Пунсо́вы ’ярка-чырвоны’ (ТСБМ), рус. пунцо́вый ’тс’. Праз польск. ponsowy, pąsowy ’тс’ ад франц. ponceau ’палявы мак, колер яго кветак’, ст.-франц. poncel ’тс’ (няяснага паходжання, магчыма, ад ponceau, poncel ’масток’, гл. Банькоўскі, 2, 521).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́спа ’каса, мыс; насыпная дарога праз балота’ (Стан.); параўн. укр. пере́спа ’пярэсып, земляны насып’, польск. przespa ’нешта перасыпанае’, балг. пре́спа ’сумёт’, макед. преспа ’тс’. Вытворнае ад сы́паць, з іншай прыстаўкай гл. вы́спа, на́спа і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пражо́рка ’адтуліна ў агароджы праз раку. у якую устаўляюць “нерат’ (паўн.-усх., КЭС). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад пражэрці < жэрці. Гл. жарало і жэрло; у семантычным плане параўн. асабліва рус. смал. жерло ’адтуліна ў печы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

О́рган ’частка расліннага ці жывёльнага арганізма, якая выконвае пэўную функцыю’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. орган з польск. organ (адпавядае месца націску) (Фасмер, 3, 149). Менш верагодна запазычанне рус. орган са ст.-слав. органъ (КЭСРЯ, 312).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паж ’у сярэднія вякі — падлетак, юнак дваранскага роду, які служыў пры двары караля або буйнага феадала’ (ТСБМ). Праз рус. паж або польск. paz̏ з франц. page ад італ. paggio ’малады слуга’ (параўн. Фасмер, 3, 184).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пале́йка ’расл. дуброўка, Veronica chamaedrus L.’ (Кіс.). Рус. полей ’расл. Mentha Pulegium’, укр. полій ’тс’ Ва ўсх.-слав. мовах праз польск. polej з ням. Роіеі ад лац. риіёійт (Міклашыч, 255; Фасмер, 3, 308; Брукнер, 429).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патэ́нцыя, ст.-бел. потенция ’дзяржава, магутнасць’ (пал. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. potencja, якое з лац. potentia ’моц, сіла’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32). Сучаснае бел. патэнцыя магло быць яшчэ раз запазычаным праз рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патэфо́н ’апарат для прайгравання пласцінак’ (ТСБМ). З франц. pathéphone, якое складаецца з pathe < з прозвішча Ch. Pathé, прамыслоўца, заснавальніка (у 1890 г.) фірмы, і ст.-грэч. φωνή ’голас, крык, мова’, — праз польск. і рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віго́нь ’паўднёваамерыканская лама з тонкай мяккай шэрсцю, Lama vicugna’; ’тканіна з шэрсці вігоні’; ’пража з сумесі бавоўны і грубай шэрсці’ (БРС, КТС). Запазычана праз польск. ці рус. мову з франц. vigogne (< ісп. vicuña < перуанск. wikunia).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гімн ’гімн’ (БРС). Рус. гимн, укр. гімн. Магчыма, запазычанне праз польск. мову з лац. hymnus (< грэч.), грэч. ὕμνος. Гл. Фасмер, 1, 407; падрабязна Шанскі, 1, Г, 73. Параўн. ст.-бел. гимнъ ’тс’ (Булыка, Запазыч., 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)