Вялікая паўднёваазіяцкая птушка з стракатым апярэннем і доўгім веерападобным хвастом (у самцоў). Невядома, навошта такія прыгожыя, так багата прыбраныя паўліны часадчасу вельмі дзіўна крычаць, задраўшы раскрытыя дзюбы — у нейкім салодкім адчаі...Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадылба́, прысл.
З-пад нахмураных броваў, недаверліва, злосна (глядзець і пад.). Ваўчок камячыў у руках паперку, углядаючыся ў яе і часадчасу пазіраючы спадылба на Паходню.Хадкевіч.Гаспадар толькі глянуў спадылба і не адказаў нічога.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыкільга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Ісці, кульгаючы, прыпадаючы на адну нагу. Лёнік ужо не бяжыць і не ідзе, а чыкільгае, часадчасу неяк смешна падскокваючы.Марціновіч.Прыпадаючы на левую нагу, .. [Язэп] чыкільгаў хутка, як толькі мог.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таймо́граф
(англ. timograph, ад time = час + гр. grapho = пішу)
прыбор, які рэгіструе час узнікнення і працягласць працэсаў або з’яў; выкарыстоўваецца для кантролю часу работы машын, працягласці якой-н. аперацыі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пастрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Страляць часадчасу. Немцы больш не ўставалі, пастрэльвалі ляніва.Місько.Па горадзе паўзлі чуткі: нехта на дарогах.. пастрэльвае гітлераўцаў.Новікаў.Зрэдку, кароткімі чэргамі, пастрэльвалі з кулямёта.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахру́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.Часадчасу, злёгку хрустаць. Лужыны пахруствалі тонкім лядком, вецер гнаў па зямлі пажоўклае лісце, дранцвелі рукі ад халоднага раствору і настылай за ноч цэглы.Грахоўскі.Пад нагамі .. пахрустваў дробны жвір, маленькія, нібы гарошыны, каменьчыкі.. зрэдку стукаліся аб рэйкі.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРЫ́НВІЦКІ МЕРЫДЫЯ́Н,
нулявы мерыдыян, пачатковы мерыдыян Зямлі з геагр. даўгатой λ = 00°00′00″. Праходзіць праз адзін з пунктаў Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі. Адлікі (ад 0° да 180°) вядуцца ў напрамку на У (усх. даўгата) і на З (зах. даўгата) або ад 0° да 360° у напрамку на У. Грынвіцкі мерыдыян з’яўляецца таксама сярэднім мерыдыянам нулявога гадзіннага пояса Зямлі пры разліках зямнога часу (зорнага, сонечнага, дэкрэтнага). Сусветны час на Грынвіцкім мерыдыяне прыняты роўным нулю. Час кожнага наступнага гадзіннага пояса (праз 15°00′00″усх. даўгаты) узрастае на 1 гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ду́ла, ‑а, н.
Ствол агнястрэльнай зброі. Шумідуб моўчкі чысціў дула кулямёта, часадчасу настаўляючы яго на агонь і пазіраючы, як у падзорную трубу.Шчарбатаў.// Выхадная адтуліна ствала. Лейтэнант.., убачыўшы пад носам дула нагана, даволі спрытна ўзняў рукі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КВА́НТАВЫ ГАДЗІ́ННІК, атамны гадзіннік, малекулярны гадзіннік,
прылада для дакладнага вымярэння часу, якая мае кварцавы генератар, што кіруецца квантавым стандартам частаты. Ход К.г. рэгулюе частата выпрамянення атамаў або малекул пры іх квантавых пераходах з аднаго энергет. стану ў другі.
Гэтая частата настолькі стабільная (хібнасць 10−11—10−13), што дазваляе вымяраць час больш дакладна, чым з выкарыстаннем астр. метадаў (недакладнасць ходу каля 1 с за 100 гадоў). К.г. мае спец. электронныя прыстасаванні, якія фарміруюць сетку частот, забяспечваюць вярчэнне стрэлак або змену лічбаў на цыферблаце, выдачу сігналаў дакладнага часу. Выкарыстоўваюцца ў радыёнавігацыі для вымярэння адлегласцей ад лятальнага апарата да наземнай станцыі (параўнаннем фазы сігналу, прынятага з Зямлі, з фазай апорнага сігналу бартавога абсталявання), у службах дакладнага часу, неабходнага для геал., геафіз. і інш. работ, а таксама ў якасці эталона частаты пры фіз. даследаваннях. На аснове К.г. ў 1960-я г. створана сістэма адліку часу, незалежная адастр. назіранняў (наз. атамным часам). Гл. таксама Секунда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пасыха́ць ’сохнуць параўнальна невялікі час’ (Шат.). Укр.посиха́ти ’высыхаць, засыхаць’, рус.посыха́ть ’засыхаць’. Да сохнуць (гл.). Семантыка бел. дзеяслова адрознівацца адукр. і рус. дзякуючы прэфіксу ‑pa, які ў іх мае значэнне поўнай закончанасці дзеі безадносна да яе працягласці, а ў бел. дзея працягвалася ў невялікім прамежку часу.