ў адносінах да каго-, чаго-н.
Зносіць здзекі ад каго-н.
|| прым. здзе́клівы, -ая, -ае.
Здзеклівая ўсмешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абагаві́ць, -гаўлю́, -гаві́ш, -гаві́ць; -гаві́м, -гавіце́, -гавя́ць; -гаўлёны; зак., каго-што.
Аднесціся з захапленнем, з любасцю да каго-н., узняць на ўзровень бажаства.
А. паэта.
А. героя.
|| незак. абагаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. абагаўле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абапі́ць, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́ў, -піла́, -ло́; зак., каго (разм.).
Увесці каго-н. у страту, многа выпіўшы за яго кошт.
Я ж вас не аб’ем і не абап’ю.
|| незак. абапіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
недаацані́ць, -цаню́, -цэ́ніш, -цэ́ніць; -цэ́нены; зак., каго-што.
Недастаткова, не ў поўнай меры ацаніць каго-, што-н., прызнаць чые-н. якасці.
|| незак. недаацэ́ньваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. недаацэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
павадо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м.
Кароткі повад, а таксама рэмень, на якім водзяць сабак.
Узяць сабаку на п.
◊
Ісці на павадку ў каго (разм., неадабр.) — знаходзіцца ў залежнасці ад каго-н.
|| прым. павадко́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спас¹, -у, м.
У выразе: спасу няма —
1) ад каго-, чаго-н., не пазбавіцца, не ўратавацца ад каго-, чаго-н.
Спасу няма ад пустазелля;
2) пра вельмі моцную ступень праяўлення чаго-н.
Спасу няма ад дажджу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)